Публикации 1991 г.

<< Вернуться в 1990 г.
Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст.: Гіст.-археал. нарыс / Пад рэд. Г. В.Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 120 с.
Разглядаюцца археалагічныя помнікі, размешчаныя на беларуска-літоўска-латышскім сумежжы, якое займае паўночна-заходнюю частку Беларусі — Браслаўскае Паазер’е. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феад. рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 112 с.
Першае комплекснае даследаванне феадальнай рэнты ў прыватных уладаннях Беларусі ў другой палове XVI—XVIII ст. Даецца характарыстыка павіннасцей, паказваецца рост эксплуатацыі сялян у магнацкіх вотчынах і маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі (Спампаваць змест).

<< Вернуться в 1990 г.