Department of Special Historical Research

In the composition center for the history of Belarus 9th
18th centuries and special historical sciences
.

In 2014 it was established as a sector of source studies and archeography, in 2016 — the department of source studies and archeography, renamed in 2021.
Kontakt: Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, 220072, Minsk, str. Akademicheskaya, 1, room. 207. Tel.: (+375 17) 378-14-09. E-mail: dounar_zagor@mail.ru

Head of the department:
Candidate of Historical Sciences
Dovnar Alexander Borisovich

The staff members of the department include:
Tatiana V. Dauhach, PhD, senior researcher;
Yuri L. Gruzitsky, PhD, senior researcher;
Rogneda A. Olehnovich, researcher;
Uladzimir I. Pashkevich, researcher;
Poltorzhitskaya N. Nadezhda, researcher;
Sidarovich A. Kaciaryna, junior researcher.

The main directions of scien-tific research of the department:

  • identification, systematization, classification and analysis of documentary and narrative sources on the political, social, economic, social and ethno-confessional history of Belarus in the 13th–20th centuries;
  • development of methodological problems of source study and archeography of Belarus;
  • identification and publication of new historical sources, preparation and publication of books of the Metrics of the Grand Duchy of Lithuania, collections of documents on the history of Belarus of various thematic orientations, in particular, on the history of Belarusian cities in the 16th–18th centuries;
  • everyday history;
  • paleography;
  • organization and holding of scientific and practical conferences on the problems of the regional history of Belarus.

The general topic of research work in 2021-2025: sub-task 12.1.04.1: «Actual directions of research in anthropology, heraldry, source study, archeography and other special historical sciences» of the state program of scientific research «Society and humanitarian security of the Belarusian state»

The major results of scientii c research of the department:

  • • organization and conduction of international scientific-practical conferences on the problems of the regional history of Belarus;
  • • exploration and publication of new historical sources, books of Inscriptions of the Metrica of the Great Duchy of Lithuania.

The most important results of the department are represented in monographs and source books of scientific publications:

Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: К.В. Сыцько, А.Б. Доўнар; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 238 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў, прысвечаных гісторыі горада Ліды Гродзенскай вобласці і Лідскага краю. Адрасаваны вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі.
Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях / Нац. акад. навук Беларусі, ін-т гісторыі; уклад. A. А. Жлутка (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 511 с. : іл.
Выданне змяшчае ўсе вядомыя на сёння дакументы і матэрыялы, якія асвятляюць жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго сям’і за 1492–1605 гг. і раскрываюць асноўныя этапы жыццёвага шляху Скарыны. Дакументы і наратыўныя сведчанні з архіваў і бібліятэк Рыма, Ватыкана, Падуі, Берліна, Магдэбурга, Прагі, Тршэбані, Варшавы, Кракава, Познані, Масквы, Вільнюса, Рыгі публікуюцца ў адпаведнасці з новымі археаграфічнымі нормамі, ілюструюцца рэпрадукцыямі крыніц, забяспечаны навуковым апаратам, каментарамі і паказальнікам. Адрасуецца спецыялістам у галіне гісторыі і іншых гуманітарных навук, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, лёсам і творчасцю вялікага Палачаніна.
Шклоў і Шклоўскі раён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад. А. Б. Доўнар ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 306 с. : іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Шклова і Шклоўскага раёна. Артыкулы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Адрасуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
Рэчыцкі край: да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Гомел. дзярж. ун-т ім. Ф. Скарыны, Рэчыц. райвыканкам ; уклад.: А. Б. Доўнар, В. М. Лебедзева ; навук. рэд. В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 399 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ХV-ХVІІІ стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV-ХХ стст.)» (Гродна, 24-25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV-ХХ стст. Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай.
05032014-2 Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV-XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Гродна, 8-9 ліп. 2010 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы; уклад.: А. І. Груша, С. В. Марозава; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2014. – 225 с.: іл. 
Зборнік прысвечаны знамянальнай падзеі ў гісторыі Беларусі – Грунвальдскай бітве 1410 г. і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вялікае княства Літоўскае і суседзі ў XIV–XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы” (8–9 ліпеня 2010 г. у г. Гродна).
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага княства Літоўскага і Беларусі.
05032014-1 Жлутка, А.А. Лацінская актавая палеаграфія / А.А. Жлутка. – Мінск : БелНДІДАС, 2015. – 202 с.
У дапаможніку па лацінскай актавай палеаграфіі разглядаюцца пытанні развіцця і функцыянавання лацінскага дакументальнага пісьма ад Антычнасці да Новага часу з акцэнтам на графіку сярэдневяковых пісьмовых помнікаў, у тым ліку датычных гісторыі Беларусі і ВКЛ.
Выданне забяспечана адпаведным ілюстрацыйным матэрыялам. Яно будзе запатрабавана для навуковых даследванняў самых розных гістарычных кірункаў і можа быць карысным для архівістаў і археографаў, гісторыкаў, спецыялістаў у галіне гісторыі культуры, палеографаў і лінгвістаў, студэнтаў гісторыка-філалагічных спецыяльнасцей, аматараў гісторыі.
05032014-1 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556-1562 гг.) : Кніга запісаў № 42 (копія канца ХVI ст.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; падрыхт. В.С.Мянжынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 190 с.
Метрыка № 42 – унікальны збор дакументаў, якія асвятляюць сацыяльна-эканамічныя працэссы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (у асноўным у Заходняй Беларусі, Літве, Украіне, Падляшшы (сучаснай тэрыторыі Польшчы)) часоў правядзення валочнай памеры (1556-1562 гг.). Большасць дакументаў прысвечана становішчу гаспадарскіх слуг (стральцоў, кухараў, адверных, абрусных і інш.
05032014-1 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 272 (1576–1579 гг.) : кніга судовых спраў № 58 (копія канца ХVI ст.) / падрыхт. А. А. Мяцельскі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 437 с.
Прапануемы чытачу том Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага – копія кнігі Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага № 272 па агульнай нумарацыі кніг. Гэта адна з тыповых кніг Метрыкі ВКЛ з дакументамі судовых спраў, якія разглядаліся ў часы княжання Стэфана Баторыя. Кніга ўводзіць у навуковы абарот цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам, якія адносяцца непасрэдна да штодзённага жыцця розных саслоўяў ВКЛ канца ХVI ст.
Разлічана на гісторыкаў, гісторыкаў права, мовазнаўцаў, асоб, якія займаюцца гістарычнай геаграфіяй, генеалогіяй, дакументазнаўствам і інш.
05032014-1 Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А.А.Скеп’ян, А.Б.Доўнар; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.] – Мінск : Беларус. Навука, 2015. – 497 с.
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гістарычнага Ашмянскага павета ВКЛ, і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на двух міжнародных навуковых канферэнцыях «Гальшанскія чытанні», 2012 і 2014 гг. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Ашмяншчыны. У зборніку змешчаны артыкулы пра археагічнае вывучэнне Ашмяншчыны, пра гістарычнае мінулае Ашмян у новы і навейшы час, пра архітэктурную спадчыну рэгіёна і інш. Матэрыялы зборніка накіраваны на больш глыбокае вывучэнне гісторыі Беларусі на прыкладзе Ашмянскага краю.
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.