Аддзел археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый
У складзе Цэнтра археалогіі Беларусі
Аддзел створаны ў 2022 г.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пак. 204.
Тэл.: (+375 17) 378 28 54. E-mail: v.shadyro@gmail.com
Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук
Шадыра Вадзім Іосіфавіч
У аддзеле працуюць: ст.н.с., к.г.н., дацэнт Клімаў Марат Васільевіч; н.с. Няклюдава Таццяна Анатольеўна; |
м.н.с. Федарук Дар’я Аляксандраўна; м.н.с. Граф Вадзім Ігаравіч. |
Аддзел створаны на падставе рашэння Вучонай рады Інстытута гісторыі НАН Беларусі ад 31.01.2022 згодна з пратаколам №2. Вырашае пытанні, звязаныя з паходжаннем і ўстанаўленнем беларускай дзяржаўнасці, а таксама праводзіць навукова-выратавальныя раскопкі гарадскіх, сельскіх і пахавальных помнікаў Полацкай зямлі і сумежных раёнаў.
![]() |
Плавінскі, М. А. Славянскія пахавальныя помнікі Верхняга Павілля эпохі Сярэднявечча: матэрыялы і даследаванні / М. А. Плавінскі. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 243 с. (Выданне падрыхтавана аўтарам у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі) Кніга прысвечана вывучэнню славянскіх пахавальных помнікаў Верхняга Павілля эпохі Сярэднявечча. Выданне складаецца з двух узаемазвязаных блокаў. Першы і асноўны прысвечаны публікацыі матэрыялаў раскопак курганных могільнікаў Мілты, Нагаўкі і Навасёлкі і аналізу пахавальных традыцый насельніцтва, якое пакінула гэтыя некропалі. Другі блок утрымлівае тры нарысы, прысвечаныя даследаванню асобных пытанняў вывучэння пахавальнага абраду і інвентару славянскага насельніцтва Верхняга Павілля. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца старажатнай і сярэднявечнай гісторыяй Беларусі. |