Публикации 2003 г.

<< Вернуться в 2002 г.
Мяцельскі А. А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / А. А. Мяцельскі; Навук. рэд. П. Ф. Лысенка. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с.
На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 43 (1523—1560): Кн. запісаў 43 (Коп. канца XVI ст.) / Падрыхт. В. С. Мянжынскі; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с.
Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, г. Масква) — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі, яе мовай, культурай (Спампаваць змест).
Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхт. А.I. Груша, М.Ф. Спірыдонаў, М.А. Вайтовіч; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 444 с.
Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся ў скпадзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI — пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З’яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага зсмлеўладання, гістарычнай геаграфіі, гісторыі родаў і імён ВКЛ. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі (Спампаваць змест).

<< Вернуться в 2002 г.