Publications 1995

<< Return to 1994
thumb_11065-1 Гістарычна-археалагічны зборнік / Уклад. М. І. Лашанкоў. — Выпуск 7. — Мінск, 1995. — 215 с.
Выданнем чарговага семага нумара “Гістарычна-археалагічнага зборніка”, Інстытут гісторыі АН Беларусі працягвае публікацыю новых матэрыялаў і тэарэтычных распрацовак па старажытнейшаму перыяду Беларусі. Даследаванні ахопліваюць час з эпохі мезаліта па ранняе сярэднявечча ўключна. Зборнік уяўляе цікавасць для археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, нумізматаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ў дадзяржаўны перыяд (Спампаваць змест).
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. 1. Вышынскі [і інш.]; Інстытут гісторыі АНБ. — Мн.: Беларусь, 1995. — 560 с.
У 2-ой частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываецца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна новых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб’ектыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся ва ўмовах складвання, развіцця і крызісу савецкай сістэмы арганізацыі жыцця. Адлюстраваны маладаследаваныя старонкі гісторыі наныянальнага руху, сталінскіх рэпрэсій, беларускай дыяспары і інш. Накачаны супярэчлівы характар развіцця грамадства. Разам з вядомымі дзеячамі ў кнізе нямала новых асоб. Разлічана на настаўнікаў, навукоўцаў, студэнтаў, вучняў старэйшых класаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны (Спампаваць змест).
Ігнаценка І.М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 271 с.
На аснове дакументаў, перыядычнага друку, мемуарнай і спецыяльнай (у тым ліку і замежнай) літаратуры даследавана гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. З новых пазіцый ацэнена яе сутнасць і вынікі. Кніга разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў гістарычных факультэтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).

<< Return to 1994