ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 2013 ГОДЗЕ

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
ЗАПРАШАЕ
прыняць удзел у
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 2013 ГОДЗЕ
(да 200-годдзя з дня нараджэння Я.П. Тышкевіча)
Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:

  1. археалагічныя даследаванні помнікаў першабытнай эпохі;
  2. археалагічныя даследаванні помнікаў сярэдневякоўя;
  3. археалагічныя даследаванні помнікаў культавай і абарончай архітэктуры;
  4. ахоўныя мерапрыемствы ў зонах новабудоўляў і інвентарызацыя помнікаў археалогіі.


Тэрмін правядзення канферэнцыі: 15–16 мая 2014 г.
Месца правядзення канферэнцыі: ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Рэгламент: выступленні на пленарным пасяджэнні да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Тэрмін падачы заяўкі ў аргкамітэт: да 1 красавіка 2014 г. У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі паведамляецца назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, месца працы, працоўны тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Электронны варыянт артыкула памерам да 0,5 д.а. разам з ілюстрацыямі (тэкст не больш 20 тыс. знакаў, рэзюмэ на рускай, беларускай і англійскай мовах, ілюстрацыі, падрыхтаваныя ў фармаце tif, якасць 600 dpi) і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў аргкамітэт да 15 красавіка 2014 г. Літаратура прыводзіцца ў канцы артыкула. Спасылкі ў тэксце змяшчаюцца ў квадратныя дужкі, напрыклад: [1, с. 12] ці [2]. Афармленне літаратуры згодна патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікавання.

Аплата праезду, харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючых арганізацый.

Кантакты: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр гісторыі даіндустрыяльнага грамадства. Ляўко В.М. – (017) 284-28-54,levko@mail.by; Пашык А.В. – (017) 284-28-54, pashik69@mail.by; Кошман В.І. – (017) 284-05-13, vadzim_archeo@tut.by. Факс: (017) 284-18-70.