Konstantin Nikodymovich Drachevsky

<< Вернуться к предыдущей статье
<< ВЕРНУТЬСЯ В НАРОДНУЮ ЛЕТОПИСЬ
ДУА «Качышчанская
сярэдняя школа Ельскага раёна»
(аг. Кочышчы, Ельскі раён)

Чалавек, які актыўна змагаўся з фашыстамі, абараняў нашу зямлю, змагар за лепшую долю, адданы працаўнік вёскі.
Канстанцін Нікадзімавіч Драчэўскі нарадзіўся ў 1915 годзе. Скончыў школу ў вёсцы Скароднае, дзе затым вывучыўся за шаўца. Да вайны працаваў кінамеханікам і загадчыкам сельскага клуба ў гэтай жа вёсцы. Пайшоў у армію (прыкладна ў верасні 1939 года), вярнуўшыся, доўга дома не пабыў: як радыст, быў запатрабаваны на савецка-фінскай вайне. Ваяваў там у коннай кавалерыі. Прыйшоўшы адно пекла, апынуўся ў другім…
З першых дзён вайны знаходзіўся ў саставе аднаго са знішчальных батальёнаў. Яны ахоўвалі масты і іншыя важныя аб’екты, сачылі за тым, каб на тэрыторыю раёна не прабраліся варожыя парашутысты. Так, неўзабаве пасля акупацыі раёна, стаў байцом Скараднянскага партызанскага атрада. Вось што ўспамінае З. Я. Чарнаглаз у сваёй кнізе: «У атрадзе Косця быў незаменным, вельмі каштоўным спецыялістам, адважным партызанам, якога не заўсёды ўдавалася ўгаварыць не ісці на якое-небудзь баявое заданне». Ён шмат разоў прыводзіў «языкоў», пераапранаўся ў нямецкую форму і рабіўся «сваім сярод чужых».
У сямейным архіве захоўваюцца дакументы, якія расказваюць аб ваенных подзвігах Канстанціна Нікадзімавіча Драчэўскага, аб яго ўзнагародах: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль «За перамогу над Германіяй».


Канстанцін Нікадзімавіч Драчэўскі


Узнагароды К. Н. Драчэўскага


Узнагародны ліст К. М. Драчэўскага


Узнагароды К. Н. Драчэўскага