Department of genealogy, heraldry and numismatics

In the composition Center Of Special Historical Sciences And Anthropology
The department was formed in January 2016 on the basis of the department of special historical sciences and information and analytical work.
Kontakt: Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, 220072, Minsk, str. Akademicheskaya, 1, room. 403.
Phone: (+375 17) 284-02-20
E-mail: litherland@tut.by

Head of the department:
Candidate of Historical Sciences, Assistant Professor
Alexey Ivanovich Shalanda

The staff members of the department include:
Sergey A. Rybchonok, PhD, senior researcher;
– Gruzitski L. Yuri, PhD, senior researcher; ;
Yuliya P. Latushkova, researcher;
Vsevolod A. Yurgensonч, junior researcher.

The main directions of scien-tific research of the department:

  • • sphragistics and heraldry of social groups of the Belarusian society in 14th–18th centuries.;
  • • genealogical factors in the folding of land holdings of the nobility of Belarus in 15th–18th centuries;
  • • monetary circulation of the Grand Duchy of Lithuania;
  • • monetary circulation and the formation of credit and banking system in the territory of Belarus in 19th–20th centuries.

The overall subject of research work in 2016–2020:
«Monetary circulation in the territory of Belarus in 9th–21st centuries. Heraldry, genealogy, sphragistics»

The major results of scientii c research of the department:

  • • it was established that the heraldry of seals of state institutions of the Grand Duchy of Lithuania in the 15th–18th centuries could be represented by three main types of arms: the dynastic; the national coat of arms «Pogonya», the gentry coat of arms of the central, regional, and city tribunal;
  • • It was revealed that the sphragistics of the Catholic clergy of the Grand Duchy of Lithuania 15th–18th centuries demonstrates the domination of the heraldic type of seals;
  • • It was proved that conjugal unions and other genealogical factors contributed to the entry of representatives of the nobility of «Russian» origin into the political elite of the Grand Duchy of Lithuania in the late 15th and early 16th centuries;
  • • It was determined that the change of confession for Rusyns in the Grand Duchy of Lithuania was not a prerequisite for the exercise of a career in the late 15th and early 16th centuries;
  • • It was found that the opening of the Vilnius Mint did not lead to the i nal completion of the «Prague Penny Period» in 1492. This happened as a result of the release of the first Lithuanian pennies in 1535–1536;
  • • It is proved that as a result of the reforms of Stefan Batory (1576–1586), it was not possible to unify completely the monetary circulation of the Polish-Lithuanian Commonwealth.

Monographs and methodical editions genealogy department, heraldry and numismatics of the Institute of History of NAS of Belarus in 2012–2017 years.:

Шаланда А. Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х–ХVІІІ ст. геральдычна-сфрагістычныя нарысы. Мн.: Беларуская навука, 2012. — 182 с.; іл.; 2-е выданне. 2013.
Выданне прысвечана зямельнай сімволіцы і геральдыцы Беларусі на працягу існавання трох яе асноўных дзяржаўных утварэнняў у Х–ХVIII ст. — Полацкай дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай. Даследуюцца сімволіка і геральдыка полацкі дзяржаўных утварэнняў, вытокі і складванне герба “Пагоня”, гербы на харугвах беларуска-літоўскага войска ў бітве пад Грунвальдам 1410 г., “гербавыя войны” паміж ВКЛ і Польшчай напярэдадні і пасля Люблінскай уніі 1569 г., вялікія пячаткі ВКЛ Стэфана Баторыя і дынастыі Вазаў, а таксама гербы Смаленскага і Наваградскага ваяводстваў. Кніга адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй і геральдыкай Беларусі.
Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі польскамоўных дакументаў па гісторыі Беларусі ХVІ–першай паловы ХІХ ст. / Склад. А. Шаланда. Мн.: БелНДІДАС, 2012. — 47 с.
У выданні выкладзены асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы публікацыі рукапісных крыніц на польскай мове, створаных на беларускіх землях ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў ХVI — першай палове XIX ст. Разглядаюцца пытанні напісання прадмовы да археаграфічных выданняў, падрыхтоўкі тэксту гістарычных крыніц, складання навукова-даведачнага апарату. У аснову пакладзены абагульнены вопыт “палітарнай” публікацыі рукапісных польскамоўных крыніц у Беларусі, Расіі, Украіне і Літве, а таксама метадычныя распрацоўкі ў галіне эдыцыйнай археаграфіі ў Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах. Разлічаны на архівістаў, археографаў, гісторыкаў.
Бектинеев Ш.И. Денежное обращение на территории Беларуси в IX–XVI веках: нумизматические исследования / Ш.И. Бектинеев. Мн.: Беларуская навука, 2014. — 509 с.; ил.
Впервые в белорусской историографии представлена работа по денежному обращению в эпоху феодализма с 9 в. До Люблинской унии 1569 г., в которой углубленно исследуются условия формирования и эволюция денежных систем (денежного счёта) 9–16 вв. Автором разработана оригинальная периодизация денежного обращения этого периода.
Шаланда А. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне ХVI – XVIII cт. /А. Шаланда. Мн.: Мэдысонт, 2014. — 220 с.; іл.
Кніга прысвечана невядомым і малавядомым гербам беларускай шляхты часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (сярэдзіна ХVI — XVIII ст.). У выданні падаюцца асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія, высвятляюцца перадумовы і шляхі фарміравання шляхецкай геральдыкі ВКЛ да сярэдзіны XVI ст., даследуецца фенамен клейнавай геральдыкі беларускай шляхты ў сярэдзіне XVI–першай палове XVII ст., вызначаецца роля польскіх шляхецкіх гербаў у ВКЛ, вывучаецца працэс гербавай паланізацыя шляхты ВКЛ у другой палове XVII — XVIII ст. Для гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі і сфрагістыкі.
“Unus pro omnibus”: Валовічы ў Вялікім княстве Літоўскім у ХV–ХVІІІ ст. Гісторыя, генеалогія, геральдыка. / Рэд. і складальнік А. Шаланда.– Мн.: 2014. — 508 с.; іл.
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, у аснову якой ляглі матэрыялы Нацыянальнай навуковай канферэнцыі “Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у ХV–ХVІІІ ст.”, што адбылася 15–16 кастрычніка 2011 г. у Горадні. Пашыранае іншымі працамі даследаванне прысвечана беларускаму магнацка-шляхецкаму роду Валовічаў і яго ўкладу ў гісторыю і культуру Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХV–ХVІІІ ст. Разглядаюцца такія праблемы, звязаныя з дзейнасцю Валовічаў, як іх палітычныя кар’еры, дыпламатычныя дасягненні, маёмасны стан, радаводы і гербы, фундатарства і мецэнацтва, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду: Астафея Багданавіча Валовіча, Грыгорыя Багданавіча Валовіча, Яраша (Гераніма) Іванавіча Валовіча і інш. Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
Род Іллінічаў у Вялікім княстве Літоўскім у ХV–ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні. / Р. Аляхновіч, С. Рыбчонак, А. Шаланда. — Мн.: 2015. — 374 с.
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, прысвечаную гісторыі старажытнага беларускага шляхецкага роду Іллінічаў, прадстаўнікі якога на працягу ХV–ХVІ ст. уваходзілі ў Паны-Раду вялікага князя літоўскага, аказвалі значны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, пакінулі значны след у беларускай культуры. Маючы тытул графа на Міру Іллінічы з’яўляліся будаўнікамі і першымі ўладальнікамі Мірскага замка. Разглядаюцца такія аспекты, звязаныя з гісторыяй Іллінічаў, як генеалогія, геральдыка і маёмасны стан, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду. Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
