Гістарычна-Археалагічны Зборнік

Навуковае выданне
Гістарычна-археалагічны зборнік
thumb_18976-1
Выдавец:
 Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Першы нумар зборніка выйшаў у 1927 г.
Выданне адноўлена ў 1993 г.

Адрас рэдакцыі:

Рэспубліка Беларусь, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1/224.
Тэлефоны: (+375 17) 284-18-70, (+375 17) 284-25-55.

Факс:  (+375 17) 284-18-70.

E-mail: ii@history.by

Рэдакцыйная калегія:
А.А. Каваленя, член-карэспандэнт НАН Беларусі, докт. гістар. навук, прафесар (галоўны рэдактар);
В.В. Даніловіч, канд. гістар. навук, дацэнт (нам. галоўнага рэдактара);
М.У. Глеб, канд. гістар. навук, дацэнт;
В.Ф.Голубеў, докт. гістар. навук, прафесар;
А.І. Груша, канд. гістар. навук, дацэнт;
А.Б. Доўнар, канд. гістар. навук;
М.Г. Жылінскі, канд. гістар. навук, дацэнт;
М.П. Касцюк, акадэмік, докт. гістар. навук, прафесар;
В.Л. Лакіза, канд. гістар. навук, дацэнт;
А.М. Літвін, докт. гістар. навук, прафесар;
В.М. Ляўко, докт. гістар. навук, прафесар;
М.І. Мініцкі, докт. гістар. навук, прафесар;
А.П. Салаўянаў, канд. гістар. навук, дацэнт;
М.У. Смяховіч, канд. гістар. навук, дацэнт (адказны сакратар);
С.А. Траццяк, канд. гістар. навук;
У.В. Тугай, докт. гістар. навук, прафесар;
А.У. Унучак, канд. гістар. навук (намеснік адказнага сакратара);
А.І. Шаланда, канд. гістар. навук, дацэнт;
В.В. Яноўская, канд. гістар. навук, дацэнт;
Я.П. Бязлепкін, канд. гістар. навук (тэхнічны сакратар),
Р.А. Аляхновіч (тэхнічны сакратар).
ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ

Тэкст артыкула падаецца ў рэдакцыю часопіса на электронным носьбіце і ў двух надрукаваных экзэмплярах у адпаведнасці з наступнымі тэхнічнымі патрабаваннямі:

  • аб’ём артыкула да 40 000 знакаў з прабеламі (1 друкаваны аркуш), у гэты аб’ём уваходзяць тэкст, табліцы, фотаздымкі, малюнкі і спіс літаратуры;
  • матэрыял артыкула павінен знаходзіцца ў адным файле;
  • у артыкуле ўказваюцца: імя, прозвішча, вучоная ступень і званне аўтара (аўтараў), адрас электронай пошты аўтара (e-mail), арганізацыя, якую ён (яны) прадстаўляе, пасада, якую ён (яны) займае, горад;
  • назва артыкула павінна быць набрана малымі літарамі (за выключэннем абрывіятур);
  • назва файла, які ўтрымлівае тэкст артыкула, павінна супадаць з першымі 8 літарамі прозвішча аўтара лацінскімі літарамі;
  • табліцы, фотаздымкі і малюнкі павінны быць пранумараваны і мець назвы;
  • фотаздымкі і малюнкі, якія змяшчаюцца ў артыкуле, акрамя гэтага павінны знаходзіцца ў асобным графічным файле фармата TIFF ці JPEG (пашырэнне 300 dpi);
  • для падачы ў рэдакцыю тэкст друкуецца праз 1,5 інтэрвала, шрыфт Times New Roman, памера 14 пунктаў.

Напачатку артыкула аўтару неабходна ўказаць індэкс УДК.

Структура і змест артыкула:

  • ключавыя словы (10–15 слоў);
  • уводзіны, у якіх фармулюецца актуальнасць даследавання і апісваецца аб’ект даследавання;
  • агляд замежнай і айчыннай літаратуры, які пацвярджае адсутнасць у літаратурных крыніцах вырашэння гэтай задачы і які паказвае папярэднікаў, на даследаваннях якіх грунтуецца праца;
  • вызначэнне мэты і пастаноўка задач;
  • апісанне даследавання (асноўная частка артыкула);
  • заключэнне, у якім коратка падводзяцца вынікі навуковага даследавання. Высновы павінны лагічна адпавядаць пастаўленым у пачатку артыкула задачам;
  • спіс літаратуры.

