Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч

малодшы навуковы супрацоўнік
аддзела археалогii першабытнага грамадства
Тел.: (+375 17) 284-13-22.
E-mail: ales.harshkou.arch@gmail.com

Нарадзіўся 31 студзеня 1997 у в. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 2018 годзе скончыў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 2018 г. навучаецца ў магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія».

Працоўная дзейнасць:
З верасня 2017 – чэрвень 2018 гг. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
З лістапада 2018 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Палеаліт Усходне-Еўрапейскай раўніны;
  • Эксперыментальная археалогія (крэмнеапрацоўка);
  • Тэхналагічныя аспекты вывучэння крамянёвага інвентару.

Публікацыі:
Важнейшыя навуковыя артыкулы:

  • Гаршкоў, А. Д. Крамянёвы інвентар з паверхневых збораў Ю. Ядкоўскага каля воз. Берштаўскае ў 1914 г. / А. Д. Гаршкоў // Гісторыя археалагічнага вывучэння Беларусі: стан і перспектывы (да 80-годдзя М. М. Чарняўскага). Тэзісы Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі (Гродна, 30-31 сакавіка 2018 г.) – Гродна, 2018. – С. 7-8.
  • Горшков, А. Д. Типология кремневых финальнопалеолитических наконечников стрел из сборов Гродненского государственного историко-археологического музея / А. Д. Горшков // Актуальная археология 4. Комплексные исследования в археологии. Материалы Международной научной конференции молодых ученых (Санкт-Петербург, 2-5 апреля 2018 г.) – Санкт-Петербург, ИИМК РАН, 2018 . – С. 87-90.
  • Гаршкоў, А. Д. Крамянёыя знаходкі з раскопак Старога Замка ў Гродна ў 2015 г. // А. Д . Гаршкоў / Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 29. Даследаванні пахавальных і пасяленчых помнікаў эпохі сярэднявякоўя і Новага часу на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін. – Мінск: “Беларуская навука”, 2018. – С. 204–206.
  • Vashanau A. Middle Palaeolithic flint artefacts from the territory of Belarus / A. Vashanau, A. Kolasau, V. Asheichyk, M. Charniauski, A. Harshkou, K. Stepanova, A. Otcherednoy // Сrossing the borders. Іnterregional and cross-cultural interactionsin the context of lithic studies. 15th SKAM Lithic Workshop. – Minsk, 2018. – P. 45-46.