Отдел генеалогии, геральдики и нумизматики

В составе Центра специальных исторических наук и антропологии
создан в 1 января 2016 г.в результате оптимизации и реорганизации структуры Института истории НАН Беларуси на базе отдела специальных исторических наук и информационно-аналитической работы.
Адрес: Институт истории НАН Беларуси, 220072, Минск, ул. Академическая, 1,
каб. 403.
Тел.: (+375 17) 284-02-20
E-mail: litherland@tut.by

Заведующий отделом:
кандидат исторических наук, доцент
Алексей Иванович Шаланда

В отделе по состоянию на январь 2018 г. работает:
ст.н.с., к.и.н. Рыбчонок Сергей Александрович;
ст.н.с., к.и.н, доцент Грузицкий Юрий Леонтьевич;
н.с. Латушкова Юлия Павловна;
м.н.с. Юргенсон Всеволод Александрович;
аспирант — Роман Крыцук.

Основные направления научных исследований:

  • • сфрагистика и геральдика социальных групп белорусского общества в XIV–XVIII вв.;
  • • генеалогические факторы в складывании земельных владений знати Беларуси в XV–XVIII вв.;
  • • денежное обращение Великого Княжества Литовского;
  • • денежное обращение и формирование кредитно-банковского дела на территории Беларуси в XIX–XX вв.

Общая тема исследовательской работы в 2016–2020 гг.:
«Денежное обращение на территории Беларуси в IX–ХХI вв. Геральдика, генеалогия, сфрагистика»

Важнейшие результаты научных исследований отдела:

  • • установлено, что геральдика печатей государственных учреждений Великого Княжества Литовского в XV–XVIII вв. представлена гербами трех основных типов: династическими, государственным гербом «Погоня», шляхетскими гербами центральных, поветовых, городских и трибунальских урядников;
  • • выявлено, что сфрагистика католического духовенства Великого Княжества Литовского XV–XVIII вв. демонстрирует доминацию геральдического типа печатей;
  • • доказано, что брачные союзы и другие генеалогические факторы способствовали вхождению представителей знати «руского» происхождения в политическую элиту Великого Княжества Литовского в конце XV – начале XVI в.;
  • • определено, что для русинов в Великого Княжества Литовского в конце XV – начале XVI в. изменение конфессии не являлось обязательным условием для осуществления служебной карьеры;
  • • установлено, что к окончательному завершению «периода пражского гроша» привело не открытие в 1492 г. Виленскиго монетного двора, а выпуск в 1535–1536 гг. первых литовских грошей;
  • • доказано, что в результате реформ Стефана Батория (1576–1586 гг.) не удалось полностью унифицировать денежное обращение Речи Посполитой.

Манаграфічныя і метадычныя выданні аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі за 2012—2017 гг.:

