Публикации 2020 г.
<< Вернуться в 2019 г. |
Крэва: гісторыя, археалогія, культурная спадчына: зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., навук. рэд. А. I. Дзярновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 460 с.: іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). У зборніку навуковых артыкулаў прадстаўлена багатая гістарычная, археалагічная, культурная спадчына Крэва. Змешчаныя матэрыялы тычацца праблем балта-славянскіх кантактаў, гісторыі Крэўскага замка і мястэчка ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, падзей Першай сусветнай вайны ў Крэве, гісторыі мястэчка ў міжваенны перыяд; асобна прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з князем Даўмонтам. Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысным навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны. |
|
Валовічы герба «Багорыя» / А. I. Шаланда [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 293 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ХV—ХVІІІ стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV—ХХ стст.)» (Гродна, 24—25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV—ХХ стст. Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай. |
|
Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 227 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй г.п. Расоны і Расонскага краю ад старажытнасці да нашых дзён. Змешчаны апошнія вынікі археалагічных і этналагічных даследаванняў на тэрыторыі Расоншчыны. Асобна ў зборніку прадстаўлены тэма жыцця і дзейнасці П. М. Машэрава, а таксама падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў, настаўнікаў школ і працаўнікоў культуры. Выданне карысна ўсім тым, хто цікавіцца культурна-гістарычнай спадчынай нашай краіны і вывучае рэгіянальную гісторыю. |
|
Акадэмік М. П. Касцюк / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: В. Г. Мазец, С. А. Траццяк, А. А. Капліеў. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 135 с. : іл. — (Людзі беларускай навукі). У выданні адлюстраваны асноўныя вынікі навуковай, навукова-арганізацыйнай, педагагічнай, грамадскай дзейнасці акадэміка НАН Беларусі, акадэміка Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навукі і мастацтва, лаўрэата прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Міхаіла Паўлавіча Касцюка (1940—2019). Выданне падрыхтавана да 80-годдзя з дня нараджэння вучонага. Разлічана на навуковую грамадскасць і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. |
|
Октябрьская революция в исторических судьбах белорусской государственности: сборник статей / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 309 с. В статьях сборника проанализированы различные аспекты Октябрьской революции 1917 г. — поворотного события, в наибольшей степени определившего ход всемирной истории XX в. и оказавшего огромное влияние на процесс становления национальной белорусской государственности. Большая часть материалов, составивших основу представленных в сборнике статей, вводится в научный оборот впервые. Издание рассчитано на историков-исследователей, преподавателей, студентов и всех, кто интересуется историей Беларуси. |
|
Волкаў, М. A. Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст. / М. А. Волкаў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 215 с. Радзівілы, якія лічацца адным з самых уплывовых магнацкіх родаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, мелі значную колькасць замкаў і фартэцый. 3 іх 16 знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі — самымі вядомымі з’яўляюцца Мір, Нясвіж і Слуцк. У кнізе на аснове аналізу абарончай архітэктуры, узбраення і гарнізонаў даследуецца іх ваенны патэнцыял. Першасная ўвага нададзена раскрыццю прычын будаўніцтва і ўмоў функцыянавання ўмацаваных рэзідэнцый Радзівілаў. Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага. |
|
Мацук, А. У. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг. / Андрэй Мацук. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 366 с, іл. У кнізе разгледжаны пытанні, звязаныя з грамадска-палітычным жыццём Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг. У выданні аналізуюцца палітычная барацьба за абранне каралём у 1733 г. і пазіцыя ў ёй шляхты BKЛ, адлюстроўваецца роля розных магнацкіх груповак у Княстве, паказваецца пазіцыя павятовых соймікаў BKЛ у пытанні выбару будучага караля, вызначаюцца інтарэсы замежных дзяржаў і зробленыя імі крокі па рэалізацыі гэтых інтарэсаў, а таксама выяўляюцца кола прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў ВКЛ і іх дзейнасць у яго падтрымку. Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і настаўнікаў. |
