Publications 2003

<< Return to 2002
image003 Матэрыялы па археалогіі Беларусі: навук. збор. / Уклад.: I.У. Ганецкая, А.М. Мядзведзеў, I.М. Язэпенка; Нав. рэд. А.М. Мядзведзеў. — Мінск: «ННАЦ імя Ф. Скарыны», 2003 — № 6. — 195 с.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (№ 1, 1957, № 2, 1999, № 3, 2001, № 4, 2002, № 5, 2002). Зборнік уводзіць унавуковы зварот дадзеныя археалагічных і гістарычных даследаванняў на Беларусі. Прастаўлены матэрыялы па археалогіі — ад каменнага веку да позняга сярэднявечча (эпоха Вялікага княства Літоўскага). Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 6. / Спампаваць.
image003 Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Навук. збор. / Нав. рэд. : А.М. Мядзведзеў. — Мінск: «ННАЦ імя Ф. Скарыны», 2003 — № 7. — 168 с.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі пранягвае серыяльнае выданне «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (№ 1, 1957, № 2, 1999, № 3, 2001, № 4, 2002, № 5, 2002; № 6, 2003). Дадзены выпуск названай серыі прысвечаны юбілею — 75-годдзю з дня нараджэння і 40-годдзю навуковай дзейнасці — Яраслава Генрыхавіча Звяругі, даследчыка археалогіі Заходняй Беларусь Зборнік уводзіць у навуковы зварот дадзеныя археалагічных і гістарычных даследаванняў. Прадсгаўлены матэрыялы па археалогіі і гісторыі (ад жалезнага веку да XX стагоддзя) беларускага Панямоння і сумежныхтэрыторый. Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі.
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 7. / Спампаваць
image003 Ранние славяне белорусского Поднепровья и Подвинья / Материалы по археологии Беларуси, № 8. — Минск, 2003. — 293 с.
Тематический сборник статей посвящен 80-летию Л.Д. Поболя, белорусского археолога, доктора исторических наук, академика Международной славянской академии наук, образования и культуры. В нем представлены публикации новых материалов из раскопок на территории Белорусского Поднепровья и Подвинья, а также соседних территорий РФ, расширяющих представление о славянской проблематике Восточной Европы. Сборник рассчитан на археологов, историков и специалистов смежных областей.
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 8. / Спампаваць
image006 Гістарычна-археалагічны зборнік / Навук. рэд. А. Калечыц. — Выпуск 18. — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2003. — 297 с.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». I гэты нумар прысвечаны дзесяцігоддзю сумеснай працы беларускіх і амерыканскіх археолагаў па даследаванню помнікаў раннеславянскай пражскай культуры на Беларускім Палессі і падрыхтаваны намаганнямі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Мюленбергскага каледжа (штат Пенсільванія, ЗША). Большасць змешчаных у ім артыкулаў аб’яднаны праблематыкай, звязанай з гісторыяй насельніцтва Палесся ў розныя храналагічныя перыяды. Зборнік разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй і культурай Беларусі. Матэрыялы да друку падрыхтаваны рэдакцыйна-выдавецкай групай аддзелаў археалогіі згодна з рашэннем Вучонай Рады Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Спампаваць змест).

Мяцельскі А. А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / А. А. Мяцельскі; Навук. рэд. П. Ф. Лысенка. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с.
На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 43 (1523—1560): Кн. запісаў 43 (Коп. канца XVI ст.) / Падрыхт. В. С. Мянжынскі; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 167 с.
Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV–XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, г. Масква) — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі, яе мовай, культурай (Спампаваць змест).
Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхт. А.I. Груша, М.Ф. Спірыдонаў, М.А. Вайтовіч; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 444 с.
Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся ў скпадзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI — пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З’яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага зсмлеўладання, гістарычнай геаграфіі, гісторыі родаў і імён ВКЛ. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі (Спампаваць змест).

<< Return to 2002