Волкаў Мікалай Аляксандравіч

навуковы супрацоўнік аддзела гiсторыi Беларусi
сярэднiх вякоу i пачатку новага часу

Тэл.: (+375 17) 284-16-31;
e-mail: mikola.volkau@gmail.com

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1985 г. у г. Мінск.

У 2008 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2007–2009 гг. вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта (Вільнюс, Літва) па спецыяльнасці «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны», у 2009–2010 гг. – У магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі (Мінск) па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства», у 2011–2013 гг. – у аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (Мінск) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (навуковы кіраўнік – д.г.н. Ю.М. Бохан).

З 2013 з’яўляецца аспірантам Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Мінск) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (навуковы кіраўнік д.г.н. Ю.М. Бохан).

Сфера навуковых інтарэсаў:
Гісторыя фартыфікацыі, артылерыі, ваеннай справы, архітэктуры і горадабудаўніцтва Вялікага княства Літоўскага ў Ранні Новы час (XVI–XVIII стст.). Гісторыя Слуцка і Случчыны.

Публікацыі
Аўтар больш за 20 публікацый, сярод іх:

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:

  • Застройка города, городские укрепления и замок // Речица. Дорогой столетий в будущее. – Речица, 2013. – С. 35–39.
  • Важнейшыя навуковыя артыкулы:
  • Замкі тыпу кастэль Вялікага княства Літоўскага ў еўрапейскім архітэктурным кантэксце / А. Кушнярэвіч, М. Волкаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – №2.– С. 13–21.
  • Глуская фартэцыя / І. Ганецкая, М. Волкаў // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2011. – Выпуск 20. Археалагічныя даследванні на Беларусі ў 2008 г. – С. 209–226.
  • Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – №1. – С. 11–24.
  • Планы Слуцка XVII – XIX стст. // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. – Гродна, 2011. – С. 190–194.
  • Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI – пачатку XVIII стст. // ARCHE. Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. – 2012. – №6. – С. 41–91.
  • Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – №7. – С. 34–38.
  • Речица на рисунках середины XVII века // Проблемы славяноведения. Сб. научных статей и материалов. – Брянск, 2012. – Вып. 14. – С. 99–111.
  • Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне // Вялікае Княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя. / Пад рэд. С.Ф. Сокала, А.М. Янушкевіча. – Мінск, 2012. – С. 219-238.
  • Слуцкая цытадэль XVII-XVIII ст. // Беларускі гістарычны агляд. – 2012. – Т. 19, сш. 1-2. – С. 31–66.
  • Панарама Старога Быхава другой паловы XVII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – №5. – С. 16–24.
  • Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654-1669 гг.) // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. Вып 5. – Минск, 2012. – С. 188–204.
  • Нясвіжская “Саламандра” // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – №9. – С. 15–21.
  • Private Festungen der Magnaten als Element des Verteidigungssystems der Republiik am Biespiel der Stadtfestung Słuck // „Sinflut und Simplicissimus“ Österreich und Polen im 17. Jahrhundert. Acta Austro-Polonica. – 2013. – Bd. V. – S. 157–162.

Навуковыя гранты і стажыроўкі:

2006–2007 гг. – стажыроўка ў Універсітэце Марціна Лютэра (Гале, Германія) пры падтрымцы Таварыства студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 2010–2011 гг. – стажыроўка ў Варшаўскім універсітэце (Польшча) пры падтрымцы Праграмы польскага ўрада для маладых навукоўцаў з дзяржаў былога СССР. 2012–2013 гг. – стажыроўка ў Свабодным універсітэце Берліна (Германія) пры падтрымцы Нямецкай службы акадэмічных абменаў.