Shalanda Alexey Ivanovich
заведующий
department
of genealogy, heraldry and numismatics,
Candidate of Historical Sciences, assistant professor

of genealogy, heraldry and numismatics,
Candidate of Historical Sciences, assistant professor
Deputy Chairman on general issuesCommittee’s trade union committee
Тэл.: (+375 17) 284-02-20
E-mail: litherland@tut.by
Нарадзіўся 31 мая 1969 г. у г. Гродна. В 1993 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове ХVІ–ХVІІІ ст.” (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, прафесар І.І. Коўкель).
Працоўная дзейнасць:
У Інстытуце гісторыі працуе з 2008 г. У 2010–2012 г — загадчык сектара геральдыкі і нумізматыкі аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай работы. З 2012 г. — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай работы, з 2015 г. — загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Навуковыя інтарэсы:
- Геральдыка, сфрагістыка і вексілалогія ВКЛ;
- Генеалогія і гісторыя шляхецкіх і мяшчанскіх родаў ВКЛ;
- Сярэднявечная гісторыя Беларусі.
Публікацыі:
Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку:
Манаграфіі:
- Шаланда А. Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х–ХVІІІ ст. геральдычна-сфрагістычныя нарысы. Мн.: Беларуская навука, 2012.
- Шаланда А. Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. Мн.: Выдавец А.М. Янушкевіч, 2014.
- Шаланда А. Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара. Мн.: Беларуская навука, 2017.
Калектыўныя манаграфіі:
- Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV–XVIII ст. Склад. А. Янушкевіч. Навук. рэд. А. Шаланда. Мн.: Медысонт, 2014.
- Аляхновіч Р., Рыбчонак С., Шаланда А. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні. Склад. А. Шаланда. Навук. рэд. М. Гальпяровіч.– Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2015.
- Галубовіч В., Рыбчонак С., Шаланда А. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХV–XVIII стст. Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2016.
Зборнікі дакументаў:
- Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568–1813 гг.): зборнік дакументаў і матэрыялаў. Укладальнік А. Шаланда. Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2017.
Метадычныя выданні:
- Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі польскамоўных дакументаў па гісторыі Беларусі ХVІ–першай паловы ХІХ ст. Склад. А.Шаланда. Мн.: БелНДІДАС, 2012.
- Метадычныя рэкамендацыі па апісанні сфрагістычных матэрыялаў ХV–ХVІІІ стст. у архівах Беларусі. Склад. А.І. Шаланда. Мн.: БелНДІДАС, 2015.
Найбольш важныя навуковыя артыкулы:
- Шаланда А. Мяшчанская геральдыка ВКЛ у ХV–ХVІІІ стст.: да пастаноўкі праблемы // Białoruskie zeszyty historyczne. Białystok, 2003. Nr 19. S.229–235.
- Шаланда А. Апісанне вяселля Цімаша Хмяльніцкага ў 1652 г. // Commentarii Polocenses historici. Наваполацк, Менск, 2005. Т.ІІ. С.62–65.
- Шаланда А. Дыярыуш Маскоўскай вайны ў 1633 годзе. // Commentarii Polocenses historici. Наваполацк, Менск, 2006. Т.ІІІ. С.50–64.
- Шаланда А. Святы арханёл Міхаіл – герб Наваградскага ваяводства ВКЛ у ХVІ–ХVІІІ стст. // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). Мн.: УП “Рыфтур”, 2010. С.119–126.
- Шаланда А. Геральдыка Радзівілаў у другой палове XVI–XVII ст. на падставе сфрагістычнага матэрыялу. // Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры. Зборнік навуковых артыкулаў. Рэдкал.: В. Папко і інш. Мн.: Медысонт, 2013. С.269–278.
- Шаланда А. Земскія пячаткі Вялікага княства Літоўскага ў XVI–XVIII стст.: асноўныя тыпы. // Сфрагістичний щорічник. Киïв, 2013. Вип.ІV. С.277–298.
- Шаланда А. Манаграмы-пяроплеткі на пячатках шляхты ВКЛ і Беларусі ў другой палове ХVII–пачатку ХІХ ст. // Сфрагістичний щорічник. Киïв, 2016. Вип.VІ. С.369–383.
- Шаланда А. Гербавыя пячаткі вялікага князя літоўскага Вітаўта: палітычная праграма ў адлюстраванні геральдыкі. // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 7. С.7–13.