Публикации 1996 г.
<< Вернуться в 1995 г. |
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад.: М. І. Лашанкоў, А. А. Мяцельскі. — Выпуск 6. — Мінск, 1996. — 260 с. Археолагі Інстытута гісторыі АН Беларусі выданнем шостага нумара Гістарычна-археалагічнага эборніка працягваюць публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак. Даследаванні адносяцца да старажытнага перыяду Беларусі і суседніх тэрыторый. Яны ахопліваюць час з бронзавага веку па позняе сярэднявечча ўклачна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца далёкім мінулым Беларусі і суседніх тэрыторый (Спампаваць змест). |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад.: А. А. Мяцельскі — Выпуск 8. — Мінск, 1996. — 258 с. Выпускам 8-га нумара «Гістарычна-археалагічнага зборніка» Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі і сумежных краін. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй (Спампаваць змест). |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік. — Выпуск 9. — Мінск, 1996. — 167 с. Выданнем чарговага нумара “Гістарычна-археалагічнага зборніка”, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак па старажытнейшаму перыяду Беларусі. Даследаванні ахопліваюць час з эпохі палеаліта па сярэднявечча ўключна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, нумізматаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ў дадзяржаўны перыяд (Спампаваць змест). |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад.: Мядзведзеў А.М., Мяцельскі А.А. — Выпуск 10. — Мінск, 1996. — 164 с. Выпускам 10-га нумара «Гістарычна-Археалагічнага зборніка» Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў па археалогіі і гісторыі Беларусі і сумежных краін. Артыкулы, якія прысвечаны тэматыцы жалезнага веку, упершыню прагучалі ў якасці навуковых дакладаў на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этнакасмалёгія Ўсходняй Еўропы: Балыцкая мадэль сьвету» (верасень 1994 г.). Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест). |
<< Вернуться в 1995 г. |