Сурскі Ягор Дзмітрыевіч

навуковы супрацоўнік
аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі

Тэл.: (+375 17) 284-14-09
E-mail: esurski@gmail.com

Нарадзіўся 14 сакавіка 1984 г. у Мінску. У 2001–2003 гг. вучыўся ў Адрыятычным каледжы аб’яднанага свету (Дуіно-Аўрызіна, Італія), у 2004–2007 гг. — у Вышэйшай школе Саюза польскіх настаўнікаў (Варшава, Польшча), у 2009–2011 гг. — у магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Літва) па спецыяльнасці “Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны”. У 2015–2018 гг. навучаўся ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці 07.00.02 — айчынная гісторыя.

Працоўная дзейнасць:
У 2015 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. З снежня 2018 г. — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі».

Сфера навуковых інтарэсаў:
Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст.

Навуковыя гранты і стажыроўкі:
2011 г. — Нямецкі гістарычны музей (Берлін, Германія, 1 месяц) пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ, 2016 г. — Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт (Вільня, Літва, 1 месяц) па праграме супрацоўніцтва паміж міністэрствамі адукацыі Літвы і Беларусі, 2017 г. — Варшаўскі універсітэт (Польшча, 1 месяц) па праграме польскага камітэта па справах ЮНЭСКА.

Публікацыі:

  • Сурскі, Я.Д. Канфірмацыйны прывілей на магдэбургскае права г. Невелю / Я.Д. Сурскі // Архіварыус. — Вып. 14. — 2016. — С. 109–117
  • Сурскі, Я.Д. Арганізацыя гандлю ў Ветцы паводле апісання адміністратара Паўла Адынца 1829 г. / Я.Д. Сурскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Вып. 32. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — С. 226-233.
  • Сурскі, Я.Д. Статут 1588 г. аб арганізацыі гандлю і ажыццяўленні гандлёвых аперацый на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага / Я.Д. Сурскі // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. нав. арт. У 2 ч. Ч.2 Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. : А.А. Скеп’ян ; рэдкал. : У.Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — С. 326–334.
  • Сурскі, Я. Д. Васіль Цяпінскі: новы дакумент / Я. Д. Сурскі // Дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018. — Выпуск 21. — С. 230–236.