Аніпяркоў Вадзім Вадзімавіч

старшы навуковы супрацоўнік
аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Тэл.: (+375 17) 284-14-09.
E-mail: anipiarkou@tut.by.

Нарадзіўся ў 14 жніўня 1977 г. у Мінску. У 1999 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Стварэнне І дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага (май 1792 — верасень 1793 гг.)» (07.00.02 — айчынная гісторыя). Навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ю.Л.Казакоў.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага;
  • склад і функцыянаванне палітычнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVIII ст .: рэформы ў перыяд праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764-1795); развіццё прававой і палітычнай думкі; фарміраванне і дзейнасць рэгіянальных эліт;
  • унутраныя і знешнія фактары падзелаў Рэчы Паспалітай;
  • удзельнік міжнароднага (беларуска-літоўскага) навуковага праекта «Парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагоддзі: інстытуты, парламентарыі, парламенцкая практыка».

Навуковыя гранты і стыпендыі:
Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, Праграма міжнароднага супрацоўніцтва міністэрства адукацыі і навукі Літвы, Музей гісторыі Польшчы.

Публікацыі:
Аўтар больш за 30 навуковых прац, сярод іх:
Важнейшыя навуковыя артыкулы:

  • Некаторыя асаблівасці фарміравання інстытутаў Таргавіцкай канфедэрацыі (на прыкладзе беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура : зб. навуковых артыкулаў. У 2 ч. Ч.1 / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстут гісторыі; уклад.: А.А. Скеп’ян; рэдкал. У.Р. Гусакоў [і інш.] – Мінск: Беларуская навука, 2017 . – С. 336–351.
  • Два далучэнні Міхала Клеафаса Агінскага да Таргавіцкай канфедэрацыі // Беларускі гістарычны часопіс – 2017 – № 4. – С. 17-28.
  • Барацьба за апеку над князем Дамінікам Радзівілам (1786-1813) і кіраванне Нясвіжскай ардынацыяй // Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч: матэрыялы навук.-практ. канф., г. Нясвіж, 26 жніўня 2016 г. / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал.: А.А. Каваленя (галоўны рэдактар) [і інш.] – Мінск: Медысонт, 2016. – С. 63–72.
  • Рапарты інспектараў Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Рэчы Паспалітай як крыніца па гісторыі асветы на беларускіх землях (1782–1792) // Молодежь в науке – 2016 : сборник материалов Международной научно-практической конференции, Минск, 22–25 нояб. 2016 г. – Электронная версия. / Совет молодых ученых НАН Беларуси. – Минск: НАН Беларуси, 2016.
  • Гандаль правіянтам і фуражом у 1792–1793 гг. у кантэксце адносін паміж шляхтай Вялікага Княства Літоўскага і войскамі Расійскай імперыі // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зборнік навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.] – Мінск: Беларуская навука, 2016. – С. 201–211.
  • Паміж супрацоўніцтвам і канфліктамі: расійскія войскі і прарасійскія канфедэраты на беларускіх землях Рэчы Паспалітай у 1792–1793 гадах // Вестник Полоцкого государственного университета. №1. Серия А. Гуманитарные науки. 2015 г. – С. 44–53.
  • Арганізацыя і дзейнасць канфедэрацкіх судоў на землях Вялікага Княства Літоўскага ў 1792–1793 гг. // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 30. Мн.: Беларуская навука – 2015. – C. 84–93.
  • Праблемы забеспячэння расійскіх войск на землях цэнтральнай і усходняй Беларусі ў 1792–1793 гг. // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2015. – №4. – C. 43-49
  • Эканамічныя аспекты дзейнасці Слуцкага праваслаўнага архімандрыцтва ў 1789-1793 гг. // Христианство в Беларуси: история и современность: сб. науч. статей / редкол.: А.А. Коваленя [и др.] – Минск: Беларуская навука, 2014. – С. 115-117.
  • Крытыка Чатырохгадовага сойма ў праграмных дакументах Таргавіцкай канфедэрацыі // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 28. Мн.: Беларуская навука – 2013. – С.52-60.
  • Генезіс Таргавіцкай канфедэрацыі // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 27. Мн.: Беларуская навука – 2012. – С.59-64.
  • Ідэялогія еўрапейскага кансерватызму ў праграмных дакументах Таргавіцкай канфедэрацыі / // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы III Межд. научно-теор. конф., г. Минск, 28 апреля 2010 г. / Бел. Гос. Пед. Ун-т им. М. Танка; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.] – Минск: БГПУ, 2010. – С. 73–76.
  • Апошні гетман ВКЛ. Таргавіцкі шлях Шымана Касакоўскага / В.В. Аніпяркоў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. – № 9. – С. 44–52.
  • Геапалітычныя аспекты дзейнасці Таргавіцкай канфедэрацыі на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага (май 1792 – верасень 1793 гг.) // Беларускае грамадства ў геапалітычных умовах пачатку ХХІ стагоддзя : прававыя, эканамічныя і сацыякультурныя праблемы : матэрыялы міжн. навук.-практ. канф. праф.-выкладчыцк. саставу, аспірантаў, магістрантаў і спецыялістаў-практыкаў, Мінск, 10 снеж. 2004 г. / Белар. ін-т правазнаўст. ; рэдкал. : С.Ф. Сокал [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 23–24.
  • Палітыка цэнтралізму і праблемы федэратыўных адносін у Рэчы Паспалітай (1790–1793 гг.) / // Україна і Польща – стратегічне партнерство на зламі тисячоліть. Історія. Сьогодення. Майбутня перспектива : зб. ст. в 2 ч. / Центр Україньско-Польских студій, Центр українознавства Київського націон. ун-ту ім. Т. Шевченка ; за заг. ред. В. І. Сергійчука. – Київ: Твім інтер, 2001. – Ч. 1. – С. 65 –75.
  • Школа ў кантэксце рэфармавання дзяржавы (На прыкладзе дзейнасці Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Рэчы Паспалітай : 1773 – 1794 гг.) // Адукацыя і выхаванне. – 2001. – № 1. – С. 69–71.
  • Еўрапеізацыя на землях Рэчы Паспалітай у эпоху Асветніцтва // Беларусь и Европа: взаимодействие культур (история, уроки, опыт, современность) : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 30 ноября – 1 декабря 2000 г. / Витебс. гос. ун-т им. П.М. Машерова ; редкол. : В.А. Космач [и др.] – Витебск, 2000. – С. 29–32.
  • Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2000. – № 4. – С. 64–77.