Беларусь сквозь призму региональной истории

« Назад в Серию книг

Ашмяншчына: штодзённае жыццё жыхароў краю ў Х-ХХІ стст.: зб. навук. арт. / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. А. Б. Доўнар; рэдкал.: В.Л. Лакіза [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2024. — 467 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай,
эканамічнай і культурнай гісторыі Ашмянскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на навукова-практычных канферэнцыях «Гальшанскія чытанні». Рэкамендуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Лепельскі край: гісторыя, культура, людзі: зб. навук. арт. па выніках IX навук.-практ. канф. «Лепельскія чытанні» (15—16 кастр. 2021 г.) / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад., навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 297 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
Зборнік працягвае серию выданняў, такіх як зборнікі артыкулаў «Лепельскія чытанні», «Лепельшчына», прысвечаных археалогіі, гісторыі, этналогіі і культуры Лепельскага краю. Артыкулы, змеіпчаныя ў зборніку, адлюстроўваюць даследаванні ўдзельнікаў IX навукова-практычнай канферэнцыі «Лепельскія чытанні», што адбылася 15—16 кастрычніка 2021 г. Выданне будзе карысным навукоўцам, краязнаўцам, настаўнікам школ і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусь
Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыка-культурная і археалагічная спадчына: зб. навук. арт. / Нац. акад, навук Беларусі, ін-т гісторыі; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 267 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік змяшчае вынікі навуковых даследаванняў сацыяльна-эканамічнай і духоўна-культурнай гісторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У артыкулах распавядаецца пра археалагічную спадчыну Дзятлаўшчыны, гісторыю дадзенага рэгіёна Беларусі на працягу XV—XXI стст. Разгледжаны інвентары Дзятлаўскага маёнтка, планіроўка мястэчка Дзятлаў, падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне, вывучаны тапанімічная спадчына і турыстычны патэнцыял Дзятлаўшчыны і інш. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам, жыхарам Дзятлаўшчыны і ўсім тым, хто зацікаўлены ў глыбокім вывучэнні гісторыі Беларусі.
Акцябрскі край: гісторыя і сучаснасць : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: В. Ф. Голубеў, А. Б. Доўнар; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 301 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Акцябрскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Рэкамендуецца для даследчыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. A. В. Бараноўскі ; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 335 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Сенненшчыны, якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», што адбылася ў ліпені 2022 г. у г. Сянно Віцебскай вобласці. Разлічаны на вучоных, студэнтаў, настаўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі.
Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А.Б. Доўнар, В.У. Міцкевіч; навук. рэд. В.У. Міцкевіч. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 293 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі «Стаўбцоўшчына — гісторыка-культурная спадчына Наднёманскага рэгіёна» (Стоўбцы, 27 кастрычніка 2016 г.) і рэспубліканскага навукова-практычнага семінара, прымеркаванага да Года малой радзімы, «Стаўбцоўшчыны на гісторыка-культурнай карце Беларусі» (Стоўбцы, 20 чэрвеня 2019 г.). У дакладах на рэгіянальным матэрыяле асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне гісторыі, літаратуры, культуры краю, разглядаюцца моўныя асаблівасці Стаўбцоўшчыны. Разлічаны на шырокае кола чытачоў.
Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: К.В. Сыцько, А.Б. Доўнар; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 238 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў, прысвечаных гісторыі горада Ліды Гродзенскай вобласці і Лідскага краю. Адрасаваны вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі.
Мсціслаў і Мсціслаўскі край: гісторыя, падзеі, людзі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. А. А. Мяцельскі; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — 270 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Мсціслава і яго акругі, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі прачытаны на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мсціслаў і Мсціслаўскі край: гісторыя, падзеі, людзі», што адбылася ў верасні 2019 г. у Мсціславе. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Карэлічы і Карэліцкі раён : рэгіянальныя асаблівасці развіцця X-XX стст. : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. А. Б. Доўнар ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская на-вука, 2021. — 316 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палі-тычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Карэліччыны, якія прайшлі апрабацыю на XI—XIII Карэліцкіх краязнаўчых чытаннях. Рэкамендуецца для даследчыкаў, студэнтаў, краяведаў, усіх, хто цікавіцца рэгія-нальнай гісторыяй Беларусі.
Шклоў і Шклоўскі раён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. А. Б. Доўнар ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 306 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Шклова і Шклоўскага раёна. Артыкулы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Адрасуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 227 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй г.п. Расоны і Расонскага краю ад старажытнасці да нашых дзён. Змешчаны апошнія вынікі археалагічных і этналагічных даследаванняў на тэрыторыі Расоншчыны. Асобна ў зборніку прадстаўлены тэма жыцця і дзейнасці П. М. Машэрава, а таксама падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў, настаўнікаў школ і працаўнікоў культуры. Выданне карысна ўсім тым, хто цікавіцца культурна-гістарычнай спадчынай нашай краіны і вывучае рэгіянальную гісторыю.
Валовічы герба «Багорыя» / А. I. Шаланда [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 293 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ХV—ХVІІІ стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV—ХХ стст.)» (Гродна, 24—25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV—ХХ стст. Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчын-най гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай.