|
Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях / Нац. акад. навук Беларусі, ін-т гісторыі; уклад. A. А. Жлутка (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 511 с. : іл. Выданне змяшчае ўсе вядомыя на сёння дакументы і матэрыялы, якія асвятляюць жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго сям’і за 1492—1605 гг. і раскрываюць асноўныя этапы жыццёвага шляху Скарыны. Дакументы і наратыўныя сведчанні з архіваў і бібліятэк Рыма, Ватыкана, Падуі, Берліна, Магдэбурга, Прагі, Тршэбані, Варшавы, Кракава, Познані, Масквы, Вільнюса, Рыгі публікуюцца ў адпаведнасці з новымі археаграфічнымі нормамі, ілюструюцца рэпрадукцыямі крыніц, забяспечаны навуковым апаратам, каментарамі і паказальнікам. Адрасуецца спецыялістам у галіне гісторыі і іншых гуманітарных навук, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, лёсам і творчасцю вялікага Палачаніна. |
|
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне / А. М. Литвин [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. — 3-е изд. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 495 с., ил. В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом фактическом материале, почерпнутом из опубликованной литературы и ранее неизвестных архивных документов, на многочисленных примерах комплексно исследуется массовый героизм белорусского народа на фронтах войны, раскрывается самоотверженная борьба патриотов в рядах партизан и подполья, участие белорусов и уроженцев республики в европейском движении Сопротивления и в составе войск антигитлеровской коалиции, героический труд в советском тылу и в восстановлении разрушенной войной экономики, социальной сферы, науки и культуры. Адресуется специалистам-историкам, обществоведам, преподавателям и студентам, а также всем читателям, интересующимся историей Великой Отечественной войны. |
|
Літвін, A.M. Савецкія святы і партызанскія парады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / Soviet holidays and partisan parades on the territory of Belarus during the Great Patriotic War / А.М. Літвін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. — 152 с.: іл. — (Беларусь панятае: у імя жыцця і міру). Багата ілюстраванае выданне ўпершыню распавядае аб такой унікальнай з’яве ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, як святкаванне савецкіх свят, прысвечаных дзяржаўным і рэвалюцыйным датам, у партызанскіх атрадах і партызанскіх зонах, а таксама правядзенне партызанскіх парадаў на тэрыторыі Беларусі, вызваленай ад гітлераўскіх захопнікаў. Асаблівая ўвага нададзена партызанскім парадам у Мінску і ў абласных цэнтрах Беларусі, якія адбыліся летам 1944 года. Кніга, падрыхтаваная ў рамках усебеларускай акцыі «Беларусь памятае», прадстаўляе цікавасць для гісторыкаў, навуковых і музейных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальныхустаноў, а таксамаўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай гістарычнай спадчынай. |
|
Коваленя, А. А. С верой в Победу: Беларусь в Великой Отечественной войне: 100 вопросов и ответов / А. А. Коваленя, Б. Д. Долготович, Д. Н. Хромченко. — 3-е изд. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 215 с. В издании освещены важнейшие военно-политические события, которые происходили на фронтах Великой Отечественной и Второй мировой войн, всенародный характер антигерманского сопротивления в тылу немецко-фашистских захватчиков, приведены многочисленные примеры героизма, мужества и самопожертвования представителей советского народа, а также белорусов и уроженцев Беларуси, показан вклад белорусского народа в Победу над коварным врагом. В книге использованы многие ранее неизвестные архивные документальные материалы и опубликованные источники, а также подобран интересный ряд иллюстраций. Рассчитана на широкий круг читателей, интересующихся историей Великой Отечественной войны. |
|
