Варанкова Ірына Юр’еўна

старшы навуковы супрацоўнік
аддзела ваеннай гісторыі Беларусі.

Тел.: (+375 17) 284-24-21,
Е-mail: voenhistbel@mail.ru

Нарадзілася ў Мінску. У 1972 г. скончыла з адзнакай гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1972 па 2004 г. працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прайшоўшы шлях ад навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара па навуковай рабоце. У аддзеле ваеннай гісторыі Беларусі працуе з 2005 г.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • гісторыя Беларусі ў перыяд Другой сусветнай вайны;
  • ўдзел суайчыннікаў ва ўзброеных канфліктах 1920-х – 1950-х гадоў;
  • музейная справа.

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку:
Манаграфіі:

  • Воронкова, И.Ю. Беларусь и война в Испании 1936–1939 гг. – Минск: Беларус. навука, 2009. – 159 с.
  • Воронкова, И.Ю. «Двадцать второго июня, ровно в четыре часа…» Минск и минчане в первые дни Великой Отечественной войны. – Минск: Беларус. навука, 2011. – 265 с.
  • Воронкова, И.Ю. Минск: лето 1941, лето 1944. – Минск: Беларус. навука, 2014. – 334 с.
  • Воронкова, И. Ю. Военные конфликты на Дальнем Востоке и Беларусь: 1921 – 1941 гг. – Минск: Беларус. навука, 2015. – 300 с.

Іншыя найбольш значныя публікацыі звязаныя з удзелам у выкананні дзяржаўных комплексных праграм навуковых даследаванняў, міжнародных і рэспубліканскіх навукова-даследчых праектаў. Сярод іх:

  • «Страна в огне. Россия и Беларусь в годы Великой Отечественной войны» (совместно с Институтом всеобщей истории Российской академии наук).
  • «Беларусь и Монголия: история военно-экономического сотрудничества (1921 – 1945 гг.)» (совместно с Монгольским государственным университетом образования).
  • «История китайско-белорусских политических, экономических, научных и культурных связей (1921 – 2017 гг.)» (совместно с Китайской академией общественных наук).
  • «Вывучыць гісторыка-культурную спадчыну Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” і выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі па практычным выкарыстанні гэтай спадчыны».
  • «Вывучыць гісторыка-культурную спадчыну Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” і выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі па практычным выкарыстанні гэтай спадчыны».

Ўзнагароджана:

  • Медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005);
  • Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001);
  • Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2004);
  • Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000).