Публикации 2003 г.
<< Вернуться в 2002 г. |
Матэрыялы па археалогіі Беларусі: навук. збор. / Уклад.: I.У. Ганецкая, А.М. Мядзведзеў, I.М. Язэпенка; Нав. рэд. А.М. Мядзведзеў. — Мінск: «ННАЦ імя Ф. Скарыны», 2003 — № 6. — 195 с. Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (№ 1, 1957, № 2, 1999, № 3, 2001, № 4, 2002, № 5, 2002). Зборнік уводзіць унавуковы зварот дадзеныя археалагічных і гістарычных даследаванняў на Беларусі. Прастаўлены матэрыялы па археалогіі — ад каменнага веку да позняга сярэднявечча (эпоха Вялікага княства Літоўскага). Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 6. / Спампаваць. |
|
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Навук. збор. / Нав. рэд. : А.М. Мядзведзеў. — Мінск: «ННАЦ імя Ф. Скарыны», 2003 — № 7. — 168 с. Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі пранягвае серыяльнае выданне «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (№ 1, 1957, № 2, 1999, № 3, 2001, № 4, 2002, № 5, 2002; № 6, 2003). Дадзены выпуск названай серыі прысвечаны юбілею — 75-годдзю з дня нараджэння і 40-годдзю навуковай дзейнасці — Яраслава Генрыхавіча Звяругі, даследчыка археалогіі Заходняй Беларусь Зборнік уводзіць у навуковы зварот дадзеныя археалагічных і гістарычных даследаванняў. Прадсгаўлены матэрыялы па археалогіі і гісторыі (ад жалезнага веку да XX стагоддзя) беларускага Панямоння і сумежныхтэрыторый. Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі. Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 7. / Спампаваць |
|
Ранние славяне белорусского Поднепровья и Подвинья / Материалы по археологии Беларуси, № 8. — Минск, 2003. — 293 с. Тематический сборник статей посвящен 80-летию Л.Д. Поболя, белорусского археолога, доктора исторических наук, академика Международной славянской академии наук, образования и культуры. В нем представлены публикации новых материалов из раскопок на территории Белорусского Поднепровья и Подвинья, а также соседних территорий РФ, расширяющих представление о славянской проблематике Восточной Европы. Сборник рассчитан на археологов, историков и специалистов смежных областей. Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 8. / Спампаваць |
|
Гістарычна-археалагічны зборнік / Навук. рэд. А. Калечыц. — Выпуск 18. — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2003. — 297 с.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». I гэты нумар прысвечаны дзесяцігоддзю сумеснай працы беларускіх і амерыканскіх археолагаў па даследаванню помнікаў раннеславянскай пражскай культуры на Беларускім Палессі і падрыхтаваны намаганнямі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Мюленбергскага каледжа (штат Пенсільванія, ЗША). Большасць змешчаных у ім артыкулаў аб’яднаны праблематыкай, звязанай з гісторыяй насельніцтва Палесся ў розныя храналагічныя перыяды. Зборнік разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй і культурай Беларусі. Матэрыялы да друку падрыхтаваны рэдакцыйна-выдавецкай групай аддзелаў археалогіі згодна з рашэннем Вучонай Рады Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Спампаваць змест). |
|
Мяцельскі А. А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / А. А. Мяцельскі; Навук. рэд. П. Ф. Лысенка. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с. На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. |
|
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 43 (1523—1560): Кн. запісаў 43 (Коп. канца XVI ст.) / Падрыхт. В. С. Мянжынскі; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с. Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, г. Масква) — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі, яе мовай, культурай (Спампаваць змест). |
|
Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхт. А.I. Груша, М.Ф. Спірыдонаў, М.А. Вайтовіч; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 444 с. Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся ў скпадзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI — пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З’яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага зсмлеўладання, гістарычнай геаграфіі, гісторыі родаў і імён ВКЛ. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі (Спампаваць змест). |
<< Вернуться в 2002 г. |