Лысенко, П.Ф. Материальная культура городов Туровской земли (Х—ХIII вв.) / П. Ф. Лысенко ; Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 179 с. Монография обобщает материалы по экономическому развитию древнейших городов Туровской земли в Х—ХIII вв., выявленные археологическими исследованиями центральной и южной Беларуси (Туров, Пинск, Берестье, Давыд-Городок, Клецк, Слуцк, Рогачёв, Мозырь). Многолетние исследования широкой площадью создали новую убедительную базу для высокой оценки уровня экономического развития южных и центральных районов современной Беларуси, ставшей основой политического, социального и культурного развития Туровской земли. Предназначена научным сотрудникам, преподавателям и студентам учреждений высшего образования, всем интересующимся историей Беларуси. |
|
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / В. В. Яноўская [і інш.] ; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 684 с. У манаграфіі раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.: аграрная палітыка і эвалюцыйныя працэсы ў галіне сельскай гаспадаркі, развіццё прамысловасці і гарадоў, сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства, фарміраванне камунікацыйнай і інфармацыйнай прасторы, фарміраванне і развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы, гандаль, прадпрымальніцтва і ўдзел замежных прадпрымальнікаў і фінансістаў у развіцці прамысловасці і транспарту. Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. |
|
ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы: матэрыялы III міжнар. навук.-практ. канф. (г. Мінск, 21 мая 2020 г.) / Пад рэд.: Т. Даўгач [і інш.]. — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2020. — 128 с. (Спампаваць змест) | |
Шклоў і Шклоўскі раён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. А. Б. Доўнар ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 306 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Шклова і Шклоўскага раёна. Артыкулы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Адрасуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. |
|
Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) : пособие для учреждений общ. сред. образования с бел. и рус. языками обучения / А.А. Коваленя [и др.] ; под ред. А.А. Ковалени. — Минск : Изд. центр БГУ, 2020. — 231 с. ил., карт. В учебном пособии освещается история Второй мировой и Великой Отечественной войн; подробно рассматриваются события, происходившие на территории Беларуси. Книга содержит богатый фактологический, документальный и иллюстративный материал. Рекомендуется учащимся старших классов, а также широкому кругу читателей. |
|
Смольянинов, М. М. Беларусь в Первой мировой войне 1914—1918 гг. / М. М. Смольянинов. — 3-е изд. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 493 с., [16] л. ил. В монографии освещаются вопросы мобилизации в белорусских губерниях, формирования новых частей действующей армии и дружин государственного ополчения, эвакуации и беженства и др. Также впервые в историографии комплексно изложены итоги более глубокого исследования таких вопросов, как отступление российских войск на белорусские земли и сражения здесь в 1915 г., проведение наступательных (Нарочской и Барановичской) операций в 1916 г. и летнего наступления в районе Крево в 1917 г., а также повествуется об условиях заключения Брест-Литовского мирного договора, оккупационной политике германского военного руководства, о положении мирного населения и его сопротивлении оккупационному режиму на территории Беларуси. |
|
Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці: зб. арт. / уклад. С. А. Траццяк; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 222 с. У артыкулах зборніка аналізуюцца розныя аспекты палітычных падзей 1917—1925 гг. і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое аказала значны ўплыў на ход і характар працэсу станаўлення нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці ў XX ст. Большая частка матэрыялаў уводзіцца ў навуковы ўжытак упершыню. Выданне разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Жизнь и деятельность академика Е. Ф. Карского: сб. док. и материалов. В 2 ч. Ч. 1. Проблемы истории и культуры Беларуси в документальном наследии Е. Ф. Карского. Материалы семьи / сост. части А. В. Унучек [и др.]; отв. ред. Л. Д. Бондарь [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории, Санкт-Петерб. ф-л Арх. Рос. акад. наук. