Константин Никодимович Драчевский
<< Вернуться к предыдущей статье | |
<< ВЕРНУТЬСЯ В НАРОДНУЮ ЛЕТОПИСЬ |
ДУА «Качышчанская
сярэдняя школа Ельскага раёна» (аг. Кочышчы, Ельскі раён) |
Чалавек, які актыўна змагаўся з фашыстамі, абараняў нашу зямлю, змагар за лепшую долю, адданы працаўнік вёскі.
Канстанцін Нікадзімавіч Драчэўскі нарадзіўся ў 1915 годзе. Скончыў школу ў вёсцы Скароднае, дзе затым вывучыўся за шаўца. Да вайны працаваў кінамеханікам і загадчыкам сельскага клуба ў гэтай жа вёсцы. Пайшоў у армію (прыкладна ў верасні 1939 года), вярнуўшыся, доўга дома не пабыў: як радыст, быў запатрабаваны на савецка-фінскай вайне. Ваяваў там у коннай кавалерыі. Прыйшоўшы адно пекла, апынуўся ў другім…
З першых дзён вайны знаходзіўся ў саставе аднаго са знішчальных батальёнаў. Яны ахоўвалі масты і іншыя важныя аб’екты, сачылі за тым, каб на тэрыторыю раёна не прабраліся варожыя парашутысты. Так, неўзабаве пасля акупацыі раёна, стаў байцом Скараднянскага партызанскага атрада. Вось што ўспамінае З. Я. Чарнаглаз у сваёй кнізе: «У атрадзе Косця быў незаменным, вельмі каштоўным спецыялістам, адважным партызанам, якога не заўсёды ўдавалася ўгаварыць не ісці на якое-небудзь баявое заданне». Ён шмат разоў прыводзіў «языкоў», пераапранаўся ў нямецкую форму і рабіўся «сваім сярод чужых».
У сямейным архіве захоўваюцца дакументы, якія расказваюць аб ваенных подзвігах Канстанціна Нікадзімавіча Драчэўскага, аб яго ўзнагародах: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль «За перамогу над Германіяй».![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_1-e1667916254385.jpg)
Канстанцін Нікадзімавіч Драчэўскі
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_2-e1667916526184.jpg)
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_3-e1667916657583.jpg)
Узнагароды К. Н. Драчэўскага
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_4-e1667916869578.jpg)
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_5-e1667916905640.jpg)
Узнагародны ліст К. М. Драчэўскага
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_6-e1667916997253.jpg)
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_7-e1667917064949.jpg)
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_8-e1667917159418.jpg)
Узнагароды К. Н. Драчэўскага
Канстанцін Нікадзімавіч Драчэўскі нарадзіўся ў 1915 годзе. Скончыў школу ў вёсцы Скароднае, дзе затым вывучыўся за шаўца. Да вайны працаваў кінамеханікам і загадчыкам сельскага клуба ў гэтай жа вёсцы. Пайшоў у армію (прыкладна ў верасні 1939 года), вярнуўшыся, доўга дома не пабыў: як радыст, быў запатрабаваны на савецка-фінскай вайне. Ваяваў там у коннай кавалерыі. Прыйшоўшы адно пекла, апынуўся ў другім…
З першых дзён вайны знаходзіўся ў саставе аднаго са знішчальных батальёнаў. Яны ахоўвалі масты і іншыя важныя аб’екты, сачылі за тым, каб на тэрыторыю раёна не прабраліся варожыя парашутысты. Так, неўзабаве пасля акупацыі раёна, стаў байцом Скараднянскага партызанскага атрада. Вось што ўспамінае З. Я. Чарнаглаз у сваёй кнізе: «У атрадзе Косця быў незаменным, вельмі каштоўным спецыялістам, адважным партызанам, якога не заўсёды ўдавалася ўгаварыць не ісці на якое-небудзь баявое заданне». Ён шмат разоў прыводзіў «языкоў», пераапранаўся ў нямецкую форму і рабіўся «сваім сярод чужых».
У сямейным архіве захоўваюцца дакументы, якія расказваюць аб ваенных подзвігах Канстанціна Нікадзімавіча Драчэўскага, аб яго ўзнагародах: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль «За перамогу над Германіяй».
![](/wp-content/uploads/2022/11/kanstancin_nikadzimavic_draceuski_1-e1667916254385.jpg)