Аддзел гiсторыi Беларусi Сярэднiх вякоу i пачатку Новага часу

У складзе Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі
Аддзел створаны ў 2005 г. на базе аддзела гісторыі Беларусі XIII–XVIII стст. і аддзела спецыяльных гістарычных навук.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск,
вул. Акадэмічная, 1, пак. 205.
Тэл.: (+375 17) 378-16-31
e-mail: v.varonin@outlook.com

Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук, доцент
Василий Алексеевич Воронин

У аддзеле працуюць:
вяд.н.с., к.г.н., дацэнт
Скеп’ян Анастасія Анатольеўна;
ст.н.с., к.г.н., дацэнт Дзярновіч Алег Іванавіч;
ст.н.с., к.г.н. Волкаў Мікалай Аляксандравіч;
н.с. Собалева Любоў Паўлаўна.

Пры аддзеле праходзіць навучанне аспірант
Сурскі Ягор Дзмітрыевіч.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі;
  • • гісторыя рэгіёнаў і гарадоў Беларусі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
  • • інстытут сям’і і паўсядзённая гісторыя;
  • • палітычная і прававая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага;
  • • міжканфесійныя адносіны на землях Беларусі ў ХVІ – першай палове ХVІІ ст.;
  • • культура Вялікага Княства Літоўскага;
  • • гісторыя магнацкіх родаў ВКЛ у XV–XVІІІ стст.

Агульныя тэмы даследчай працы ў 2016–2020 гг.:
«Сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадскае, духоўнае, культурнае жыццё і прававое становішча беларускіх зямель у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу»


Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • выкананне інавацыйных праектаў, прысвечаных даследаванню беларускіх гарадоў (Полацк, Пінск, Друцк, Навагрудак), гісторыі прырода ахоўных тэрыторый;
  • • даследаванне і папулярызацыя рэгіянальнай гісторыі Беларусі;
  • • арганізацыя міжнародных навукова-практычных канферэнцый у Капылі, Навагрудку, Бярозе і інш.
Важнейшыя распрацоўкі аддзела прадстаўлены ў манаграфіях і зборніках навуковых артыкулаў:

  • Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння (да 500-годдзя магдэбурскага права Навагрудка): зб. навук. артыкулаў. Уклад.: А.А. Скеп’ян, В.В.  Даніловіч, А.Б. Доўнар; рэдкал.: А.А. Каваленя і інш. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 359 с.
  • Скеп’ян А.А. Князі Слуцкія. – Мінск: Беларусь, 2013. – 246 с.
  • Мацук А.У. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 233 с.
  • Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Бяроза і Бярозаўскі рэгіён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. / уклад.: А.А.Скеп’ян, А.Б. Доўнар, рэдкал.: А.А. Каваленя і інш. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 403 с. : іл.
  • Волкаў М.А. Артылерыя Нясвіжскага замка. – Мінск: А.М. Янушкевіч, 2015. – 188 с.
  • Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад.: А.А. Скеп’ян ; рэдкал.: А.А.Каваленя [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 503 с
  • Программа конференции “История торговли на территории Беларуси”