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 442 л. В сборник включены документы и материалы, освещающие проблемы истории и культуры Беларуси в документальном наследии выдающегося белорусоведа академика Е. Ф. Карского (1860—1931). Основу сборника составляют документы и материалы из Санкт-Петербургского филиала Архива Российской академии наук. Представлены также документы и материалы из Национального исторического архива Беларуси, Национального архива Беларуси, Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства. Большинство документов впервые вводятся в научный оборот и отражают сложный процесс становления белорусоведения как науки, формирования представлений о пределах распространения белорусского языка, границах Беларуси и других важных аспектах национального вопроса. Для всех, кто интересуется историей и культурой Беларуси. |
|
Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх! Кн. 1 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; склад.: А. М. Літвін, А. А. Крыварот, К. Д. Ганчарэнка ; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 451, [1] с. : іл. У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў рамках ініцыяванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ўсебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў, студэнцкую і вучнёўскую моладзь, рэкамендаваны для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе. |
|
Актуальные проблемы истории и культуры: зб. навук. арт. / Склад.: А.У. Мацук, Р. Юргайціс. Вып. 2. Парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагоддзі. — Мінск: Беларус. навука, 2020. — 361 с. У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з парламентарызмам у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст. Змешчаны артыкулы вядучых беларускіх, літоўскіх і польскіх гісторыкаў, якія даследуюць функцыянаванне парламенцкіх інстытутаў у Княстве ў XVIII ст., а таксама падрабязна распавядаюць пра парламентарыяў і паказваюць парламенцкую практыку ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст. Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і настаўнікаў. |
|
Республика-партизанка. К 75-летию Победы в Великой Отечественной войне. Изд. 2-е, доп. и испр. / отв. ред. С. Л. Кандыбович, В. В. Данилович, О. В. Солопова. — М: Студия «Этника» (ИП Трошков А. В.), 2020. — 480 с., 32 ил. Работа подготовлена к 75-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне. В книге собраны статьи российских и белорусских историков о партизанском движении на территории Белоруссии в годы Великой Отечественной войны; воспоминания партизанов и подпольщиков, членов их семей, документы и материалы из личных архивов ветеранов, государственных и общественных деятелей БССР, раскрывающие неизвестные ранее имена и факты о Великой Отечественной войне 1941—1945 гг. Основная цель издания — сохранение памяти о Великой Победе советского народа над немецко-фашистскими захватчиками, в том числе о роли партизанского освободительного движения, о боевом братстве народов СССР, отстоявших свою свободу. Книга предназначена для специалистов историков и широкого круга читателей — всех интересующихся историей и судьбой своей Родины. |
|
Актуальные вопросы антропологии: Сборник научных трудов. — Вып. 15. — Минск: Беларус. навука, 2020. — 408 с. В сборник вошли работы, отражающие современное состояние антропологической науки, ее важнейшие направления и тенденции развития. Диапазон проблем, затронутых в статьях исторического и биологического разделов, достаточно широк. Результаты исследований помимо теоретических аспектов включают вопросы прикладного характера, в частности спортивной антропологии, морфофункциональные и конституциональные особенности изменчивости человека. Предназначен для специалистов различных областей знаний — антропологов, историков, философов, психологов, педагогов, биологов, медиков, а также для широкого круга читателей. |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558): кніга запісаў № 35 (копія канца XVI ст.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А.А. Мяцельскі. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 538 с. Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 з’яўляецца ўнікальнай гістарычнай крыніцай, якая ўтрымлівае комплекс дакументаў па гісторыі асноўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага — Беларусі, Літвы, Украіны, Падляшша. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, якія асвятляюць сацыяльныя, палітычныя, царкоўна-рэлігійныя працэсы, заканадаўчую дзейнасць вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі ў 1551—1558 гг. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ, дазваляюць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў і маюць вялікае значэнне для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль шырокаму колу даследчыкаў, і будзе карыснай для гісторыкаў, прававедаў, архівістаў, дакументазнаўцаў, мовазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі. |