Літаратура і крыніцы, выкарыстаныя ў артыкуле, друкуюцца пасля тэксту артукула спісам, а спасылкі ў тэксце абазначаюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках па схеме: [1, с. 25 – 31]. Спіс літаратуры і крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.

Да артыкула павінны быць прыкладзены:

  • рэкамендацыя аддзела ці кафедры,
  • рэцэнзія спецыяліста ў пэўнай галіне (доктара альбо кандыдата навук),
  • рэферат і ключавыя словы на рускай мове, калі артыкул на беларускай мове (альбо на беларускай мове, калі артыкул на рускай мове),
  • рэферат і ключавыя словы на англійскай мове.

У рэфераты уваходзяцьпераклад назвы малымі літарамі (за выключэннем абрывіятур), прозвішча і імя аўтара (аўтараў) у адпаведнасці з пашпартам. Рефераты павінны паўтараць структуру артыкула: ключавыя словы, актуальнасць, мэты і задачы, методыка, вынікі, высновы. Памер кожнага рэферата 300 – 500 знакаў.

Артыкул прымаецца да апублікавання пасля разгляду рэдакцыйнай калегіяй. Калі па рэкамендацыі рэцэнзента артыкул вяртаецца аўтару на дапрацоўку, то дапрацаваны рукапіс зноў разглядаецца рэдкалегіяй і датай паступлення лічыцца той дзень, у які рэдакцыя атрымала яго канчатковы варыянт. Пры гэтым адхіленыя рэдкалегіяй рукапісы не вяртаюцца і не рэдагуюцца.
Аўтар артыкула нясе адказнасць за накіраванне ў рэдакцыю матэрыялаў, якія былі раней апублікаваны ў друку, альбо якія прыняты да друку іншымі выданнямі.
Рэдакцыйная калегія не спаганяе з аўтараў плату за друкаванне артыкулаў і іншых матэрыялаў.
Рэдакцыйная калегія дае магчымасць першачарговага друкавання артыкулаў асобам, якія з’яўляюцца аспірантамі, дактарантамі і суіскальнікамі навуковай ступені ў год завяршэння навучання, што павінна быць адлюстравана ў рэцэнзіі.

УВАГА!
Электронны носьбіт, на якім у рэдакцыю падаецца тэкст артыкула, не павінен ўтрымліваць любых пабочных файлаў, што не маюць дачынення да прадстаўляемых у рэдакцыю матэрыялаў.
Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў матэрыялы да публікацыі могуць не прымацца.

АРХІЎ НУМАРОЎ
19032014
Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А.А.Каваленя. Вып. 30. – Мінск: Беларус. навука, 2015 . – 368 с.
Інстытут гісторыі НАН Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. Дадзены выпуск прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння І.М. Ігнаценкі. У зборніку змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні гістарычнай навукі, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў, археолагаў і антраполагаў. У артыкулах вучоных з Беларусі, Расіі і Украіны раскрываюцца сучасныя погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці.
Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў, якія неабыякава ставяцца да гістарычнага мінулага.
Гістарычна-археалагічны зборнік 30 / Спампаваць
19032014
Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 29. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 354 с.
Інстытут гісторыі НАН Беларусі працягваевыданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. Дадзены выпуск прысвечаны 85-годдзю з дня заснавання Інстытута. У зборніку змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні акадэмічнай гістарычнай навукі за апошнія пяць гадоў, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў, археолагаў і антраполагаў. У артыкулах вучоных з Беларусі, Расіі і Украіны раскрываюцца сучасныя погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці.
Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў, якія неабыякава ставяцца да гістарычнага мінулага.
Гістарычна-археалагічны зборнік 29 / Спампаваць
19032014
Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 28. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 311 с.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў (раздзелы «Метадалогія гісторыі», «Археалогія»). Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2011–2012 гг. (раздзелы «Гісторыя», «Хроніка»). Выданне прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння М.С. Сташкевіча (раздзел «Памяці М.С.Сташкевіча». Выданне разлічана на настаўнікаў, прафесійных вучоных-гісторыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, творчую інтэлігенцыю, шырокае кола чытачоў, неабыякавых да айчыннай гісторыі; рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і вучэбным працэсе.
Гістарычна-археалагічны зборнік 28 / Спампаваць
30052012-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 27. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 343 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблема айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2010–2011 гг.Выданне разлічана на настаўнікаў, прафесійных вучоных-гісторыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, творчую інтэлігенцыю, шырокае кола чытачоў, неабыякавых да айчыннай гісторыі; рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і вучэбным працэсе.

