Юрэцкі Станіслаў Сцяпанавіч

навуковы супрацоўнік аддзела захавання і
выкарыстання археалагiчнай спадчыны

Тэл. прац.: (+375 17) 294-90-93
E-mail: stanislau.yuretski@gmail.com

Нарадзіўся 25 снежня 1989 г. у г. Маладзечна. У 2007 г. скончыў Сярэднюю школу №14 г. Маладзечна. У 2007–2012 гг. навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)”. У 2012–2013 гг. навучаўся ў магістратуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Археалогія”. У гэты ж перыяд працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Сярэдняй школе №14 г. Маладзечна.

Працоўная дзейнасць:
У 2013–2016 гг. навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці “Археалогія”. З 2016 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • археалогія каменнага і бронзавага вякоў Паўночна-Заходняй Беларусі;
  • кераміка эпохі неаліту Беларускага Панямоння;
  • гісторыя навукі.

Асноўныя публікацыі:

  • Да праблемы культурнай ідэнтыфікацыі неалітычных старажытнасцей Беларускага Панямоння (гістарыяграфічны агляд) / С.С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск: “Беларуская навука”, 2014. — №25. — С. 141–150.
  • Кераміка прыпяцка-нёманскай і нёманскай культур Беларускага Панямоння: гісторыя даследаванняў і стан вывучэння / С.С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск: “Беларуская навука”, 2015. — №26. — С. 162–169.
  • Тэхналогія керамікі ляснога неаліту Беларускага Панямоння: магчымасці пазнанскай даследчай схемы / С.С. Юрэцкі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск: “Беларуская навука”, 2015. — Вып. 30. — С. 278–283.
  • Новы культурны кампанент у лясным неаліце Беларускага Панямоння / С.С. Юрэцкі // Гістарычна-археалагічны зборнік. – Мінск: “Беларуская навука”, 2016. — Вып. 31. — С. 199–203.
  • Кераміка ляснога неаліту: праблемы параўнання матэрыялаў з тэрыторыі Беларускага Панямоння і Усходняй Польшчы / С.С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск: “Беларуская навука”, 2016. — Вып. 27. — С. 134–140.
  • Месца супольнасцей ляснога неаліту Беларускага Панямоння ў сістэме культурных сувязей / С. С. Юрэцкі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — Сер. 2: Гісторыя. Эканоміка. Права. — 2016. — № 1. — С. 91–96.
  • Да вывучэння керамікі прыпяцка-нёманскай і нёманскай культур на тэрыторыі Беларускага Панямоння / С.С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск: “Беларуская навука”, 2017. — Вып. 28. — С. 138–147.