|
История Великой Отечественной войны: очерки совместной истории. Учебное пособие. Вып. 1: Начало Второй мировой войны / Под ред. А. А. Ковалени, Е. И. Пивовара. — Минск: Научный мир, 2020. — 144 с. — (Россия и Беларусь: страницы общей истории) Пособие является результатом работы белорусских и российских историков в рамках масштабного проекта подготовки цикла совместных учебных пособий «Россия и Беларусь: страницы общей истории». В книге раскрываются подходы российских и белорусских историков к предпосылкам и причинам, характеру и ходу Второй мировой и Великой Отечественной войны, вкладу народов Советского Союза в общую победу. Пособие предназначено прежде всего для учителей истории Беларуси и России, но также представляет интерес для преподавателей исторических и других гуманитарных дисциплин в вузах, школьников и студентов, соотечественников, проживающих за рубежом, может быть использовано при преподавании истории в других странах СНГ. Настоящее издание пособия для удобства использования разделено на серию отдельных выпусков, каждый из которых содержит от одного до двух тематических разделов. Первый выпуск пособия содержит тематические разделы, посвященные предпосылкам и причинам Второй мировой войны, а также ее начальному периоду. |
|
Россия и белорусские земли в XVII—первой половине XVIII в.: сборник документов. Т. I: 1619—1663 гг. / Составители: Е. Н. Горбатов, А. Б. Довнар, Ю. М. Эскин. М., Древлехранилище, 2020. — 428 с. Данный сборник является возобновлением совместной программы по подготовке серии сборников документов, начатой в 1980-е гг. и названной тогда «Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии». Предполагалось трехтомное издание. Первый том был составлен из документов белорусских архивов и издан (Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии: сборник документов и материалов: в 3 т. Т. 1: Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии, конец XIV в. — 1648 г. / сост. 3. Ю. Копысский и др. Минск, 1988). Планировался и был подготовлен в ЦГАДА второй том (1648—1667 гг.), но его издание не было осуществлено. Согласно новой программе особое внимание уделено материалам о повседневной жизни простых людей российско-литовского порубежья, их работе, быте, торговле, взаимоотношениям со светскими и церковными властями России и Речи Посполитой. Предполагается публикация следующих томов, в частности о белорусских воинских формированиях в составе царских войск в начале «Потопа» и о положении на белорусских землях в к. XVII — нач. XVIII в. При подборке документов в настоящее время том был кардинально переработан, количество документов увеличено вдвое. Предназначен для историков, краеведов и всех, интересующихся историей России и Великого княжества Литовского. |
|
История белорусской государственности. В 5 т. Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина XX — начало XXI в.) / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. тома Н. В. Смехович; Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 759 с. : ил. В пятом томе «Истории белорусской государственности» раскрыты важнейшие тенденции и закономерности развития национальной государственности в 1954—2019 гг. Показаны наиболее значимые преобразования, осуществлённые в области государственного строительства и жизнеустройства белорусского общества в эти годы. Комплексно и системно освещено продвижение белорусского народа и его политической элиты к суверенитету в годы перестройки, раскрываются конституционно-правовые и институциональные основы укрепления национальной государственности независимой Республики Беларусь. Коллективная монография рассчитана на широкий круг читателей: профессиональных историков, преподавателей высших учебных заведений и средних школ, студенческую и учащуюся молодежь, рекомендуется для использования в научно-исследовательской работе и учебном процессе. |
|
