Аддзел крыніцазнаўства і археаграфіі

У складзе Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі
cтвораны 1 студзеня 2016 г. Сваю гісторыю пачаў у 2014 г. на базе сектара крыніцазнаўства і археаграфіі.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пак. 207.
Тэл.: (+375 17) 378-14-09
E-mail: dounar_zagor@mail.ru

Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук
Доўнар Аляксандр Барысавіч

У аддзеле працуюць:
вяд.н.с., к.філ.н.
Жлутка Аляксандр Анатольевіч;
ст.н.с., к.г.н., дацэнт
Аніпяркоў Вадзім Вадзімавіч;
н.с. Аляхновіч Рагнеда Анатольеўна;
н.с. Пашкевіч Уладзімір Іванавіч;
н.с. Паўтаржыцкая Надзея Мікалаеўна;
н.с. Сурский Егор Дмитриевич.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • выяўленне, сістэматызацыя, класіфікацыя і аналіз дакументальных і наратыўных крыніц па сацыяльна-палітычнай і этнаканфесійнай гісторыі беларускіх зямель у IX–XVIII стст.;
  • • распрацоўка метадалагічных праблем крыніцазнаўства і археаграфіі Беларусі;
  • • падрыхтоўка да выдання кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, крыніц па гісторыі гарадоў Беларусі XVI–XVII стст., лацінамоўных крыніц па гісторыі Беларусі XII–XIV стст.;
  • • паўсядзённая гісторыя;
  • • палеаграфія.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016–2020 гг.:
«Акты па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XV–XX стст.: статуты, рэестры, уліковая дакументацыя»

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • арганізацыя і правядзенне міжнародных навукова-практычных канферэнцый па праблемах рэгіянальнай гісторыі Беларусі;
  • • выяўленне і публікацыя новых гістарычных крыніц, падрыхтоўка і выданне кніг Метрыкі ВКЛ.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела прадстаўлены ў манаграфіях і зборніках навуковых артыкулаў:

  • Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV–XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Гродна, 8–9 ліпеня 2010 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы; уклад.: А.І. Груша, С.В. Марозава. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 225 с.
  • Мяцельскі А.А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ–ХVIII стст. – 2-е выд., выпр. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 664 с.
  • Метельский А.А. Забытая Альба: очерк истории загородной резиденции Радзивиллов под Несвижем. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 128 с.
  • Жлутка А.А. Лацінская актавая палеаграфія. – Мінск: БелНДІДАС, 2015. – 202 с.
  • Метрыка ВКЛ. Кніга 42 (1556–1562 гг). Кніга запісаў № 42. Падрыхтаваў В.С. Мянжынскі. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 190 с.
  • Метрыка ВКЛ. Кніга № 272 (1576–1579 гг.). Кніга судовых спраў № 58. Падрыхтаваў А.А. Мяцельскі. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 437 с.
  • Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А.А. Скеп’ян, А.Б. Доўнар. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 497 с.