Plavinski Mikalaj

Leading researcher Department of archeology of the Middle ages and Modern times,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Tel.: (+375 17) 379-05-13
E-mail: plavinsky_arc@mail.ru

Нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у Мінску. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2003–2006 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і эвалюцыя комплексу зброі бліжняга бою і засцерагальнага ўзбраення X–XIII стст. на тэрыторыі Беларусі» па спецыяльнасці 07.00.06 «археалогія» (навуковы кіраўнік — д.г.н. Ю.М. Бохан). У 2014 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «гісторыя».

Працоўная дзейнасць:
З 1999 па 2013 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады лабаранта, малодшага навуковага супрацоўніка, навуковага супрацоўніка, старэйшага навуковага супрацоўніка, вядучага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела археалогіі нумізматыкі і зброі.
У 2013–2014 гг. — дацэнт кафедры сацыяльна-гуманіатрных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічанага ўніверсітэта; 2014 г. — загадчык кафедры турызма і гасціннасці Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта; 2015–2017 гг. дацэнт кафедры філасофіі, сацыялогіі і эканомікі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; 2017–2021 гг. — загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З жніўня 2021 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Сфера навуковых цікавасцяў:

  • археалагічнае зброязнаўства, ваенная справа насельніцтва Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча;
  • археалогія Полацкай зямлі канца І — першых стагоддзяў ІІ тыс. н.э.;
  • вывучэнне пахавальных помнікаў і этна-культурнай гісторыі насельніцтва міжрэчча Заходняй Дзвіны і Нёмана ў другой палове І — першай палове ІІ тыс. н.э.

Навуковая праца:
Укладальнік і галоўны рэдактар працяглага навуковага выдання Acta archaeologica Albaruthenica (2007–2013 гг.); член рэдакцыйнай калегіі штогодніка «Археология и история Пскова и Псковской земли: Ежегодник Семинара имени академика В.В. Седова» (Масква — Пскоў); член рэдакцыйнай калегіі Часопіса Елецкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.І. Буніна; член рэдакцыйнай калегіі Е-часопіса урбаністычных даследаванняў «Місто: історія, культура, суспільство» (Київ, Інститут історії України НАН України, Історичний факультет Київського національного університету імені Тараса Шевченка.

Аўтар і суаўтар 8 манаграфій, 1 вучэбна-метадычнага дапаможніка, 13 навукова-папулярных выданняў і больш як 270 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў, у тым ліку:

Манаграфіі:

  • Клінковая зброя Х–ХІІІ стст. на тэрыторыі Беларусі. Мн.: «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». 112 c.: іл.
  • Нарысы гісторыі клінковай зброі Х–ХІІІ стагоддзяў на Беларусі. Мн.: І.П. Логвінаў. 158 с.: іл.
  • Studies of the 10–13th Centuries Blade Weapons History in Belarus. Saarbrücken, 2010. 142 p.
  • Брылёўскі скарб. Мн.: Беларускі Дом друку, 2011. 112 с. Сумесна з В.Н. Рабцэвічам і А.В. Іовам.
  • Минское замчище: материалы исследований северо-восточной части в 2009 году (участок I, Раскопы 1 и 2) / Материалы по археологии Беларуси. Вып. 22. Мн.: Институт истории НАН Беларуси, 2011. Совместно с А.М. Медведевым, И.В. Ганецкой, А.В .Войтеховичем, В.И. Кошманом, С.Д. Дерновичем.
  • Курганныя могільнікі захаду Браслаўскага Паазер’я (матэрыялы раскопак 1978–2010 гадоў). Мн.: Галіяфы, 2014. Сумесна з Л.У. Дучыц, А.М. Плавінскім, В.І. Шадырай.
  • Курганны могільнік Пагошча ў кантэксце сінхронных старажытнасцяў Браслаўскага Паазер’я. Мн.: А. М. Янушкевіч, 2017. 242 с.: іл.
  • Комплекс археалагічных помнікаў Кастыкі ў вярхоўях Віліі. Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2019. 116 с. Сумесна з М.І. Сцяпанавай.

Вучэбны дапаможнік:

  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: вучэбна-метадычны дапаможнік. Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2017. 107 с.

Навукова-папулярныя выданні:

  • Войска Полацкага княства ад часоў Рагвалода да эпохі Усяслава Чарадзея. Мн.: Галіяфы, 2012. 48 с.: іл.
  • Узбраенне беларускіх земляў Х–ХІІІ стагоддзяў. Мн.: Галіяфы, 2013. 106 с.: іл.
  • Полоцкое войско времен первых князей. Мн.: А.Н. Вараксин, 2013. 88 с.: ил.
  • Очерки истории вооружения белорусских земель X–XIII веков. Київ: Олег Філюк, 2013. 144 с.
  • Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мн.: Кнігазбор, 2015. 134 с.: іл.
  • Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года. Мн.: Медысонт, 2015. 54 с.: іл.
  • Беларусь праз стагоддзі ў будучыню (тэкст). Мн.: Беларусь, 2015. 368 с. Сумесна з Д.Ч. Матвейчыкам.
  • Как работают учёные. Археолог. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. 32 с. ил. Совместно с В.Л. Лакизой.
  • Ваяры Х–ХІ стагоддзяў (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя). Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. 64 с.: іл.
  • Як жылі продкі? Штодзённае жыццё людзей на тэрыторыі Беларусі ў Х–ХІІІ стагоддзях (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя). Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. 72 с.: іл.
  • Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню (тэкст). Мн.: Беларусь, 2018. 295 с.: іл. Сумесна з Д.Ч. Матвейчыкам.
  • Шляхамі вікінгаў у Беларусі (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя). Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. 72 с.: іл.
  • Археалагічныя цуды Беларусі (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя). Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. 64 с.: іл