Создан 1 декабря 2023 г.
Является правопреемником отдела научно-информационной работы, созданного 1 июня 2022 г.
Адрес: Институт истории НАН Беларуси, 220072, Минск, ул. Академическая, 1, каб. 114.
Заведующий сектором: Олехнович Рогнеда Анатольевна
В секторе работают:
м.н.с., м.и.н. Юшко-Садовская Елизавета Борисовна;
м.н.с., м.и. Правилова Дарья Дмитриевна;
лаборант Евменчик Дарья Вадимовна.
Основные направления работы сектора:
- обеспечение научно-информационной деятельности института;
- совершенствование работы рецензируемых журналов института;
- популяризация исторической науки и деятельности ученых института.
Издания:
Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А.А. Каваленя. Вып. 36. — Мінск: Беларус. навука, 2022. — 240 с. Інстытут гісторыі НАН Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». У ім змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні акадэмічнай гістарычнай навукі за апошнія гады, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў і археолагаў. У артыкулах навукоўцаў раскрываюцца сучасныя погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці. Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў. |
|
Бараноўскі, А. В. Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця / А. В. Бараноўскі. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 291 с. У выданні адлюстраваны малавядомыя старонкі жыцця Дз. Ф. Прышчэпава, які ў 1920-я гады зрабіў важкі ўнёсак у дзяржаўнае будаўніцтва Савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічнае развіццё. Імя гэтага чалавека сёння амаль не вядома шырокаму колу чытачоў, хоць у свой час ён зрабіў бліскучую кар’еру: у 23 гады ўзначальваў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 — стаў старшынёй Віцебскага губернскага выканкама, а ў 28 кіраваў Народным камісарыятам земляробства БССР. Выданне будзе карысным для навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, настаўнікаў, краязнаўцаў, студэнтаў і навучэнцаў — усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці. |
|
Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. A. В. Бараноўскі ; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 335 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Сенненшчыны, якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», што адбылася ў ліпені 2022 г. у г. Сянно Віцебскай вобласці. Разлічаны на вучоных, студэнтаў, настаўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. |