04092011-3 Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 26. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы ранняй гісторыі славян” Мінск 29-30 верасня 2009 г. Мінск: Беларуская навука. – 2011. – 262 с.

Дадзены выпуск зборніка змяшчае артыкулы археолагаў і гісторыкаў Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Польшчы, у якіх разгледжаны актуальныя пытанні па праблематыцы вывучэння ранняй гісторыі славян на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Разлічаны на прафесійных археолагаў, гісторыкаў, аспірантаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца сучасным станам вывучэння археалогіі, гісторыі і культуры славян.

image003
Гістарычна-археалагічны зборнік Выпуск 25. Да юбілею з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Рэд. калегія: А.А.Каваленя (гал. рэд.) і інш. Мінск: Беларуская навука 2010. – 287 с.
У зборніку змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў нашай краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі даследаванняў вучоных Інстытута гісторыі за 2009 г. Выданне прысвячаецца 80-годдзю з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Зборнік разлічаны на студэнтаў, аспірантаў, прафесійных гісторыкаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
image014 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 24. – Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2008. – 265 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў нашай краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых дасдедаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2008 г.Зборнік разлічаны на студэнтаў, аспірантаў, прафесійных гісторыкаў, шырокія колы грамадскасці, тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.Выданне прысвячаецца 70-годдзю ўз’яднання беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве і 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.

image006
Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 23. – Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2007. – 238 с.
У чарговым выпуску змешчаны артыкулы археолагаў і гісторыкаў Беларусі і Расіі, прысвечаныя актуальным праблемам шырокага храналагічнага дыяпазону. Таксама друкуются матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі па выніках палявых археалагічных даследаванняў у 2006 г. (Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, май 2007 г.).
Зборнік разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй і культурай Беларусі.
1389238579_250 Гістарычна-археалагічны зборнік. № 10. – Мінск, 1996. – 260 с.

Выпускам 10-га нумара “Гістарычна-Археалагічнага зборніка” Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі і сумежных краін. Артыкулы, якія прысвечаны тэматыцы жалезнага веку, упершыню прагучалі ў якасці навуковых дакладаў на міжнароднай навуковай канферэнцыі “Этнакасмалёгія Ўсходняй Еўропы: Балыцкая мадэль сьвету” (верасень 1994 г.).
Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

thumb_11065-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 6. – Мінск, 1996. – 260 с.

Археолагі Інстытута гісторыі АН Беларусі выданнем шостага нумара Гістарычна – археалагічнага эборніка працягваюць публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак. Даследаванні адносяцца да старажытнага перыяду Беларусі і суседніх тэрыторый. Яны ахопліваюць час з бронзавага веку па позняе сярэднявечча ўклачна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца далёкім мінулым Беларусі і суседніх тэрыторый.

thumb_15830-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 5. – Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. – с.

Выданнем чарговага пятага нумара “Гістарычна-археалагічнага эборніка”, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак па старажытнейшаму перыяду Беларусі. Даследаванні ахопліваюць час з эпохі мезаліта па ранняе сярэднявечча ўключна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, нуміэматаў, ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ў дадзяржаўны перыяд.

thumb_11064-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 4. – Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. – 228 с.

Чацверты нумар Гістарычна-археалагічнага зборніка, прысвечаны публікацыі матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі эпохі сярэднявечча. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 3. – Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. – 289 с.

У 1927 г. Інстытутам беларускай культуры быў выдадзены Гістарычна-архіалагічны зборнік нумар 1 у якім былі надрукаваны матэрыялы па археалогіі і гісторыі сярэдневяковай Беларусі. У 1993 г. Інстытут гісторыі АН Беларусі выдаў Гістарычна-археалагічны зборнік памяці Міхася Ткачова. Ён з’яўляецца працягам гэтага выдання. Выпускам трэцяга нумара Гістарычна-археалагічнага зборніка, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю гістарычна-археалагічных матэрыялаў. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.