Метрика Великого княжества Литовского
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558): кніга запісаў № 35 (копія канца XVI ст.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А.А. Мяцельскі. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 538 с. Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 з’яўляецца ўнікальнай гістарычнай крыніцай, якая ўтрымлівае комплекс дакументаў па гісторыі асноўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага — Беларусі, Літвы, Украіны, Падляшша. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, якія асвятляюць сацыяльныя, палітычныя, царкоўна-рэлігійныя працэсы, заканадаўчую дзейнасць вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі ў 1551—1558 гг. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ, дазваляюць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў і маюць вялікае значэнне для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль шырокаму колу даследчыкаў, і будзе карыснай для гісторыкаў, прававедаў, архівістаў, дакументазнаўцаў, мовазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.) : Кніга запісаў № 42 (копія канца ХVI ст.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; падрыхт. В.С.Мянжынскі. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 190 с. Метрыка № 42 — унікальны збор дакументаў, якія асвятляюць сацыяльна-эканамічныя працэссы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (у асноўным у Заходняй Беларусі, Літве, Украіне, Падляшшы (сучаснай тэрыторыі Польшчы)) часоў правядзення валочнай памеры (1556—1562 гг.). Большасць дакументаў прысвечана становішчу гаспадарскіх слуг (стральцоў, кухараў, адверных, абрусных і інш. (Спампаваць змест). |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 272 (1576—1579 гг.) : кніга судовых спраў № 58 (копія канца ХVI ст.) / падрыхт. А. А. Мяцельскі. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 437 с. Прапануемы чытачу том Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага — копія кнігі Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага № 272 па агульнай нумарацыі кніг. Гэта адна з тыповых кніг Метрыкі ВКЛ з дакументамі судовых спраў, якія разглядаліся ў часы княжання Стэфана Баторыя. Кніга ўводзіць у навуковы абарот цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам, якія адносяцца непасрэдна да штодзённага жыцця розных саслоўяў ВКЛ канца ХVI ст. Разлічана на гісторыкаў, гісторыкаў права, мовазнаўцаў, асоб, якія займаюцца гістарычнай геаграфіяй, генеалогіяй, дакументазнаўствам і інш. |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 30 (1480—1546 гг.): Кніга запісаў № 30 (копія канца XVI ст.) / падрыхт. В. С. Мянжынскі. — Мінск : Беларус. навука, 2008. — 386 с. Метрыка № 30 — адна з унікальнага збору рукапісных кніг XV—XVIII стст., што сфарміраваўся галоўным чынам у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні. Хаця кніга аднесена да разраду кніг запісаў, аднак у ёй прысутнічае таксама шмат судовых дакументаў. Разам узятыя матэрыялы кнігі ўтрымліваюць немалыя даныя па гісторыі шляхецкага землеўладання, а таксама могуць быць выкарастаны пры вывучэнні розных праблем спецыяльных гістарычных навук: крыніцазнаўстве, дыпламатыцы, кадзікалогіі, палеаграфіі, дакументазнаўстве і інш. Кніга Метрыкі № 30 багатая матэрыяламі па гістарычнай антрапаніміцы і тапаніміцы (усяго 786 імянных рэалій і 841 геаграфічных). Яны даюць выдатныя магчымасці для параўнаўчага аналізу некаторых аспектаў сацыяльнага-эканамічнага развіцця розных рэгіёнаў ВКЛ. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кн. 70 (1582—1585): кн. Запісаў № 70 (копія канца XVI ст.) / падрыхт. А.А.Мяцельскі. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 354 с. Прапануемая чытачу 70-я кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, царкоўна-рэлігійных працэссаў і гістарычнай геаграфіі па гісторыі Беларусі, Літвы і некаторых зямель Украіны і Польшчы XVI—XVIII стст. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, гісторыю беларускіх гарадоў і вёсак. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак комплекс новых матэрыялаў, раней невядомых даследчыку. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхт. А.I. Груша, М.Ф. Спірыдонаў, М.А. Вайтовіч; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 444 с. Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся ў скпадзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI — пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З’яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага зсмлеўладання, гістарычнай геаграфіі, гісторыі родаў і імён ВКЛ. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 43 (1523—1560): Кн. запісаў 43 (Коп. канца XVI ст.) / Падрыхт. В. С. Мянжынскі; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с. Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, г. Масква) — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі, яе мовай, культурай (Спампаваць змест). |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навук. апарат: В. Мянжынскі, У. Свяжынскі. — Менск: ATHENAEUM, 2000. — 312 с. Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага ўнікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ. У Кнізе № 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522—1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове — старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай, ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ (Спампаваць змест). |