Цэнтр усеагульнай гісторыі і міжнародных адносін

Кіраўнік – док. гіст. навук, прафесар Уладзімір Васільевіч Тугай

. Цэнтр створаны ў 2005 г. як цэнтр гісторыі постіндустрыяльнага грамадства, з 1 студзеня 2016 г. перайменаваны.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пак. 402.
Тэл.: (+375 17) 284-08-22
E-mail: CVIMO_hist@mail.ru

У цэнтры працуюць:
ст.н.с., к.г.н., дацэнт Дзярновіч Алег Іванавіч;
ст.н.с., к.г.н., дацэнт Крывічаніна Кацярына Аляксандраўна;
ст.н.с., к.г.н., дацэнт Крывашэй Дзмітрый Антонавіч;
н.с., к.г.н. Грос Алена Пятроўна
н.с. Александровіч Алена Аляксандраўна;
н.с. Папоўская Таццяна Аляксандраўна.

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў цэнтра:

  • • праведзена гістарыяграфічнае даследаванне хранікарных традыцый XIII–XVII стст. у кантэксце гісторыі народаў Паўднёва-Усходняй Балтыі і фарміравання іх гістарычнай свядомасці ў познім сярэднявеччы і новым часе;
  • • разгледжана станаўленне і развіццё грамадскіх інстытутаў Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі, а таксама іх месца ў сацыяльна-палітычных сістэмах еўрапейскіх краін у храналагічных рамках 1815–1914 гг.;
  • • вылучаны асноўныя этапы і напрамкі трансгранічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь;
  • • прааналізаваны працэс ўключэння чарнобыльскага пытання ў міжнародны парадак дня;
  • • дадзена комплексная характарыстыка міжнароднага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан у 1990-я – 2000-я гг.;
  • • вызначаны сутнасць, этапы, кірункі і вынікі міжнароднай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь у 1991–2010 гг.
25–26 мая 2017 г. цэнтрам была арганізавана і праведзена
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«Еўропа: актуальныя праблемы этнакультуры»/

Важнейшыя распрацоўкі цэнтра прадстаўлены калектыўнымі і індывідуальнымі манаграфіямі:

  • Дзярнович, О. Князі Острозькі / Олег Дзярнович, Раймонда Рагаускене, Ігор Тесленко, Борис Черкас. – Київ : Балтія-Друк, 2014. – 280 с.
  • Чикалова, И. Р. Партии, профессиональные союзы, женские организации во Франции, Германии, Великобритании (1815–1914) / И. Р. Чикалова. – Минск : Беларус. навука, 2015. – 392 с.
  • Гусаков, В. Г. История аграрной науки Беларуси (ХІХ – начало ХХІ в.). В 2 ч. Ч. 2. // В. Г. Гусаков, В. В. Данилович, Е. А. Кривичанина. – Минск : Белорус. наука, 2017. – 508 с.