Крывічаніна Кацярына Аляксандраўна

старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай
гісторыі і міжнародных адносін

кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Намеснік кіраўніка задання 1.1.05
«Усеагульная гісторыя. Беларусь і свет: міжнародныя адносіны, дыпламатыя, дыяспара (2016-2020 гг.)».

Тэл .: (+375 17) 284-08-22.
E-mail: ecala@tut.by; kryvichanina.ka@mail.ru

Нарадзілася 7 ліпеня 1981 г. у в. Круляўшчызна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У 2003 г. скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2005–2008 гг. вучылася ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «айчынная гісторыя». У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі СНД і ЕС (1991–2000 гг.)» (навуковы кіраўнік – Г.У. Карзенка). З лістапада 2008 па кастрычнік 2011 працавала малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзела сацыяльна-эканамічнай гісторыі навукі і культуры, з кастрычніка 2011 па снежань 2013 – загадчыца вышэйназванага аддзела. У 2014–2015 гг. працавала на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка аддзела найноўшай гісторыі Беларусі, са студзеня 2016 г. пераведзена ў Цэнтр ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін. Выкладала курс «паліталогія» у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. У сакавіку 2015 г. прысвоена вучонае званне «дацэнт». Прымала ўдзел у міжнародных семінарах маладых навукоўцаў у Беларусі, Германіі, Кыргызстане, Польшчы.

Узначальвае жыллёва-бытавую камісію Прафсаюзнага камітэта інстытута

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • • гісторыя міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі;
  • • гісторыя навукі.

Публікацыі:
Аўтар каля 40 навуковых прац, з якіх:
Манаграфія

  • Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі ЕС і СНД (1991 – 2000 гг.). – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 265 с.

Калектыўная манаграфія

  • Кривичанина Е.А. История аграрной науки Республики Беларусь / Е.А. Кривичанина // История аграрной науки Беларуси (ХІХ – начало ХХІ в.). В 2 ч. Ч. 2. // В.Г. Гусаков, В.В. Данилович, Е.А. Кривичанина. – Минск: Белорус. наука, 2017. – С. 312–490.

Даведачнае выданне:

  • Корзенко Г.В., Шевчук И.И., Кривичанина Е.А. Аннотированный указатель диссертаций по историческим наукам, защищенных в Республике Беларусь (1991–2010 гг.). – Брест: БрГУ, 2017. – 273 с.

Навуковыя артыкулы:

  • Крывічаніна К. Міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва Беларусі: страчаныя магчымасці // Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы / Пад рэд. А.Ф. Смаленчука. – Мінск: Зміцер Колас, 2017. – С. 80–89.
  • Кривичанина, Е.А. Международное чернобыльское сотрудничество Беларуси: из опыта изучения // Проблеми техногенної безпеки в Україні та світі (до 30-ї річниці аваріі на Чорнобильській АЕС): Зб. навук. праць. – Запоріжжя: Інтер-М, 2016. – С. 65–71.
  • Крывічаніна, К.А. Візіт міжнародных экспертаў у БССР у чэрвені 1989 г.: абмеркаванне 35-бэрнай канцэпцыі ў Акадэміі навук БССР // З гісторыі навукі ў Беларусі: да 70-годдзя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Брэст, 22–23 кастр. 2015 г., БрДУ імя А.С. Пушкіна; рэдкал.: І.І. Шаўчук і [інш.]. – Брэст, 2016. – С. 96–103.
  • Буконкин Д.А., Кривичанина Е.А. Преодоление последствий Чернобыльской катастрофы как геополитическая проблема (1989-1991 гг.) // Беларусь в геополитических процессах XX–XXI в.: сб. науч. ст. / редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2017. – С. 26–34.
  • Крывічаніна К. Рэспубліка Беларусь і Міжнародны навукова-тэхнічны цэнтр: станаўленне супрацоўніцтва // Гістарычна-археалагічны зборнік. – Вып. 29. – 2014. – С. 236–241.
  • Крывічаніна К.А. Навука і Чарнобыль: складанасці і поспехі міжнароднага супрацоўніцтва // Дайджест “Зеленая Беларусь”. – 2014. – №5 // Экологический информационный центр “Эко-Инфо” Центральной научной библиотеки им. Я.Коласа НАН Беларуси [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://ecoinfo.bas-net.by/ecology-belarus/index.html.

і г.д.