Вашанов Александр Николаевич

младший научный сотрудник
отдела археологии первобытного общества
Тэл.: (+375 17) 284-13-22; e-mail:

нарадіўся 08 лютага 1987 ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці. У 2009 годзе скончыў кафедру археалогіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2010 – магістратуру гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2013 аспірантуру пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Тэма дысертацыйнага даследавання: «Кудлаеўская культура на тэрыторыі Беларусі: помнікі, матэрыяльная культура, храналогія» (навуковы кіраўнік — В.В. Сядоў).

Працоўная дзейнасць:
З лістапада 2013 года малодшы навуковы супрацоўнік аддзелу археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў:
Палеаліт і мезаліт Беларусі і сумежных тэрыторый; тэхналогія крэмнеапрацоўкі; эксперыментальная археалогія.

Публікацыі

Важнейшыя навуковыя артыкулы:
Да пытання аб наканечніках з выдзеленым плечуком з тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі // Acta Archaeologica Albaruthenica. 2010, с. 22–28.
Знаходка каменнай свідраванай сякеры з вёскі Мішневічы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці // Acta Archaeologica Albaruthenica. 2010, с. 39–42.
Метад рэмантажу: стан і перспектывы выкарыстання ў вывучэнні помнікаў каменнага веку Беларусі // Романовские чтения-6 (к 75-летию исторического факультета УО «МГУ им. А.А. Кулешова»): сборник статей Международной научной конференции (Могилёв, 24–25 ноября 2009 г.). – Могилёв: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2010.– С. 42–44.
Сідаровіч В.М., Ашэйчык В.У,. Вашанаў, А.М. Мезалітычны інвентар з паселішча Кавальцы 5 (Кавальцы 1-ГЭС) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2011. – № 20. – С. 274–277.
Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Бялыніцкага раёна ў 2009 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2012, Вып. 23. – С. 180–184.
Археалагічныя разведкі на тэрыторыі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў 2010 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2012, Вып. 23. – С. 185–187.
Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Бялынікага і Івацэвіцкага раёнаў у 2011 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2013, Вып. 23. – С. 251–258.