Курловіч Паліна Сяргееўна

старшы навуковы супрацоўнік
аддзела захавання и выкарыстання археалагiчнай спадчыны,
кандыдат гістарычных навук

Тэл. раб.: (+375 17) 294-90-93
E-mail: nominusster@gmail.com

Нарадзілася 01 кастрычніка 1988 г. у г. Мінску. У 2005 г. скончыла гімназію №12 г. Мінска. У 2007-2012 гг. вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)”. У 2012-2013 гг. вучылася ў магістратуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Археалогія». У 2013-2016 гг. вучылася ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія».

Працоўная дзейнасць:
У 2012 г. працавала архівістам ў Мінскім гарадскім архіве. У 2013-2016 гг. – лабарант на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лабарант аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2016 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • археалогія сярэднявечча і ранняга Новага часу;
  • археалагічнае шкло;
  • археалогія вытворчых комплексаў;
  • метадалогія археалогіі;
  • гісторыя навукі.

Асноўныя публікацыі:

  • Курловіч-Беляўская, П.С. Шкляная вытворчасць XVI–XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі / П.С. Курловіч-Беляўская // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2014. – Вып. 25: Вынікі даследавання першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2011–2012 гадах. – С. 66–70.
  • Курловіч-Бяляўская, П.С. Тэхналогія вытворчасці шкляных сасудаў XVI–XIX стст. з тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі / П.С. Курловіч-Бяляўская // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск, 2015. – Вып. 26: Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых помнікаў на тэрыторыі Беларусі (да 120-годдзя з дня нараджэння А.М. Ляўданскага). – С. 88–96.
  • Курловіч-Бяляўская, П.С. Шкляныя вырабы XVI–XIX стст. з тэрыторыя Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі: пытанні гістарыяграфіі / П.С. Курловіч-Бяляўская // Гістарычна-археалагічны зборнік. – Мінск, 2015. – Вып. 30. – С. 312–319.
  • Зуева А.У., Курловіч-Бяляўская П.С. Ляўданскі і БДУ // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2015. – Вып. 26. С. 15–19.
  • Вайтовіч, А. У. «Если бы на мою долю выпала честь преподавать первобытную культуру и археологию в Белгосуниверситете…», альбо Універсітэцкая археалогія ў 1921 – 1931 гг. / А. У. Вайтовіч, П. С. Курловіч-Бяляўская // Российские и славянские исследования. – Минск, 2015. – Вып. Х. – С. 240-248.
  • Курловіч-Бяляўская, П.С. Праблема тыпалогіі шкляных вырабаў Новага часу (па матэрыялах археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі) / П.С. Курловіч-Бяляўская // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. – 2017. – № 1. – С. 109–119.