Крэва: гісторыя, археалогія, культурная спадчына: зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., навук. рэд. А. I. Дзярновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 460 с.: іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку навуковых артыкулаў прадстаўлена багатая гістарычная, археалагічная, культурная спадчына Крэва. Змешчаныя матэрыялы тычацца праблем балта-славянскіх кантактаў, гісторыі Крэўскага замка і мястэчка ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, падзей Першай сусветнай вайны ў Крэве, гісторыі мястэчка ў міжваенны перыяд; асобна прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з князем Даўмонтам. Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысным навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
Мсціслаў і Мсціслаўскі край : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. А. Мяцельскі ; рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 389 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Мсціслава і Мсціслаўскага раёна і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі прачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мсціслаў і Мсціслаўскі край». Галоўны блок артыкулаў прысвечаны гісторыі і культуры Магілёўшчыны, археалагічнаму вывучэнню яго помнікаў. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Рэчыцкі край : да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Гомел. дзярж. ун-т ім. Ф. Скарыны, Рэчыц. райвыканкам ; уклад.: А. Б. Доўнар, В. М. Лебедзева ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 399 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік уключае матэрыялы пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага историка, этнографа М.В. Доўнара-Запольскага. Асобны блок артыкулаў прысвечаны даследаванню гісторыі радзімы навукоўца — Рэчыцкага краю. Матэрыялы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Восьмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні», якая адбылася ў 2017 г. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Валовічы герба «Багорыя» / А. I. Шаланда [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 293 с.: іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ХV-ХVІІІ стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV-ХХ стст.)» (Гродна, 24-25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV-ХХ стст. Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай.
Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.] ; А. У. Унучак (адк. рэд.). — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 271 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў, прысвечаных гісторыі горада Свіслачы Гродзенскай вобласці і Свіслацкага краю. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі.
Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Шумілінскі край: зб. навук. арт. / Нац, акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: В.В. Даніловіч [і інш.]; навук. рэд. В.М. Ляўко. — Мінск: Беларуская навука, 2018. — 263 с.
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй Шумілінскага краю. Змешчаны матэрыялы, якія апісваюць этнаканфесійнае жыццё мясцовага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў, ваенныя падзеі, а таксама асаблівасці краязнаўства і турызму на Шуміліншчыне. Значная з’ява — адкрыццё на тэрыторыі раёна археалагічнага комплексу Кардон эпохі вікінгаў. Матэрыялы з яго раскопак таксама прадстаўлены ў зборніку. Разлічаны на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысны навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Калінкавічы і Калінкавіцкі край: зб. навук. арт. / уклад.: А.А.Скеп’ян, рэдкал.: В.В.Даніловіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 325 с.
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Калінкавіцкага раёна і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі прачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Калінкавічы і Калінкавіцкі край”. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Палесся, археалагічнаму вывучэнню яго помнікаў.
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Браслаўскія чытанні : (да 950-годдзя горада Браслава) : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; навук. рэд. В.М.Ляўко ; рэдкал.: В.В.Даніловіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 271 с.
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй Браслава і Браслаўскага краю. Змешчаны матэрыялы, якія апісваюць этнаканфесійнае жыццё мясцовага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў, а таксама асаблівасці краязнаўства і турызму на Браслаўшчыне і сумежных рэгіёнах.
Разлічаны на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысны навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Прыпяцкае Палессе / Ю.М. Бохан [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 441 с.
Выданне прадстаўляе сабой комплекснае даследванне гісторыі Прыпяцкага Палесся. У працы на аснове выкарыстання арыгінальных, раней не вядомых і не ўведзеных у навуковы ўжытак археалагічных, гістарычных і этнаграфічных матэрыялаў асветлены разнастайныя падзеі ад старажытнасці да сучаснасці, разгледжаны пытанні грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця насельніцтва Прыпяцкага Палесся ў розныя гістарычныя перыяды.
Разлічана на шырокае кола чытачоў — усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А.А.Скеп’ян, А.Б.Доўнар; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.] — Мінск : Беларус. Навука, 2015. — 497 с.
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гістарычнага Ашмянскага павета ВКЛ, і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на двух міжнародных навуковых канферэнцыях «Гальшанскія чытанні», 2012 і 2014 гг. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Ашмяншчыны. У зборніку змешчаны артыкулы пра археагічнае вывучэнне Ашмяншчыны, пра гістарычнае мінулае Ашмян у новы і навейшы час, пра архітэктурную спадчыну рэгіёна і інш. Матэрыялы зборніка накіраваны на больш глыбокае вывучэнне гісторыі Беларусі на прыкладзе Ашмянскага краю.
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Бяроза і Бярозаўскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. / уклад. : А.А.Скеп’ян, А.Б.Доўнар, рэдкал.: А.А.Каваленя і інш. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 403 с. : іл.
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Бярозаўшчыны, самой Бярозы і яе ваколіц. Асноўная ўвага надаецца найбольш вядомай фундацыі К.Л.Сапегі — бярозаўскаму кляштару картузаў, яго гісторыі і лёсу. Зборнік змяшчае артыкулы беларускіх і замежных даследчыкаў.
Адрасаваны прафесійным гісторыкам, выкладчыкам і ўсім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.