Шаланда А. Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х—ХVІІІ ст. геральдычна-сфрагістычныя нарысы. Мн.: Беларуская навука, 2012. — 182 с.; іл.; 2-е выданне. 2013.
Выданне прысвечана зямельнай сімволіцы і геральдыцы Беларусі на працягу існавання трох яе асноўных дзяржаўных утварэнняў у Х—ХVIII ст. — Полацкай дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай. Даследуюцца сімволіка і геральдыка полацкі дзяржаўных утварэнняў, вытокі і складванне герба “Пагоня”, гербы на харугвах беларуска-літоўскага войска ў бітве пад Грунвальдам 1410 г., “гербавыя войны” паміж ВКЛ і Польшчай напярэдадні і пасля Люблінскай уніі 1569 г., вялікія пячаткі ВКЛ Стэфана Баторыя і дынастыі Вазаў, а таксама гербы Смаленскага і Наваградскага ваяводстваў. Кніга адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй і геральдыкай Беларусі.
Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі польскамоўных дакументаў па гісторыі Беларусі ХVІ–першай паловы ХІХ ст. / Склад. А. Шаланда. Мн.: БелНДІДАС, 2012. — 47 с.
У выданні выкладзены асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы публікацыі рукапісных крыніц на польскай мове, створаных на беларускіх землях ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў ХVI — першай палове XIX ст. Разглядаюцца пытанні напісання прадмовы да археаграфічных выданняў, падрыхтоўкі тэксту гістарычных крыніц, складання навукова-даведачнага апарату. У аснову пакладзены абагульнены вопыт “палітарнай” публікацыі рукапісных польскамоўных крыніц у Беларусі, Расіі, Украіне і Літве, а таксама метадычныя распрацоўкі ў галіне эдыцыйнай археаграфіі ў Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах. Разлічаны на архівістаў, археографаў, гісторыкаў.
Бектинеев Ш.И. Денежное обращение на территории Беларуси в IX–XVI веках: нумизматические исследования / Ш.И. Бектинеев. Мн.: Беларуская навука, 2014. — 509 с.; ил.
Впервые в белорусской историографии представлена работа по денежному обращению в эпоху феодализма с 9 в. До Люблинской унии 1569 г., в которой углубленно исследуются условия формирования и эволюция денежных систем (денежного счёта) 9—16 вв. Автором разработана оригинальная периодизация денежного обращения этого периода.
Шаланда А. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне ХVI – XVIII cт. /А. Шаланда. Мн.: Мэдысонт, 2014. — 220 с.; іл.
Кніга прысвечана невядомым і малавядомым гербам беларускай шляхты часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (сярэдзіна ХVI — XVIII ст.). У выданні падаюцца асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія, высвятляюцца перадумовы і шляхі фарміравання шляхецкай геральдыкі ВКЛ да сярэдзіны XVI ст., даследуецца фенамен клейнавай геральдыкі беларускай шляхты ў сярэдзіне XVI—першай палове XVII ст., вызначаецца роля польскіх шляхецкіх гербаў у ВКЛ, вывучаецца працэс гербавай паланізацыя шляхты ВКЛ у другой палове XVII — XVIII ст. Для гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі і сфрагістыкі.
“Unus pro omnibus”: Валовічы ў Вялікім княстве Літоўскім у ХV–ХVІІІ ст. Гісторыя, генеалогія, геральдыка. / Рэд. і складальнік А. Шаланда.– Мн.: 2014. — 508 с.; іл.
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, у аснову якой ляглі матэрыялы Нацыянальнай навуковай канферэнцыі “Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у ХV–ХVІІІ ст.”, што адбылася 15–16 кастрычніка 2011 г. у Горадні. Пашыранае іншымі працамі даследаванне прысвечана беларускаму магнацка-шляхецкаму роду Валовічаў і яго ўкладу ў гісторыю і культуру Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХV–ХVІІІ ст. Разглядаюцца такія праблемы, звязаныя з дзейнасцю Валовічаў, як іх палітычныя кар’еры, дыпламатычныя дасягненні, маёмасны стан, радаводы і гербы, фундатарства і мецэнацтва, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду: Астафея Багданавіча Валовіча, Грыгорыя Багданавіча Валовіча, Яраша (Гераніма) Іванавіча Валовіча і інш. Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
Род Іллінічаў у Вялікім княстве Літоўскім у ХV—ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні. / Р. Аляхновіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда. — Мн.: 2015. — 374 с.
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, прысвечаную гісторыі старажытнага беларускага шляхецкага роду Іллінічаў, прадстаўнікі якога на працягу ХV–ХVІ ст. уваходзілі ў Паны-Раду вялікага князя літоўскага, аказвалі значны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, пакінулі значны след у беларускай культуры. Маючы тытул графа на Міру Іллінічы з’яўляліся будаўнікамі і першымі ўладальнікамі Мірскага замка. Разглядаюцца такія аспекты, звязаныя з гісторыяй Іллінічаў, як генеалогія, геральдыка і маёмасны стан, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду. Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
