Кухарава Кацярына Аляксандраўна

Навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу

Тэл.: (+375 17) 378-02-20
E-mail: kukharava.katsiaryna@gmail.com

Нарадзілася 7 кастрычніка 1999 г. у в. Ржаўка Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. З 2016 па 2020 г. Навучалася на гістарычным факультэцэ Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”. У 2021 г. скончыла магістратуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці “Археалогія”.

Працоўная дзейнасць:
У 2020–2021 гг. працавала настаўніцай гісторыі СШ №83 г. Мінска. Са жніўня 2021 г. — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны, з 1 жніўня 2025 г. — аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу, з 1 лістапада 2025 — навуковы супрацоўнік.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Шкляная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі.
  • Раннесярэднявечныя шкляныя ўпрыгажэнні з Рагачова.
Вверх