Віцязь, С. П. Даследчыкі археалагічных старажытнасцей Беларусі: біябібліяграфічны даведнік/ С. П. Віцязь, В. У. Мядзведзева, Л. У. Дучыц. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 504 с., [8] л. іл. У даведніку змешчаны біяграфічныя і бібліяграфічныя матэрыялы аб даследчыках археалагічных старажытнасцей Беларусі ад XVI да XXI ст. У выданне ўключаны даныя як пра прафесійных археолагаў, так і навукоўцаў сумежных дысцыплін, краязнаўцаў, аматараў даўніны, іншых даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі і другіх краін, якія займаліся вывучэннем беларускай даўніны. Кніга разлічана на археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, супрацоўнікаў музеяў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў іўсіхтых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. |
|
Православие в Беларуси ХIХ-ХХ вв. : Материалы международной научной конференции, Республика Беларусь, г. Минск, 1 ноября 2019 г. / Белорусская Православная Церковь, Национальная академия наук Беларуси, Отделение гуманитарных наук и искусств НАН Беларуси, Институт истории НАН Беларуси, Минская духовная академия. — Минск : Издательство Минской духовной академии, 2020. — 318 с. Сборник включает материалы научной конференции «Православие в Беларуси ХIХ—ХХ вв.» проходившей 1 ноября 2019 года в Минской духовной академии. Организаторами конференции выступили Белорусская Православная Церковь, Национальная академия наук Беларуси, Отделение гуманитарных наук и искусств НАН Беларуси, Институт истории НАН Беларуси, Минская духовная академия. Издание адресовано преподавателям, аспирантам, студентам, а также всем, интересующимся вопросами конфессиональной истории, богословия, литургики и канонического права (Скачать содержание). |
|
Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч : матэрыялы навукова-нрактычнай канферэнцыі, г. Глыбокае, 25 верас. 2020 г. / Ін-т гіст. НАН Беларусі; рэд. кал.: А. А. Каваленя (навук. рэд.) [і інш.]; У. С. Пуцік (адк. рэд.). — Мінск : ІВЦ «Мінфіна», 2020. — 460 с. — (Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»), У зборніку змешчаны даследаванні беларускіх навукоўцаў, спецыялістаў па гісторыі Беларусі другой паловы XIX — першай трэці XX ст., прысвечаныя выдатнай асобе, рэфарматару, патрыёту сваёй Айчыны Эдварду Вайніловічу (1847—1928), а таксама Глыбокаму і Глыбоцкаму краю. На фоне гістарычных падзей як у Беларусі, так і за яе межамі адлюстраваны важнейшыя вехі з жыцця і дзейнасці нашага земляка. Адрасуецца вучоным, выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі, настаўнікам школ, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні амаль забытых старонак з гісторыі нашай Бацькаўшчыны. |
|
Археологическое наследие Беларуси = Archaeological Heritage of Belarus / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории ; сост., авт. вступ. ст. О. Н. Левко ; науч. ред.: А. А. Коваленя, О. Н. Левко. — 2-е изд., испр. и доп. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 200 с. Первое издание вышло в 2012 г. Второе издание подготовлено по материалам, хранящимся в научных археологических фондах и представленным в археологической научно-музейной экспозиции Института истории НАН Беларуси. Содержит уникальные экспонаты, переданные учеными Института истории и исследователями, работающими в сфере образования и культуры, в государственные и ведомственные музейные экспозиции страны. Включает материалы, хранящиеся в музеях Заславля, Несвижа, Минска, Орши, Полоцка, Толочина, Витебска, Мстиславля, Шклова, Могилева, Ветки, Турова, Гомеля, Пинска, Гродно. Знакомит с материалами, раскрывающими богатство и своеобразие культуры белорусских земель с глубокой древности и до конца XVIII в., а также отображает весь спектр хозяйственно-производственной деятельности, быта, культурной и духовной жизни людей, населявших территорию нашей страны в разные эпохи, их связи с окружающим миром. Предназначено для научных работников, преподавателей учебных заведений, сотрудников музеев и всех, кто интересуется краеведением. |
|
