Новости
-
1 ліпеня 2026 г.
- Гідрагеалагічная праблема археалагічнага помніка заключаецца ў тым, што яго падмывае рака Славечна, якая некалі бараніла замак. Значная частка пагорка з пабудовамі ўжо апынулася ў рацэ. Разам з гэтым матэрыялам на беразе і ў вадзе апынулася значная колькасць кафлі канца XVI — пачатку XVII ст. Частка гэтых вырабаў дэкаратыўна-архітэктурнай керамікі знаходзіцца ў музеі Сярэдняй школы № 2 імя І. Шаўрэя г. Нароўля.
- Падчас экспедыцыі, апроч таго, былі выяўлены рэшткі абарончага валу. Сам «двор нобіля» і сяло Антонаў былі разбураны, верагодна, падчас рэйдаў казацкіх аддзелаў у сярэдзіне XVII ст.
- Можна сцвярджаць, што ў выніку даследаванняў на карту Беларусі вярнуўся яшчэ адзін замак канца XVI — першай паловы XVII ст., лёс якога сведчыць пра няпростую, але жыццесцвярджальную гісторыю нашага краю.
- Институт истории Национальной академии наук Беларуси представил новые издания, приуроченные к Дню Независимости и юбилейным датам истории Великой Отечественной войны. Среди них четвёртая книга серии «Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі», монография Алексея Литвина об участниках Советско-финляндской войны в партизанском движении на территории Беларуси в 1941—1944 годах, а также «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх! Кніга 6», подготовленная в рамках всебелорусской акции по сохранению исторической памяти.
Знойдзены невядомы аб’ект фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага
Археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працуе ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Падчас даследаванняў у в. Антонава выяўлены мураваныя канструкцыі раней навукова не апісаных фартыфікацыйных пабудоў інкастэляванага (абарончага) двара (ці замка) XVI—XVII стст. старасты аршанскага і знакамітага палеміста Філона Кміты-Чарнабыльскага і яго зяця, двараніна гаспадарскага Лукаша Сапегі. На першай адносна падрабязнай Радзівілаўскай карце 1613 г. Антонаў ахарактарызаваны, як «pagus cum domo nobilis» («сяло з домам нобіля»), а для яго ўмоўнага пазначэння выкарыстаны сімвал абарончай вежы.







______________________________________________________________________________________________________________________________________
1 июля 2026 г.
Институт истории Национальной академии наук Беларуси представил новые издания, приуроченные к Дню Независимости и юбилейным датам истории Великой Отечественной войны
Вадим Лакиза, директор Института истории Национальной академии наук Беларуси, кандидат исторических наук, доцент:
Источник: YouTube | Дом Прессы
______________________________________________________________________________________________________________________________________



