Publications 1993

<< Return to 1992
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад.: А. А. Мяцельскі. — Выпуск 2. Ч. 2. — Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1993. — 184 с.
У зборніку памяці Міхася Ткачова падрыхтаваным супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН Беларусі, друкуюцца матэрыялы па археалогіі і сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Зборнік уяўляе цікавасць для археалагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад.: А. А. Мяцельскі. — Выпуск 2. Ч. 1. — Мінск: Інстытут гісторыі АН Беларусі, 1993. — 182 с.
У зборніку памяці Міхася Ткачова падрыхтаваным супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН Беларусі, друкуюцца матэрыялы па археалогіі і сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV–XVI вв.) / Под ред. А. Л. Хорошкевич. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 223 с.
Впервые в историографии на основе анализа широкого круга разнообразных видов источников, преимущественно неопубликованных, всесторонне освещается одна из ведущих проблем истории крестьянства Беларуси эпохи феодализма — процесс становления и утверждения крепостничества — наиболее грубой формы внеэкономического принуждения крестьянства. Для научных работников, историков, преподавателей и студентов вузов, учителей, краеведов, сотрудников музеев, всех, кто интересуется историей Беларуси (Спампаваць змест).
Інстытут беларускай культуры / М.П. Касцюк, П.Ц. Петрыкаў, М.У. Токараў [і інш.] — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 255 с.
На падставе новых архіўных крыніц, публікацый і перыядычнага друку з сучасных пазіцый асвятляецца гісторыя стварэння і дзейнасці першай навуковай установы Беларускай ССР — Інстытута беларускай культуры. Для навуковых супрацоўнікаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры (Спампаваць змест).
Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 280 с.
Уяўляе комплекснае даследаванне, прысвечанае кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны. На багатым фактычным матэрыяле асвйтляюцца ўмовы ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Падрабязна апісана біяграфія Скарыны, характарызуюцца яго выданні, іх роля ў грамадска-палітычным і культурным жыцці, уплыў, які яны аказвалі на кніжнае пісьменства, беларускае і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне. Прызначана для навуковых работнікаў, гісторыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй духоўнай культуры Беларусі (Спампаваць змест).
Крук У. П. Сялянскі pyx на Беларусі, 1864–1900 гг. / Пад рэд. М. В. Біча. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993.– 175 с.
Асвятляецца сялянскі pyx на Беларусі ў паслярэформенны перыяд. Паказваецца дынаміка сялянскага руху, яго віды, размах выступленияў, іх характар, выніковасць, накіраванасць, этапы і гістарычнае значэнне. Для навуковых супрацоўнікаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Коробушкина Т.Н. Курганы Белорусского Побужья. X–XIII вв. / Под ред. Э.М. Загорульского. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.
На основе археологического и антропологического материала, полученного при исследовании курганных могильников Среднего Побужья, дана характеристика населения в эпоху средневековья, решается вопрос об этнической принадлежности населения Белорусского Побужья X–XIII вв. Рассчитана на научных работников, археологов, историков, преподавателей вузов, музейных работников, всех, кто интересуется древностями Беларуси (Скачать содержание).
Акадэмік У. М. Ігнатоўскі: Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння / Склад. М.У. Токараў; Прадм. I.Я. Навуменкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 102 с.
У зборнік уключаны матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння вядомага вучонага гісторыка і дзяржаўнага дзеяча Беларусі У.М. Ігнатоўскага. Для навуковых супрацоўнікаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).

<< Return to 1992