Бохан, Ю. М. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. / Ю. М. Бохан ; уклад. М. А. Волкаў. — 2-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 292 с. Асноўную частку кнігі складае кандыдацкая дысертацыя Юрыя Мікалаевіча Бохана «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV—XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)», якая была абаронена ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле асобнага рэгіёна разглядаюцца мястэчкі як адна з найважнейшых форм урбаністычных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю навакольных зямель. У астатняй частцы кнігі сабраны апублікаваныя артыкулы Ю. М. Бохана па праблеме ўрбаністыкі. Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі. |
|
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Даследаванне беларускіх старажытнасцей (да 80-годдзя з дня нараджээння) / Гал. рэд.: В.М. Ляўко. — Вып. 31. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 219 c. У чарговым выданні Інстытута гісторыі НАН Беларусі прадстаўлены навуковыя артыкулы па праблемах методыкі даследаванняў, вывучэння асобных помнікаў розных эпох, а таксама матэрыялы і звесткі аб палявых працах на археалагічных аб’ектах Беларусі. Зборнік навуковых прац разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай нашых далёкіх продкаў. |
|
Даніловіч, В. В. Моладзь у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным будаўніцтве Савецкай Беларусі (1921—1939 гг.) / В. В. Даніловіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 730 с. Манаграфія прысвечана праблемам удзелу моладзі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным будаўніцтве Савецкай Беларусі 1921—1939 гг. Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, студэнцкую і вучнёўскую моладзь, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. |
|
Калечыц А.Г., Коласаў А.У., Хлопачаў Г.А. Верхнепалеалітычныя помнікі Верхняга Падняпроўя: Бердыж, Юравічы, Юдзінава (па матэрыялах невядомай навуковай спадчыны К.М. Палікарповіча і даных сучасных даследаванняў) / Адказ. рэд. Г.А. Хлопачаў, А.Г. Калечыц. — Мінск: ІГ НАНБ; Санкт-Пецярбург — МАЭ РАН, 2020. — 128 с.: іл. Комплекснае вывучэнне калекцыйных і архіўных матэрыялаў па верхнепалеалітычным стаянкам Бердыж, Юравічы, Юдзінава дазваляе канцэптуальна абгрунтаваць гістарычнае месца помнікаў у верхнім палеаліце Усходняй Еўропы, устанавіць рэгіянальныя асаблівасці стаянак у межах сярэднедняпроўскай этнакультурнай супольнасці паляўнічых на маманта. Атрыманыя вынікі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі пытанняў генезісу, храналогіі і культурнага зместу лакальных варыянтаў граветта і эпіграветта на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя. |
|
История Великой Отечественной войны. Очерки совместной истории. Учебное пособие / под ред. А. А. Ковалени, Е. И. Пивовара. — СПб.: Алетейя, 2020. — 850 с. Пособие является результатом работы белорусских и российских историков в рамках масштабного проекта подготовки цикла совместных учебных пособий «Беларусь и Россия: очерки общей истории». В книге раскрываются подходы российских и белорусских историков к предпосылкам и причинам, характеру и ходу Второй мировой и Великой Отечественной войны, вкладу народов Советского Союза в общую победу. Дается обзор развития политики СССР в первые послевоенные годы. Отдельное внимание уделяется месту и роли Великой Отечественной войны в развитии культуры и искусства народов Беларуси и России с начала 1940-х гг. до современности. Пособие предназначено прежде всего для учителей истории Беларуси и России, но также представляет интерес для преподавателей исторических и других гуманитарных дисциплин в вузах, школьников и студентов, соотечественников, проживающих за рубежом, может быть использовано при преподавании истории в других странах СНГ (Скачать содержание). |
|
Религия и общество — 14 : сборник научных статей / под общ. ред. В. В. Старостенко, О. В. Дьяченко. — Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2020. — 348 с. В сборник включены материалы научных трудов участников XIV Международной научно-практической конференции «Религия и общество» (г. Могилев, МГУ имени А. А. Кулешова, 6—11 апреля 2020 г.). Публикуемые материалы отражают многообразие точек зрения по актуальным проблемам религиоведения — истории, философии и социологии религии, свободы совести и государственно-конфессиональных отношений; религии и культуры, образования, языкознания. Ряд материалов публикуется в порядке дискуссии и в авторской редакции. Мнение авторов может не совпадать с позицией редакционного совета. Ответственность за содержание и стиль публикуемых материалов несут авторы (Скачать содержание). |
<< Вернуться в 2019 г. |
Вверх |