Навіны
-
1 ліпеня 2026 г.
- Гідрагеалагічная праблема археалагічнага помніка заключаецца ў тым, што яго падмывае рака Славечна, якая некалі бараніла замак. Значная частка пагорка з пабудовамі ўжо апынулася ў рацэ. Разам з гэтым матэрыялам на беразе і ў вадзе апынулася значная колькасць кафлі канца XVI — пачатку XVII ст. Частка гэтых вырабаў дэкаратыўна-архітэктурнай керамікі знаходзіцца ў музеі Сярэдняй школы № 2 імя І. Шаўрэя г. Нароўля.
- Падчас экспедыцыі, апроч таго, былі выяўлены рэшткі абарончага валу. Сам «двор нобіля» і сяло Антонаў былі разбураны, верагодна, падчас рэйдаў казацкіх аддзелаў у сярэдзіне XVII ст.
- Можна сцвярджаць, што ў выніку даследаванняў на карту Беларусі вярнуўся яшчэ адзін замак канца XVI — першай паловы XVII ст., лёс якога сведчыць пра няпростую, але жыццесцвярджальную гісторыю нашага краю.
Знойдзены невядомы аб’ект фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага
Археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працуе ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Падчас даследаванняў у в. Антонава выяўлены мураваныя канструкцыі раней навукова не апісаных фартыфікацыйных пабудоў інкастэляванага (абарончага) двара (ці замка) XVI–XVII стст. старасты аршанскага і знакамітага палеміста Філона Кміты-Чарнабыльскага і яго зяця, двараніна гаспадарскага Лукаша Сапегі. На першай адносна падрабязнай Радзівілаўскай карце 1613 г. Антонаў ахарактарызаваны, як «pagus cum domo nobilis» («сяло з домам нобіля»), а для яго ўмоўнага пазначэння выкарыстаны сімвал абарончай вежы.







______________________________________________________________________________________________________________________________________



