Publications 1999

<< Return to 1998
1389238579_250 Гістарычна-археалагічны зборнік. / Уклад.: М. М. Чарняўскі, А. М. Мядзведзеў. — Выпуск 14. — Мінск, 1999. — 183 с.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». Нагодаю для выхаду чарговага нумару сталіся юбілеі вядомых беларускіх археолагаў Я.Г. Звяругі, У.Ф. Ісаенкі, М.М. Чарняўскага. У сувязі з гэтым у зборніку змяшчаюцца персаналіі, прысвечаныя юбілярам. Змест абумоўлены тым колам праблем, якія ў той ці іншай ступені распрацоўваюцца згаданымі спецыялістамі, а тэта галоўным чынам археалогія каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча палесскага і паўночна-заходняга рэгіёнаў Беларусі. У складанні зборніка прынялі удзел таксама археолагі з Польшчы і Латвіі, якія працуюць па гіадобнай тэматыцы. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй і культурай Беларусі (Спампаваць змест).
image003 Крывальцэвіч М.М. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся. — Мн.: Ін-т гісторыі НАН Беларусі, 1999. — 108 с. — (серыя «Матэрыялы па археалогіі Беларусі». Вып. 2).
Гэтай кнігай Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўзнаўляе серию выданняў, пачатую ў 1959 г. (Материалы по археологии Белоруссии, т. 1. Минск, 1959). Кнігамі серыі плануецца ўводзіць у навуковы зварот матэрыял з археалагічных помнікаў Беларусі. У прадстаўленай манаграфіі на падставе аналіза археалагічных комплексаў Азярнога 1 ранняга, сярэдняга і позняга перыядаў эпохі бронзы, узнаўляюцца этапы засялення месца паселішча, вызначаецца дынаміка і спосабы гаспадарчага асваення мікрарэгіёна, храналогія комплексаў, працэс фармавання культурных адметнасцяў. Выкарыстоўваюцца вынікі паліналагічнага, мінералага-петраграфічнага вывучэння і радыявугляроднага датавання матэрыялаў. Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі.
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 2. / Спампаваць
Штогоднік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1999 / Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: ІГ, 1999. — 176 с.
У выданні змешчаны артыкулы па актуальных праблемах гісторыі Беларусі, апублікаваны раней невядомыя дакументальныя крыніцы, навуковыя рэцэнзіі на актуальныя і значныя публікацыі (Спампаваць змест).
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (Да 70-годдзя ўтварэння) / М.П. Касцюк, М.К. Кошалеў, Л.М.Лыч і інш. — Мн., “Экаперспектыва”, 1999. — 107 с.
Паказаны 70-гадовы шлях развіішя адзінай у краіне навукова-даследчай установы, што комплексна вывучае гісторыю Беларусі ад старажытнасці да наших дзён, уключаючы яе дапісьмовы перыяд, звесткі аб якім грунтуюцца ў асноўным на археалагічных даных. Кніга таксама ўтрымлівае кароткую інфармацыю па гісторыі структурных падраздзяленняў — аддзелаў іпстытута, аб супрапоўніках, што там працавалі ці працуюць, дасягненнях, напрамках навуковай дзейнасці. Змешчана бібліяграфія асноўных выданняў супрацоўнікаў інстытута. Разлічана на шырокае кола чытачоў (Спампаваць змест).

<< Return to 1998