Публикации 1997 г.
<< Вернуться в 1996 г. |
Гістарычна-археалагічны зборнік. / Уклад.: А. М. Мядзведзеў, А. А. Мяцельскі. — Выпуск 12. — Мінск, 1997. — 250 с. 12-й нумар «Гістарычна-археалагічнага зборніка” падрыхтаваны супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі да 70-годдзя Г. В. Штыхава. У ім публікуюцца матэрыялы на археалогіі і гісторыі Беларусі і сумежных краін эпохі сярэднявечча, падрыхтаваныя даследчыкамі Беларусі, Латвіі, Расіі і Украіны. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік. / Уклад.: А. М. Мядзведзеў, А. А. Мяцельскі. — Выпуск 11. — Мінск, 1997. — 168 с. Выпускам 11 нумара “Гістарычна-археалагічнага зборніка” — “Беларусь у сістэме еўрапейскіх культурных сувязяў” Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў па гісторыі, культуры і археалогіі Беларусі. Зборнік у большай частцы складзены з дакладаў, якія былі прачытаны на міжнароднай канферэнцыі “Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх культурных сувязяў I тыс. н.э.”, якая адбылася ў сакавіку 1996 г. у Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі (Спампаваць змест). |