Аддзел археалогіі Сярэднявечча і Новага часу

У складзе Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі
Аддзел створаны ў 2013 г. на базе аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск,
вул. Акадэмічная, 1, пак. 209.
Тэл.: (+375 17) 284-05-13,
e-mail: vadzim_archeo@tut.by

Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Кошман Вадзiм Iванaвiч

У аддзеле працуюць:
гал.н.с., д.г.н. Лысенка Пётр Фёдаравіч;
ст.н.с., к.г.н. Ганецкая Ірына Уладзіміраўна;
ст.н.с., к.г.н. Іоў Алег Вiльгельмавiч
н.с. Дзярновіч Сяргей Дзмітрыевіч;
н.с. Касюк Алена Фёдараўна;
н.с. Цімафеенка Ганна Рыгораўна;
м.н.с. Максімовіч Аляксандр Мікалаевіч;
м.н.с. Ясковіч Ганна Сяргееўна.

Пры аддзеле праходзіць навучанне аспірант
Ліндзянкоў Дзмітрый Мікалаевіч.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • археалагічныя разведкі і раскопкі помнікаў археалогіі эпохі сярэднявечча і Новага часу;
  • • культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя археалагічных старажытнасцей эпохі сярэднявечча і Новага часу;
  • • этнічная гісторыя беларускіх зямель на аснове археалагічных крыніц;
  • • сацыяльна-эканамічнае развіццё старажытнарускіх княстваў на беларускіх землях у эпоху сярэднявечча і Новага часу на падставе археалагічных дадзеных;
  • • асаблівасці сістэм рассялення, матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча і Новага часу на падставе археалагічных дадзеных;
  • • правядзенне ахоўных археалагічных даследаванняў у зонах земляных і будаўнічых работ;
  • • інвентарызацыя і распрацоўка зон аховы археалагічных помнікаў, уключаных у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэс публікі Беларусь.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016–2020 гг.:
«Беларускія землі ў Сярэднявеччы і ранні Новы час (XVI–XVIII стст.)».

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • на аснове аналіза археалагічных і пісьмовых крыніц выкладзена гісторыя старажытных беларускіх гарадоў (Полацк, Лукомль, археалагічны комплекс на р. Менка, Тураў, Пінск, Брэст і інш.) і замкаў (Глуск, Свіслач), вывучаны тапаграфія, планіроўка, масавая забудова, адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры;
  • • распрацавана этнічная гісторыя Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі, абгрунтаваны тэзіс аб сінхронным фарміраванні крывіцкага і дрыгавіцкага племянных княжэнняў;
  • • у вывучэнні сістэм рассялення вылучаны найбольш уплывовыя фактары эпохі сярэднявечча і Новага часу, вызначана стадыяльнасць узнікнення сістемы рассялення, адзначана непасрэдная сувязь лакальных груп рассялення (агламерацый) з валасцямі эпохі ВКЛ;
  • • уведзены ў навуковае абарачэнне археалагічныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё сярэдневяковага насельніцтва на беларускіх землях.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу навуковых артыкулаў, а таксама ў манаграфіях:

  • Штыхов Г.В. Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья. – Минск: Беларус. навука, 2014 . – 167 с.
  • Штыхаў Г.В. Узнікненне Лагойска. Гісторыка-археалагічны нарыс. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 106 с.