Бязлепкін Яраслаў Пятровіч

старшы навуковы супрацоўнік
аддзела ваеннай гісторыі Беларусі,
кандыдат гістарычных навук

Тэл.: (+375 17) 284-24-21

Нарадзіўся 15 лістапада 1982 г. у Гомелі.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2005 г.). У 2008 гг. скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці “гістарыяграфія, крыніцазнаўста і метады гістарычнага даследавання”. З 2008 па 2013 гг. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, з 2013 г. – навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін.

Удзельнічаў у навуковых праектах “Дзеці Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на аснове гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць”)” і “Страна в огне. Россия и Беларусь в годы коренного перелома”. Прымаў удзел у Чацвёртай міжнароднай летняй школе маладых гісторыкаў краін СНД (Арменія, 2009 г.) і Міжнароднай летняй школы “Цэнтральная і Усходняя Еўропа ў Першай сусветнай вайне: погляд з Беларусі” (Беларусь, 2012 г.). Неаднаразова выступаў у СМІ (газеты “Веды”, “Народная газета”, часопіс “Директор”) і на “круглых сталах” (“Хатынь: всенародные боль и память” (5 марта 2013 г.) і “Нацистская истребительная политика: перспективы исследования, источниковая база, проблемы памяти” (Мінск, 9 лістапада 2012 г.).

Сфера навуковых інтарэсаў:
гісторыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн, гістарыяграфія ЗША і Вялікабрытаніі па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, удзел беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў падзеях у Венгрыі (1956 г.) і Чэхаславакіі (1968 г.), вайне ў Афганістане (1979-1989 гг.), уплыву навуковых і пазанавуковых фактараў на развіццё гістарыяграфіі войн і ваенных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя, геапалітыка.