Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»
Гістарычны факультэт
Дзяржаўная навуковая ўстанова
«Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама
Установа культуры
«Віцебскі абласны краязнаўчы музей»
Установа культуры
«Віцебскі абласны музей
Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова» |
Шаноўныя калегі!
Шчыра запрашаем прыняць удзел у
рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
«Віцебшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны: да 70-годдзя вызвалення ад нацысцкай акупацыі»
Тэрмін правядзення канферэнцыі: 25 сакавіка 2014 г.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Віцебск, вул. Леніна, 36, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:
- Віцебшчына напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- Абарончыя баі на Віцебшчыне летам 1941 г.
- Акупацыйны рэжым.
- Штодзённасць насельніцтва і стратэгіі выжывання.
- Партызанскі і падпольны рух.
- Жыхары Віцебшчыны на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
- Вызваленне Віцебшчыны.
- Пасляваеннае аднаўленне.
- Памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2014 г. накіраваць аргкамітэту тэкст даклада і заяўку з указаннем наступных звестак пра аўтара:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- вучоная ступень, званне;
- месца працы, пасада;
- паштовы адрас (службовы і хатні);
- тэлефон з указаннем кода горада;
- e-mail;
- тэма даклада.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму. Адхіленыя матэрыялы, якія не адпавядаюць навуковаму ўзроўню і тэматыцы канферэнцыі, а таксама аформленыя з парушэннем патрабаванняў, не вяртаюцца.
Персанальныя запрашэнні будуць дасланы да 10 красавіка 2014 г.
Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Памер арганізацыйнага унёску будзе паведамлены дадаткова.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ
Аб’ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55].
Тэксты дакладаў просім дасылаць ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word па электроннай пошце на адрас: kryn2013@yandex.ru, a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.
Узор афармлення тэксту даклада:
НАЗВА
2 інт
А.А. Іваноў (Віцебск)
2 інт
Тэкст… [4, с. 11]. … Тэкст [1, арк. 11]… Тэкст [3]… Тэкст [5, с. 279]… Тэкст [6, с. 933]…Тэкст.
Крыніцы і літаратура:
1.
2.
Прыклады бібліяграфічнага апісання
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Фонд 4-п. – Воп. 1. – Спр. 9.
- Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг. [Электорнны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.podvignaroda.ru/. – Дата доступу: 04.01.2014.
- Каваленя, А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941–1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць / А.А. Каваленя. – Мінск: БДПУ імя Максіма Танка, 1999. – 260 с.
- Пахомов, Н.И. Витебское подполье / Н.И. Пахомов, Н.И. Дорофеенко, Н.В. Дорофеенко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Беларусь, 1974. – 223 с.
- Літвін, А.М. Вяртанне ў рабства: прымусовая праца насельніцтва Беларусі. 1941–1945 гг. / А.М. Літвін, Я.А. Грэбень, С.Я. Новікаў; агул. рэд. А.М. Літвіна. – Мінск: Тэсей, 2010. – 584 с.
- Николаева, И.В. Политика немецких оккупационных властей в Беларуси в отношении женского населения (1941–1944 гг.) / И.В. Николаева // Женщины в истории: возможность быть увиденными: сб. науч. ст. / под ред. И.Р. Чикаловой. – Минск: БГПУ имени Максима Танка, 2004. – Вып. 3. – С. 255–268.
- Новікаў, С.Я. Лепельская аперацыя летам 1941 года: спроба навуковай рэканструкцыі / С.Я. Новікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 11. – С. 14–24.
КАНТАКТНЫ АДРАС
210038, г.Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33, ВДУ імя П.М. Машэрава, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі
Тэл. 375 212 58 97 38; e-Mail: kryn2013@yandex.ru
Каардынатар:
Дулаў Анатоль Мікалаевіч,
загадчык кафедры гісторыі Беларусі
e-mail: kryn2013@yandex.ru
Velcom: +375 29 668 58 07 |