Шаланда А. Метадычныя рэкамендацыі па апісанні сфрагістычных матэрыялаў ХV—ХVІІІ стст. у архівах Беларусі. Мн.: БелНДІДАС, 2015. — 48 с.; іл.
У выданні выкладзены асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы апісання сфрагістычных матэрыялаў ХV—XVIII ст., якія захоўваюцца ў архівах Беларусі. Разглядаюцца паняцце пячаткі, яе галоўныя элементы, тыпы і віды пячатак эпохі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, спосабы іх выяўлення і фіксацыі. У аснову пакладзены як абагульнены айчынны вопыт сфрагістычнага апісання, так і найноўшыя дасягненні міжнароднай сігілаграфіі. Разлічана на архівістаў, археографаў, музейных навуковых супрацоўнікаў, гісторыкаў, геральдыстаў, сфрагістаў, калекцыянераў.
Галубовіч В., Рыбчонак С., Шаланда А. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–XVIII стст. Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2016. — 400 с.
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, прысвечаную гісторыі, генеалогіі і геральдыцы князёў Горскіх – аднаго з адгалінаванняў старажытнага беларускага княжацкага роду Друцкіх. Прадстаўнікі гэтай галіны роду на працягу ХV–ХVІІІ стст. уваходзілі ў сціслае кола эліты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, аказвалі вялікі ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, пакінулі значны след у беларускай гісторыі і культуры. Разглядаюцца такія аспекты, звязаныя з гісторыяй князёў Друцкіх-Горскіх, як іх радавод і шлюбныя сувязі, палітычныя кар’еры, маёмасны стан, біяграфіі і жыццёвыя калізіі славутых прадстаўнікоў роду, а таксама іх гербы і пячаткі. Для гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813 гг.): зборнік дакументаў і матэрыялаў. Укладальнік А. Шаланда. Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2017. — 338 с.: іл. + карта.
Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскіх мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568—1813). Падрыхтаваныя да друку дакументы і матэрыялы адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё тагачасных гаспадароў Міра, мясцовых жыхароў, стан Мірскага замка, а таксама палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурна-рэлігійныя працэсы ў мястэчку і графстве. Большасць дакументаў і матэрыялаў упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Для гісторыкаў, археографаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі лакальнай гісторыі Беларусі.
Шаланда А. Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара. Мінск: Беларуская навука, 2017. — 175 с.: іл.
Выданне ўяўляе сабой навуковае даследаванне, прысвечанае расшыфроўцы геральдычнага кода Францішка Скарыны. Аўтар разглядае гербы і геральдычныя выявы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара як своеасаблівы ключ, які дазваляе раскрыць зашыфраваную ў гравюрах інфармацыю. Праз гербы і гербавыя выявы Ф. Скарына ў тэксце “Бібліі Рускай” адлюстраваў найбольш важныя падзеі сучаснай яму айчыннай і еўрапейскай гісторыі – Венскі кангрэс 1515 г., уступленне на чэшскі трон караля Людвіка Ягелона, страта ВКЛ Смаленска ў 1514 г., вайна 1512–1522 гг. паміж ВКЛ і Масквой і інш. Разам з гэтым раскрываецца такі феномен беларускай гісторыі і культуры, як мяшчанская геральдыка ВКЛ у канцы ХV—ХVІ ст. Разлічана на гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі, сфрагістыкі і вексілалогіі.
Банкаўская справа Беларусі. Гісторыя. / Аўт. Ш.І. Бекцінееў [і інш.]. Рэдкал.: А.А. Каваленя (гал.рэд.) [і інш.]. Мінск: Беловагрупп, 2017. – 360 с.: іл.
Выданне прысвечана гісторыі банкаўскай справы Беларусі. Разглядаецца шэраг аспектаў, звязаных з гісторыяй станаўлення грашовага абарачэння і фарміравання банкаўскай справы на беларускіх землях. Усебакова аналізуюцца плацежныя сродкі, іх сацыяльнае суправаджэнне, станаўленне акамулюючай і крэдытнай фінансавых сістэм, афармленне протабанкаўскіх функцый, іх інстытуалізацыя, з’яўленне і развіццё банкаў, складанне і рэарганізацыі банкаўскай сістэмы. Абмяркоўваюцца персаналіі і элементы прафесійнай банкаўскай культуры ад старажытных часоў па сённяшні дзень на прыкладзе ААТ “ААБ Беларусбанк” як першага правапрыемніка ашчаднай справы Беларусі. Кніга выдадзена з нагоды 95-годдзя ААТ “ААБ Беларусбанк”.