Historical and Archaeological materials

Навуковае выданне
Гістарычна-археалагічны зборнік
thumb_18976-1
Выдавец:
 Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Першы нумар зборніка выйшаў у 1927 г.
Выданне адноўлена ў 1993 г.

Адрас рэдакцыі:

Рэспубліка Беларусь, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1/224.
Тэлефоны: (+375 17) 284-18-70, (+375 17) 284-25-55.

Факс:  (+375 17) 284-18-70.

E-mail: ii@history.by

Рэдакцыйная калегія:А.А. Каваленя, докт. гістар. навук, прафесар (галоўны рэдактар);
В.В. Даніловіч, канд. гістар. навук, дацэнт (нам. галоўнага рэдактара);
М.У. Глеб, канд. гістар. навук;
В.Ф.Голубеў, докт. гістар. навук, прафесар;
А.І. Груша, канд. гістар. навук, дацэнт;
М.Г. Жылінскі, канд. гістар. навук, дацэнт;
М.П. Касцюк, акадэмік;
У.І. Кузьменка, докт. гістар. навук, прафесар;
В.Л. Лакіза, канд. гістар. навук, дацэнт;
А.М. Літвін, докт. гістар. навук, прафесар;
В.М. Ляўко, докт. гістар. навук, прафесар;
М.І. Мініцкі, докт. гістар. навук, прафесар;
М.У. Смяховіч, канд. гістар. навук, дацэнт (адказны сакратар);
У.В. Тугай, докт. гістар. навук, прафесар;
А.У. Унучак, канд. гістар. навук (намеснік адказнага сакратара),
Я.П. Бязлепкін (тэхнічны сакратар),
Р.А. Аляхновіч (тэхнічны сакратар).
ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ

Тэкст артыкула падаецца ў рэдакцыю часопіса на электронным носьбіце і ў двух надрукаваных экзэмплярах у адпаведнасці з наступнымі тэхнічнымі патрабаваннямі:

  • аб’ём артыкула да 40 000 знакаў з прабеламі (1 друкаваны аркуш), у гэты аб’ём уваходзяць тэкст, табліцы, фотаздымкі, малюнкі і спіс літаратуры;
  • матэрыял артыкула павінен знаходзіцца ў адным файле;
  • у артыкуле ўказваюцца: імя, прозвішча, вучоная ступень і званне аўтара (аўтараў), арганізацыя, якую ён (яны) прадстаўляе, пасада, якую ён (яны) займае, горад;
  • назва артыкула павінна быць набрана малымі літарамі (за выключэннем абрывіятур);
  • назва файла, які ўтрымлівае тэкст артыкула, павінна супадаць з першымі 8 літарамі прозвішча аўтара лацінскімі літарамі;
  • табліцы, фотаздымкі і малюнкі павінны быць пранумараваны і мець назвы;
  • фотаздымкі і малюнкі, якія змяшчаюцца ў артыкуле, акрамя гэтага павінны знаходзіцца ў асобным графічным файле фармата TIFF ці JPEG (пашырэнне 300 dpi);
  • для падачы ў рэдакцыю тэкст друкуецца праз 1,5 інтэрвала, шрыфт Times New Roman, памера 14 пунктаў.

Напачатку артыкула аўтару неабходна ўказаць індэкс УДК;

Структура і змест артыкула:

  • уводзіны, у якіх фармулюецца актуальнасць даследавання і апісваецца аб’ект даследавання;
  • агляд замежнай і айчыннай літаратуры, які пацвярджае адсутнасць у літаратурных крыніцах вырашэння гэтай задачы і які паказвае папярэднікаў, на даследаваннях якіх грунтуецца праца;
  • вызначэнне мэты і пастаноўка задач;
  • апісанне даследавання (асноўная частка артыкула);
  • заключэнне, у якім коратка падводзяцца вынікі навуковага даследавання. Высновы павінны лагічна адпавядаць пастаўленым у пачатку артыкула задачам;
  • спіс літаратуры.

Літаратура і крыніцы, выкарыстаныя ў артыкуле, друкуюцца пасля тэксту артукула спісам, а спасылкі ў тэксце абазначаюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках па схеме: [1, с. 25 – 31]. Спіс літаратуры і крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.

Да артыкула павінны быць прыкладзены:

  • рэкамендацыя аддзела ці кафедры,
  • рэцэнзія спецыяліста ў пэўнай галіне (доктара альбо кандыдата навук),
  • рэферат на рускай мове, калі артыкул на беларускай мове (альбо на беларускай мове, калі артыкул на рускай мове),
  • рэферат на англійскай мове.

У рэфераты уваходзяць пераклад назвы малымі літарамі (за выключэннем абрывіятур), прозвішча і імя аўтара (аўтараў) у адпаведнасці з пашпартам. Рефераты павінны паўтараць структуру артыкула: актуальнасць, мэты і задачы, методыка, вынікі, высновы. Памер кожнага рэферата не менш за 2000 знакаў.

Артыкул прымаецца да апублікавання пасля разгляду рэдакцыйнай калегіяй. Калі па рэкамендацыі рэцэнзента артыкул вяртаецца аўтару на дапрацоўку, то дапрацаваны рукапіс зноў разглядаецца рэдкалегіяй і датай паступлення лічыцца той дзень, у які рэдакцыя атрымала яго канчатковы варыянт.

Аўтар артыкула нясе адказнасць за накіраванне ў рэдакцыю матэрыялаў, якія былі раней апублікаваны ў друку, альбо якія прыняты да друку іншымі выданнямі.

