Публикации 1994 г.
<< Вернуться в 1993 г. |
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад. М. І. Лашанкоў. — Выпуск 5. — Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. — с. Выданнем чарговага пятага нумара «Гістарычна-археалагічнага эборніка», Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак па старажытнейшаму перыяду Беларусі. Даследаванні ахопліваюць час з эпохі мезаліта па ранняе сярэднявечча ўключна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, нуміэматаў, ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ў дадзяржаўны перыяд (Спампаваць змест). |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік /Уклад. А.А. Мяцельскі. — Выпуск 4. Сярэднявечча. — Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. — 228 с. Чацверты нумар Гістарычна-археалагічнага зборніка, прысвечаны публікацыі матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі эпохі сярэднявечча. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад.: М. І. Лашанкоў, А. А. Мяцельскі. — Выпуск 3. — Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1994. — 286 с. У 1927 г. Інстытутам беларускай культуры быў выдадзены Гістарычна-архіалагічны зборнік нумар 1 у якім былі надрукаваны матэрыялы па археалогіі і гісторыі сярэдневяковай Беларусі. У 1993 г. Інстытут гісторыі АН Беларусі выдаў Гістарычна-археалагічны зборнік памяці Міхася Ткачова. Ён з’яўляецца працягам гэтага выдання. Выпускам трэцяга нумара Гістарычна-археалагічнага зборніка, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю гістарычна-археалагічных матэрыялаў. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Нарысы гісторыі Беларусь У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў [і інш.]. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с. Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб’екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа — праблемы этнагенезу, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, узаемадачыненняў з суседнімі краінамі і народамі, вызваленчай барацьбы, аднаўляюць гістарычную праўду пра многія падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны. Разлічана на настаўнікаў, навукоўцаў, студэнтаў, вучняў старэйшых класаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй зямлі (Спампаваць змест). |
|
Снапковский В.Е. Путь Беларуси в ООН. 1944—1945 гг. / Под ред. А.С. Протопопова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 141 с. Исследуется проблема первоначального членства союзных республик СССР в ООН, трудный путь Беларуси в эту организацию. Написана на основе документов внешней политики СССР, США, Великобритании и других стран, многие из которых впервые вводятся в научный оборот, мемуарной и монографической литературы, периодической печати. Адресуется работникам науки и высшей школы, дипломатам, студентам, широкому кругу читателей, интересующихся историей международных отношений Беларуси (Спампаваць змест). |
<< Вернуться в 1993 г. |