Отдел истории Беларуси Средних веков и начала Нового времени

В составе Центра археологии и древней истории Беларуси
Отдел создан в 2005 г. на базе отдела истории Беларуси XIII—XVIII вв. и отдела специальных исторических наук.
Адрес: Институт истории НАН Беларуси, 220072, Минск,
ул. Академическая, 1, каб. 205.
Тел.: (+375 17) 378-16-31
e-mail: v.varonin@outlook.com

Заведующий отделом:
кандидат исторических наук, доцент
Василий Алексеевич Воронин

В отделе работают:
вед.н.с., к.и.н., доцент
Скепьян Анастасия Анатольевна;
ст.н.с., к.и.н., доцент Дернович Олег Иванович;
ст.н.с., к.и.н. Волков Николай Александрович;
н.с. Соболева Любовь Павловна.

Основные направления научных исследований отдела:

  • • социально-экономическая история Беларуси;
  • • история регионов и городов Беларуси в эпоху Великого Княжества Литовского и Речи Посполитой;
  • • институт семьи и повседневная история;
  • • политическая и правовая история Великого Княжества Литовского;
  • • межконфессиональные отношения на землях Беларуси XVI — первой половины XVII в.;
  • • культура Великого Княжества Литовского;
  • • история магнатских родов Великого Княжества Литовского в XV—XVIII вв.

Общая тема исследовательской работы в 2016—2020 гг.:
«Социально-экономическое развитие, общественная, духовная, культурная жизнь и правовое положение белорусских земель в эпоху Средневековья и раннего Нового времени»


Важнейшие результаты научных исследований отдела:

  • • выполнение инновационных проектов, посвященных исследованию белорусских городов, истории природоохранных территорий;
  • • исследование и популяризация региональной истории Беларуси;
  • • организация международных научно-практических конференций.
Важнейшие разработки отдела представлены в монографиях и сборниках научных статей:

    05032014-1 Волкаў, М.А. Артылерыя Нясвіжскага замка / М. Волкаў. – Мінск : А.М.Янушкевіч, 2015. – 188 с.
    У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніц разгледжана гісторыя фарміравання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў ХVI — ХVIII cтст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанніабслугоўванняі забеспячэння артылерыіамуніцыяй і боепрысамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковыхпадраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскіх гармат у ХІХ–ХХ стст. Багаты ілюстратыўны матэрыял дэманструе гісторыю артылерыі Нясвіжскага замка і ўнікальнае аздабленне яго гармат.
    Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення і вайсковай справы Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
    05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Бяроза і Бярозаўскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. / уклад. : А.А.Скеп’ян, А.Б.Доўнар, рэдкал.: А.А.Каваленя і інш. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 403 с. : іл.
    Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Бярозаўшчыны, самой Бярозы і яе ваколіц. Асноўная ўвага надаецца найбольш вядомай фундацыі К.Л.Сапегі – бярозаўскаму кляштару картузаў, яго гісторыі і лёсу. Зборнік змяшчае артыкулы беларускіх і замежных даследчыкаў.
    Адрасаваны прафесійным гісторыкам, выкладчыкам і ўсім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
    05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Калінкавічы і Калінкавіцкі край: зб. навук. арт. / уклад.: А.А.Скеп’ян, рэдкал.: В.В.Даніловіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 325 с.
    Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Калінкавіцкага раёна і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі прачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Калінкавічы і Калінкавіцкі край”. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Палесся, археалагічнаму вывучэнню яго помнікаў.
    Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
    05032014-1 Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад.: А.А. Скеп’ян ; рэдкал.: А.А.Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 503 с.
    Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гандлю на тэрыторыі Беларусі з ранняга часу да сённяшнега перыяду, змяшчае артыкулы навукоўцаў, а таксама пашыранныя варыянты дакладаў, якія былі прадстаўлены на навуковай канферэнцыі.
    Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца эканамічнай гісторыяй Беларусі.
    05032014-1 Варонін В.А., Скеп’ян А.А., Мацук А.У., Краўчанка В.В. Гісторыя Беларусі XVI—XVIII стст.: вуч. дапам. для 7-го кл. устаноў агул. сяр. адукацыі. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2017. — 214 с.
    Волкаў, М. А. Слуцк на старых планах / М.А.Волкаў ; навук. рэд. Д. В. Лісейчыкаў. – Мінск : Беларусь, 2017. – 159 c.
    У кнізе з апорай на багаты выяўленчы матэрыял адлюстравана гісторыя Слуцка, аднаго з найбольш самабытных гарадоў Беларусі. Асновай для вывучэння шматграннай і яскравай мінуўшчыны Слуцка з’яўляюцца планы горада і яго частак XVII – пачатку ХХ ст. Для раскрыцця асаблівасцей архітэктуры паселішча ў кнізе таксама змешчаны малюнкі асобных будынкаў і архітэктурных комплексаў, а таксама фотаздымкі горада. Большасць планаў і малюнкаў былі выяўлены ў архівах Беларусі, Польшчы, Германіі, Расіі і Літвы і публікуюцца ўпершыню.
    Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай Слуцка, а таксама гісторыяй архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі.
    Георгій Якаўлевіч Галенчанка: нарысы жыцця і навуковай дзейнасці / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Цэнтр. навук. б-ка ім. Я. Коласа; уклад.: А.А. Скеп’ян [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2018. — 147 с.
    У выданні адлюстраваны асноўныя вынікі навуковай, навукова-арганізацыйнай, педагагічнай, грамадскай дзейнасці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара гістарычных навук, дацэнта Георгія Якаўлевіча Галенчанкі. Разлічана на навуковую грамадскасць і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі.
    Бохан Ю.М. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў ХV—ХVІІІ стст. / уклад. М.А. Волкаў. — Мінск: Беларус. навука, 2018. — 292 с.
    Асноўную частку кнігі складае кандыдацкая дысертацыя Юрыя Мікалаевіча Бохана «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV-ХVІІІ стст. (паархеалагічных і пісьмовых крыніцах)», якая была абаронена ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле асобнага рэгіёна разглядаюцца мястэчкі як адна з найважнейшых форм урбаністычных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю навакольных зямель. У астатняй частцы кнігі сабраны апублікаваныя артыкулы Ю. М. Бохана па праблеме ўрбаністыкі. Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.
    19022012-2 Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння: (да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А.А. Скеп’ян, В.В. Даніловіч, А.Б. Доўнар; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 2013. — 359 с.
    Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны.
    Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
    19022012-1 Карэліччына: людзі, падзеі, час : зб. навук. артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян [і інш.]; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 486 с.
    Зборнік прысвечаны розным аспектам гістарычнага развіцця Карэліччыны, саміх Карэліч і Міра, змяшчае артыкулы мясцовых краязнаўцаў, гісторыкаў і літаратуразнаўцаў, а таксама пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на VІІ—Х Карэлічскіх чытаннях. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Карэліччыны.
    Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў гісторыі і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
    19022012-1 Скеп’ян А.А. Князі Слуцкія. – Мінск, 2013. – 246 с.
    19022012-1 Мацук А.У. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 230, [3] с. : іл., партр., факсім.