ТОП-10

Выяўлены і даследаваны ўнікальныя гістарычныя аб’екты і артэфакты археалагічнага комплексу на р. Менке ТОП-10 за 2023 г.


Распрацоўка арыгінальнай канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці, якая грунтуецца на пераемнасці першых і наступных старажытных паселішчаў, а таксама гістарычных этнічных і поліэтнічных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з найноўшымі перыядамі і структурнымі ўтварэннямі беларускай дзяржаўнасці — ТОП-10 за 2019 г. (В. В. Даніловіч, А. А. Каваленя, В. Ф. Голубеў, В. Л. Лакіза, В. М. Ляўко, М. У. Смяховіч).

Метадамі падводнай археалогіі выяўлены і даследаваны ўнікальныя помнікі і артэфакты сусветнага ўзроўню: стаянкі неаліту—бронзавага веку Крывіна-3; дубовы човен пачатку XVI ст., падняты са дна р. Нёман каля в. Мікалаева Іўеўскага раёна; абарончыя збудаванні Жаберскага замка XVII—XVIII стст.; месца пераправы арміі Напалеона праз р. Бярэзіну — ТОП-10 за 2018 г. (В.І. Кошман, С.Б. Ліневіч, М.М. Чарняўскі).

Унікальныя для міравой гістарычнай навукі славянскія паселішчы, адкрытыя і даследаваныя на Беларускім Палессі, раскрылі працэс фарміравання і развіцця раннеславянскага грамадства на тэрыторыі Беларусі, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры — ТОП-10 за 2017 г. (Г.М. Бяліцкая, А.Ф. Касюк, Э.А. Ляшкевіч).

Матэрыялы археалагічнага комплекса Кардон Віцебскага Падзвіння — унікальнага для Усходняй Еўропы помніка эпохі вікінгаў (VIII—X стст.) — даказваюць ўдзел варагаў у развіцці гандлёва-эканамічнага патэнцыялу рэгіёна, раскрываюць яго шырокія міжнародныя сувязі і вядучую ролю ў фарміраванні дняпроўска-ловацкага адрэзку шляху «з вараг у грэкі» на ранняй стадыі (IX — сярэдзіна X ст.) стварэння дзяржаўных структур ва ўсходніх славян — ТОП-10 за 2016 г. (В.М. Ляўко, В.І. Шадыра, Дз.С. Дзярновіч).

Выяўленыя на археалагічным комплексе Васілеўшчына і сістэматызаваныя раней невядомыя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і славянскай культуры дазволілі рэканструяваць гістарычныя падзеі, вобраз жыцця і быта ў X—XII стст., канкрэтызаваць этапы засялення беларускіх зямель славянамі — ТОП-10 за 2015 г. (В.Л. Лакіза, А.В. Вайцяховіч, П.М. Кенька).

Вынікі даследавання шматграннай гісторыі г. Навагрудка (першай сталіцы ВКЛ) з старажытнасці да сучаснасці, ролі горада як аднаго з важнейшых дзяржавастваральных цэнтраў на беларускіх землях, а таксама яго ваенна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага значэння для сучаснай Беларусі знайшлі адлюстраванне ў унікальнай калектыўнай манаграфіі «Навагрудак — з глыбінь вякоў да нашых дзён» (Мн., 2014) — ТОП-10 за 2014 г. (дыпломы пераможцаў атрымалі М.П. Касцюк, В.В. Даніловіч, В.Л. Лакіза, В.Ф. Голубеў, А.А. Мяцельскі, В.В. Яноўская).