Аддзел навукова-інфармацыйнай работы
У складзе цэнтра гісторыі Беларусі канца XVIII — XXI стагоддзяў.
Створаны 1 чэрвеня 2022 г.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пак. 114.
Тэл.: E-mail: siw@history.by
Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук
Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч.
У аддзеле працуюць:
н.с. Зінчанка Марына Юр’еўна;
мл.н.с., м.г.н. Ганчарэнка Кірыл Дзмітрыевіч;
мл.н.с., м.г.н. Партноў Дзмітрый Валер’евіч.
Асноўныя накірункі работы аддзела:
- даследаванне гісторыі беларускай дзяржаўнасці ад вытокаў да пачатку ХХІ ст.;
- забеспячэння навукова-інфармацыйнай дзейнасці інстытута;
- удасканалення працы рэцэнзаваных часопісаў інстытута;
- папулярызацыі гістарычнай навукі і дзейнасці вучоных інстытута.
Выданні, падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела:
![]() |
Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А.А. Каваленя. Вып. 36. — Мінск: Беларус. навука, 2022. — 240 с. Інстытут гісторыі НАН Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». У ім змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні акадэмічнай гістарычнай навукі за апошнія гады, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў і археолагаў. У артыкулах навукоўцаў раскрываюцца сучасныя погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці. Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў. |