Шаланда А. Метадычныя рэкамендацыі па апісанні сфрагістычных матэрыялаў ХV–ХVІІІ стст. у архівах Беларусі. Мн.: БелНДІДАС, 2015. — 48 с.; іл.
У выданні выкладзены асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы апісання сфрагістычных матэрыялаў ХV–XVIII ст., якія захоўваюцца ў архівах Беларусі. Разглядаюцца паняцце пячаткі, яе галоўныя элементы, тыпы і віды пячатак эпохі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, спосабы іх выяўлення і фіксацыі. У аснову пакладзены як абагульнены айчынны вопыт сфрагістычнага апісання, так і найноўшыя дасягненні міжнароднай сігілаграфіі. Разлічана на архівістаў, археографаў, музейных навуковых супрацоўнікаў, гісторыкаў, геральдыстаў, сфрагістаў, калекцыянераў.
Галубовіч В., Рыбчонак С., Шаланда А. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–XVIII стст. Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2016. — 400 с.
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, прысвечаную гісторыі, генеалогіі і геральдыцы князёў Горскіх – аднаго з адгалінаванняў старажытнага беларускага княжацкага роду Друцкіх. Прадстаўнікі гэтай галіны роду на працягу ХV–ХVІІІ стст. уваходзілі ў сціслае кола эліты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, аказвалі вялікі ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, пакінулі значны след у беларускай гісторыі і культуры. Разглядаюцца такія аспекты, звязаныя з гісторыяй князёў Друцкіх-Горскіх, як іх радавод і шлюбныя сувязі, палітычныя кар’еры, маёмасны стан, біяграфіі і жыццёвыя калізіі славутых прадстаўнікоў роду, а таксама іх гербы і пячаткі. Для гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813 гг.): зборнік дакументаў і матэрыялаў. Укладальнік А. Шаланда. Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2017. — 338 с.: іл. + карта.
Выданне ўяўляе сабой зборнік дакументаў і матэрыялаў на старабеларускай, польскай і лацінскіх мовах па гісторыі мястэчка Мір, Мірскага замка і графства ў часы валодання імі князямі Радзівіламі (1568–1813). Падрыхтаваныя да друку дакументы і матэрыялы адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё тагачасных гаспадароў Міра, мясцовых жыхароў, стан Мірскага замка, а таксама палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурна-рэлігійныя працэсы ў мястэчку і графстве. Большасць дакументаў і матэрыялаў упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Для гісторыкаў, археографаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі лакальнай гісторыі Беларусі.
Шаланда А. Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара. Мінск: Беларуская навука, 2017. — 175 с.: іл.
Выданне ўяўляе сабой навуковае даследаванне, прысвечанае расшыфроўцы геральдычнага кода Францішка Скарыны. Аўтар разглядае гербы і геральдычныя выявы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара як своеасаблівы ключ, які дазваляе раскрыць зашыфраваную ў гравюрах інфармацыю. Праз гербы і гербавыя выявы Ф. Скарына ў тэксце “Бібліі Рускай” адлюстраваў найбольш важныя падзеі сучаснай яму айчыннай і еўрапейскай гісторыі – Венскі кангрэс 1515 г., уступленне на чэшскі трон караля Людвіка Ягелона, страта ВКЛ Смаленска ў 1514 г., вайна 1512–1522 гг. паміж ВКЛ і Масквой і інш. Разам з гэтым раскрываецца такі феномен беларускай гісторыі і культуры, як мяшчанская геральдыка ВКЛ у канцы ХV–ХVІ ст. Разлічана на гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі, сфрагістыкі і вексілалогіі.
Банкаўская справа Беларусі. Гісторыя. / Аўт. Ш.І. Бекцінееў [і інш.]. Рэдкал.: А.А. Каваленя (гал.рэд.) [і інш.]. Мінск: Беловагрупп, 2017. – 360 с.: іл.
Выданне прысвечана гісторыі банкаўскай справы Беларусі. Разглядаецца шэраг аспектаў, звязаных з гісторыяй станаўлення грашовага абарачэння і фарміравання банкаўскай справы на беларускіх землях. Усебакова аналізуюцца плацежныя сродкі, іх сацыяльнае суправаджэнне, станаўленне акамулюючай і крэдытнай фінансавых сістэм, афармленне протабанкаўскіх функцый, іх інстытуалізацыя, з’яўленне і развіццё банкаў, складанне і рэарганізацыі банкаўскай сістэмы. Абмяркоўваюцца персаналіі і элементы прафесійнай банкаўскай культуры ад старажытных часоў па сённяшні дзень на прыкладзе ААТ “ААБ Беларусбанк” як першага правапрыемніка ашчаднай справы Беларусі. Кніга выдадзена з нагоды 95-годдзя ААТ “ААБ Беларусбанк”.