Жлутка Аляксандр Анатольевіч

старшы навуковы супрацоўнік
аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі,
кандыдат філалагічных навук

Тэл.: (+375 17) 284-14-09;
e-mail:  alesius@tut.by

Нарадзіўся ў 1954 г. у в. Заполле, Клічаўскага р-на, Магілёўскай вобл.

У 1983 г. скончыў факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Класічная філалогія». У 1985–1988 г. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Лацінская літаратура Беларусі эпохі Асветы» (навуковы кіраўнік – д.ф.н. А. І. Мальдзіс).
Навуковыя стажыроўкі ў архівах і бібліятэках Рыма і ў Ватыканскім таемным архіве пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і кантактаў і Рымскага ўніверсітэта «La Sapienza», у Тайным дзяржаўным архіве Прускай культурнай спадчыны ў Берліне, у архівах і бібліятэках Рыгі па міжакадэмічным абмене, па Касе імя Юзэфа Мяноўскага ў архівах і бібліятэках Варшавы і Кракава, у Ягелонскім, Варшаўскім, Беластоцкім, Вроцлаўскім і Познаньскім універсітэтах. Лаўрэат Прэміі імя Льва Сапегі (Польшча, 2009).

Працоўная дзейнасць:
1988–1994 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны, даследаваў лацінскую пісьменнасць Беларусі ХІІІ–ХІХ стст. З 1994 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: 1994–2005 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук, 2005–2013 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, з 2014 старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі.

Выкладчыцкая дзейнасць:
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі інстытут культуры, Беларускі гуманітарны ліцэй, Пінская духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага.

Сфера навуковых інтарэсаў:
Займаецца вывучэннем лацінскіх пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі ХІІІ–ХІV стст., праблемамі палеаграфіі і дыпламатыкі лацінскіх крыніц, гістарычнай анамастыкі, ранняй гісторыяй хрысціянства на беларускіх землях.

Публікацыі
Аўтар больш за 50 навуковых публікацый, шэрагу перакладаў з лацінскай і старажытнагрэцкай моў, сярод іх:

Манаграфіі:

  • Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimoniis = Міндаў, кароль Літовіі ў дакумэнтах і сьведчаньнях. – Мінск, 2005. – 135 с., [16] арк. іл.
  • Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў ХІІІ–ХІV стст. – Мінск, 2005. – 50 с.
  • Кароткая граматыка лацінскай мовы. – Мінск, 2008. – 120 с.
  • Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага. – Мінск, 2011. – 389 с.
  • Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:
  • Гісторыя даўняй беларускай літаратуры. Т. 1–2. – Мінск, 2006–2007. (артыкулы Мікола Гусоўскі, Саламон Рысінскі, Міхал Карыцкі). – Т. 1. С. 309–357, 642–657; – Т. 2. С. 26–43.

Важнейшыя навуковыя артыкулы:

  • Апісанне земляў. З Дублінскага рукапісу ХІІІ ст. (пераклад з лацінскай мовы, каментары) // Спадчына. № 6. 1993. – С. 63–68.
  • Лацінскія дакументы па гісторыі беларускіх і памежных тэрыторый ХІІІ – ХІV ст. з былога Кёнігсбергскага архіва // Вяртанне. № 6. – Мінск, 1999. – С. 46–55.
  • Пачаткі класічнай адукацыі ў Беларусі (Х–ХІІІ стст.): Сэнс і форма // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. – Мінск, 2007. – С. 120–139.
  • Імёны эліты каралеўства Літвы і Вялікага Княства Літоўскага 13–14 стагоддзяў у святле сучасных анамастычных даследаванняў. Спроба інтэрпрэтацыі // Your Sun Shall Never Set Again, And Your Moon Shall Wane No More. Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. – Мінск, 2009. – С. 65–72.
  • Да пытання аб месцы каранацыі Міндоўга (Міндава) і сядзібе першага біскупа Літвы // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы. – Мінск, 2010. – С. 97–101.
  • Полацк і выправы на ўсход у “Дзеях данаў” Сакса Граматыка // Беларускі гістарычны часопіс. – № 10 (159). – 2012. – С. 3–13.
  • Толькі Стрыйкоўскі? (Наратыўныя крыніцы пра каранацыю ў Наваградку) // Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння: (да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права) : зб. навук. арт. – Мінск, 2013. – С. 54–65.