Публикации 2001 г.

<< Вернуться в 2000 г.
image003 Метрика Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44: Кніга запісаў 44 (1559—1566) / Падрыхт. А. I. Груша. — Мн.: Арты-Фэкс, 2001. — 229 с. (Бел. гіст. б-ка)

Метрыка ВКЛ — унікальны збор рукапісных кніг XV—XVIII стст., што сфарміраваўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрика — першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ і народаў, якія ўваходзілі ў яго склад. Без выкарыстання матэрыялаў Метрыкі не абыходзілася і не абыходзіцца ніводная з капітальных прац. Публікуемая кніга Метрыкі 44 — адна з кніг збору — змяшчае больш за 100 копій дакументаў, што выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1559 па 1566 гг. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, буйным і сярэднім дзяржаўным ураднікам, пацвярджэнні на гэтыя дараванні; дакументы, з дапамогай якіх вялікі князь паведамляў мясцовым уладам свае распараджэнні і г. д. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць скарбу ВКЛ, развіцце землеўладання, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні праблем гістарычнай геаграфіі, дыпламатыкі, кадзікалогіі, гістарычнага дакументазнаўства і г.д. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі (Спампаваць змест)

image003 Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск, 2001. — № 3. Да 70-годдзя з дня нараджэння П.Ф. Лысенка. — 280 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (№ 1 — Мінск, 1959, № 2 — М.М. Крывальцэвіч. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы па поўначы Палесся. — Мінск, 1999). Гэтую серыю плануецца выдаваць для ўводу у навуковы зварот матэрыялаў раскопак археалагічных помнікаў Беларусі. Нагодай для выдання дадзенай кнігі паслужыў 70-гадовы юбілей з дня нараджэння і 40-годовы юбілей навуковай працы выдатнага беларускага археолага і гісторыка Пятра Федаравіча Лысенка. Сваю доўгую плённую працу юбіляр вывучаў помнікі X—ХІІІ стст. на поўдні Беларусі, таму і большасць артыкулаў прысвечана вывучэнню матэрыялаў гэтага перыяду. Акрамя таго, прадставілі сваі матэрыялы калегі, які працавалі з ім доўгі час у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі.
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 3. / Спампаваць

image006 Гістарычна-археалагічны зборнік / Навук. рэд.: А. Калечыц. — Выпуск 16. — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2001. — 200 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка», у якім змешчаны артыкулы па праблемах старажытнай гісторыі і археалогіі Беларусі і сумежных тэрыторый, а таксама ўводзяцца ў навуковы абарот новыя матэрыялы палявых даследаванняў. Зборнік разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй і культурай Беларусі (Спампаваць змест).

Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: (паводле археал. звестак) / Л.У. Дучыц; Пад рэд. Г.В. Штыхава. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — 80 с.
Разглядаюцца вытокі беларускага касцюма. На падставе археалагічных звестак характарызуюцца асноўныя віды адзення, галаўныя ўборы, упрыгожванні, абугак, іншыя дэталі касцюма. Сялянскі касцюм падаецца як этнічны індыкатар, паказваюцца яго рэгіянальныя асаблівасці. Аддаецца ўвага касцюму гараджан і знаці. Разлічана на шырокае кола чытачоў.
METRICIANA: Даследаванні i матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том I — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2001 (Athenæum, 4, 2001)
Новае навуковае выданне METRICIANA ёсць плёнам супрацоўніцтва альманаха Athenaeum і Аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАНБ. Уся разнастайнасць праблемаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага — гэтага ўнікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы, знойдзе адлюстраванне на старонках альманаха METRICIANA (Спампаваць змест).
Вверх