Публикации 2000 г.

<< Вернуться в 1999 г.
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навук. апарат: В. Мянжынскі, У. Свяжынскі. — Менск: ATHENAEUM, 2000. — 312 с.
Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага ўнікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ. У Кнізе № 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522—1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове — старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай, ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ (Спампаваць змест).
Беларуска-грэчаскія ўзаемасувязі: ад старажытнасці да сучаснасці: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 26 кастрычніка 2000 г. / Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь; Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Грэчаскае нацыянальна-культурнае таварыства «Алкестыда» ; рэдкал.: У. Навіцкі (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Дэполіс, 2000. — 207 с.
У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, дзе былі разгледжаны пытанні беларуска-грэчаскіх узаемасувязей ад старажытнасці да сённяшніх дзён. Вучоныя ўводзяць у навуковы ўжытак невядомыя раней факты, паказваюць беларуска-грэчаскія эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі на сучасным этапе. Разлічаны як на вучоных-спецыялістаў, так і шырокае кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, яе міжнароднымі сувязямі (Спампаваць змест).

<< Вернуться в 1999 г.