Рэдакцыйная калегія не спаганяе з аўтараў плату за друкаванне артыкулаў і іншых матэрыялаў.

Рэдакцыйная калегія дае магчымасць першачарговага друкавання артыкулаў асобам, якія з’яўляюцца аспірантамі, дактарантамі і суіскальнікамі навуковай ступені ў год завяршэння навучання, што павінна быць адлюстравана ў рэцэнзіі.

УВАГА!
Электронны носьбіт, на якім у рэдакцыю падаецца тэкст артыкула, не павінен ўтрымліваць любых пабочных файлаў, што не маюць дачынення да прадстаўляемых у рэдакцыю матэрыялаў.
Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў матэрыялы да публікацыі могуць не прымацца.

АРХІЎ НУМАРОЎ
19032014
Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 28. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 311 с.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў (раздзелы «Метадалогія гісторыі», «Археалогія»). Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2011–2012 гг. (раздзелы «Гісторыя», «Хроніка»). Выданне прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння М.С. Сташкевіча (раздзел «Памяці М.С.Сташкевіча». Выданне разлічана на настаўнікаў, прафесійных вучоных-гісторыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, творчую інтэлігенцыю, шырокае кола чытачоў, неабыякавых да айчыннай гісторыі; рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і вучэбным працэсе.
30052012-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 27. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 343 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблема айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2010–2011 гг.Выданне разлічана на настаўнікаў, прафесійных вучоных-гісторыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, творчую інтэлігенцыю, шырокае кола чытачоў, неабыякавых да айчыннай гісторыі; рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і вучэбным працэсе.

04092011-3 Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 26. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы ранняй гісторыі славян” Мінск 29-30 верасня 2009 г. Мінск: Беларуская навука. – 2011. – 262 с.

Дадзены выпуск зборніка змяшчае артыкулы археолагаў і гісторыкаў Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Польшчы, у якіх разгледжаны актуальныя пытанні па праблематыцы вывучэння ранняй гісторыі славян на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Разлічаны на прафесійных археолагаў, гісторыкаў, аспірантаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца сучасным станам вывучэння археалогіі, гісторыі і культуры славян.

image003
Гістарычна-археалагічны зборнік Выпуск 25. Да юбілею з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Рэд. калегія: А.А.Каваленя (гал. рэд.) і інш. Мінск: Беларуская навука 2010. – 287 с.
У зборніку змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў нашай краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі даследаванняў вучоных Інстытута гісторыі за 2009 г. Выданне прысвячаецца 80-годдзю з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Зборнік разлічаны на студэнтаў, аспірантаў, прафесійных гісторыкаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
image014 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 24. – Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2008. – 265 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў нашай краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых дасдедаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2008 г.Зборнік разлічаны на студэнтаў, аспірантаў, прафесійных гісторыкаў, шырокія колы грамадскасці, тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.Выданне прысвячаецца 70-годдзю ўз’яднання беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве і 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.

image006
Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 23. – Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2007. – 238 с.
У чарговым выпуску змешчаны артыкулы археолагаў і гісторыкаў Беларусі і Расіі, прысвечаныя актуальным праблемам шырокага храналагічнага дыяпазону. Таксама друкуются матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі па выніках палявых археалагічных даследаванняў у 2006 г. (Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, май 2007 г.).
Зборнік разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй і культурай Беларусі.
1389238579_250 Гістарычна-археалагічны зборнік. № 10. – Мінск, 1996. – 260 с.

Выпускам 10-га нумара “Гістарычна-Археалагічнага зборніка” Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі і сумежных краін. Артыкулы, якія прысвечаны тэматыцы жалезнага веку, упершыню прагучалі ў якасці навуковых дакладаў на міжнароднай навуковай канферэнцыі “Этнакасмалёгія Ўсходняй Еўропы: Балыцкая мадэль сьвету” (верасень 1994 г.).
Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

thumb_11065-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 6. – Мінск, 1996. – 260 с.

Археолагі Інстытута гісторыі АН Беларусі выданнем шостага нумара Гістарычна – археалагічнага эборніка працягваюць публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак. Даследаванні адносяцца да старажытнага перыяду Беларусі і суседніх тэрыторый. Яны ахопліваюць час з бронзавага веку па позняе сярэднявечча ўклачна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца далёкім мінулым Беларусі і суседніх тэрыторый.

thumb_15830-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 5. – Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. – с.

Выданнем чарговага пятага нумара “Гістарычна-археалагічнага эборніка”, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак па старажытнейшаму перыяду Беларусі. Даследаванні ахопліваюць час з эпохі мезаліта па ранняе сярэднявечча ўключна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, нуміэматаў, ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ў дадзяржаўны перыяд.

thumb_11064-1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 4. – Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. – 228 с.

Чацверты нумар Гістарычна-археалагічнага зборніка, прысвечаны публікацыі матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі эпохі сярэднявечча. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 3. – Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. – 289 с.

У 1927 г. Інстытутам беларускай культуры быў выдадзены Гістарычна-архяалагічны зборнік нр 1 у якім былі надрукаваны матэрыялы па археалогіі і гісторыі сярэдневяковай Беларусі. У 1993 г. Інстытут гісторыі АН Беларусі выдаў Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. Ён з’яўляецца працягам гэтага выдання. Выпускам трэцяга нумара Гістарычна-археалагічнага зборніка, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю гістарычна-археалагічных матэрыялаў. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.