Belarus through the prism of regional history

Шклоў і Шклоўскі раён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. А. Б. Доўнар ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 306 с. : іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Шклова і Шклоўскага раёна. Артыкулы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Адрасуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 227 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй г.п. Расоны і Расонскага краю ад старажытнасці да нашых дзён. Змешчаны апошнія вынікі археалагічных і этналагічных даследаванняў на тэрыторыі Расоншчыны. Асобна ў зборніку прадстаўлены тэма жыцця і дзейнасці П. М. Машэрава, а таксама падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў, настаўнікаў школ і працаўнікоў культуры. Выданне карысна ўсім тым, хто цікавіцца культурна-гістарычнай спадчынай нашай краіны і вывучае рэгіянальную гісторыю.
Валовічы герба «Багорыя» / А. I. Шаланда [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 293 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ХV–ХVІІІ стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV–ХХ стст.)» (Гродна, 24–25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV–ХХ стст. Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчын-най гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай.
Крэва: гісторыя, археалогія, культурная спадчына: зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., навук. рэд. А. I. Дзярновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 460 с.: іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку навуковых артыкулаў прадстаўлена багатая гістарычная, археалагічная, культурная спадчына Крэва. Змешчаныя матэрыялы тычацца праблем балта-славянскіх кантактаў, гісторыі Крэўскага замка і мястэчка ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, падзей Першай сусветнай вайны ў Крэве, гісторыі мястэчка ў міжваенны перыяд; асобна прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з князем Даўмонтам. Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысным навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
Мсціслаў і Мсціслаўскі край : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. А. Мяцельскі ; рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 389 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Мсціслава і Мсціслаўскага раёна і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі прачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мсціслаў і Мсціслаўскі край». Галоўны блок артыкулаў прысвечаны гісторыі і культуры Магілёўшчыны, археалагічнаму вывучэнню яго помнікаў. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Рэчыцкі край : да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Гомел. дзярж. ун-т ім. Ф. Скарыны, Рэчыц. райвыканкам ; уклад.: А. Б. Доўнар, В. М. Лебедзева ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 399 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік уключае матэрыялы пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага историка, этнографа М.В. Доўнара-Запольскага. Асобны блок артыкулаў прысвечаны даследаванню гісторыі радзімы навукоўца – Рэчыцкага краю. Матэрыялы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Восьмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні», якая адбылася ў 2017 г. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Валовічы герба «Багорыя» / А. I. Шаланда [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 293 с.: іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ХV-ХVІІІ стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV-ХХ стст.)» (Гродна, 24-25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV-ХХ стст. Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай.
Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.] ; А. У. Унучак (адк. рэд.). — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 271 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў, прысвечаных гісторыі горада Свіслачы Гродзенскай вобласці і Свіслацкага краю. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі.
Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Шумілінскі край: зб. навук. арт. / Нац, акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: В.В. Даніловіч [і інш.]; навук. рэд. В.М. Ляўко. — Мінск: Беларуская навука, 2018. — 263 с.
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй Шумілінскага краю. Змешчаны матэрыялы, якія апісваюць этнаканфесійнае жыццё мясцовага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў, ваенныя падзеі, а таксама асаблівасці краязнаўства і турызму на Шуміліншчыне. Значная з’ява — адкрыццё на тэрыторыі раёна археалагічнага комплексу Кардон эпохі вікінгаў. Матэрыялы з яго раскопак таксама прадстаўлены ў зборніку. Разлічаны на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысны навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Калінкавічы і Калінкавіцкі край: зб. навук. арт. / уклад.: А.А.Скеп’ян, рэдкал.: В.В.Даніловіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 325 с.
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Калінкавіцкага раёна і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі прачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Калінкавічы і Калінкавіцкі край”. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Палесся, археалагічнаму вывучэнню яго помнікаў.
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Браслаўскія чытанні : (да 950-годдзя горада Браслава) : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; навук. рэд. В.М.Ляўко ; рэдкал.: В.В.Даніловіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 271 с.
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй Браслава і Браслаўскага краю. Змешчаны матэрыялы, якія апісваюць этнаканфесійнае жыццё мясцовага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў, а таксама асаблівасці краязнаўства і турызму на Браслаўшчыне і сумежных рэгіёнах.
Разлічаны на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысны навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Прыпяцкае Палессе / Ю.М. Бохан [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 441 с.
Выданне прадстаўляе сабой комплекснае даследванне гісторыі Прыпяцкага Палесся. У працы на аснове выкарыстання арыгінальных, раней не вядомых і не ўведзеных у навуковы ўжытак археалагічных, гістарычных і этнаграфічных матэрыялаў асветлены разнастайныя падзеі ад старажытнасці да сучаснасці, разгледжаны пытанні грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця насельніцтва Прыпяцкага Палесся ў розныя гістарычныя перыяды.
Разлічана на шырокае кола чытачоў – усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А.А.Скеп’ян, А.Б.Доўнар; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.] – Мінск : Беларус. Навука, 2015. – 497 с.
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гістарычнага Ашмянскага павета ВКЛ, і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на двух міжнародных навуковых канферэнцыях «Гальшанскія чытанні», 2012 і 2014 гг. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Ашмяншчыны. У зборніку змешчаны артыкулы пра археагічнае вывучэнне Ашмяншчыны, пра гістарычнае мінулае Ашмян у новы і навейшы час, пра архітэктурную спадчыну рэгіёна і інш. Матэрыялы зборніка накіраваны на больш глыбокае вывучэнне гісторыі Беларусі на прыкладзе Ашмянскага краю.
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Бяроза і Бярозаўскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. / уклад. : А.А.Скеп’ян, А.Б.Доўнар, рэдкал.: А.А.Каваленя і інш. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 403 с. : іл.
Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Бярозаўшчыны, самой Бярозы і яе ваколіц. Асноўная ўвага надаецца найбольш вядомай фундацыі К.Л.Сапегі – бярозаўскаму кляштару картузаў, яго гісторыі і лёсу. Зборнік змяшчае артыкулы беларускіх і замежных даследчыкаў.
Адрасаваны прафесійным гісторыкам, выкладчыкам і ўсім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.